Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Елка вопыт работы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
3.34 Mб
Скачать

Канспект занятку "Рэкі і азёры"

Распрацавала:

выхавальнік

першай катэгорыі

Л.І.Гулевіч

Мэта: выхоўваць беражлівыя адносіны да прыгажосці навакольнай прыроды; навучаць дзяцей правільна называць рэкі і азёры Беларусі, знаходзіць іх на карце.

Абсталяванне: геаграфічная карта Беларусі, макет карты з намаляванымі рэкамі і азёрамі; ілюстрацыі рэк, азёр, вадаёмных рыб; рэбусы на адгадванне назваў рэк; бумага, фарбы, мяч.

Ход занятку

Педагог. Беларусь называюць зямлёю з блакітнымі вачыма, ці сінявокай краінай. Чаму? (Блакітныя вочкі: неба, рэчка, возера.) Педагог чытае верш Л. Пранчака: Я дзяўчынка-беларуска, 3 васільковымі вачыма, хоць малая, але знаю: Беларусь - мая Радзіма. Калі лёгкі ветрык хістае ў жытнёвым хлебе васількі, то зялёна-жоўтае поле ператвараецца ў сіні акіян. Поле мадарыць нам яшчэ адну радасць сустрэчы з блакітнай кветкай - кветкай ільну ў час красавання. Акрамя таго, у Беларусі шмат рэк і азёр. Яны таксама блакітныя вочы нашай зямлі.

Беларускі пісьменнік Ул. Караткевіч так пісаў: "Наша зямля сачыцца вадой. Тут шмат крынічак, азёр, балот, малых і вялікіх рачулак і рэк. Уся карта Беларусі пранізана сінімі жылкамі рэк". (Дзеці разглядаюць карту.)

Педагог паказвае самую доўгую раку - Днепр і расказвае: "Яна пачынаецца яшчэ ў Расіі, цячэ з поўначы на поўдзень, потым па Украіне і ўпадае ў Чорнае мора. Вось якая доўгая рака. У яе ўпадаюць яшчэ тры ракі: Сож, Беразіна, Прыпяць. Крыху меньшая за Днепр рака Нёман. Гэта рака пачынаецца ў Беларусі. Я. Колас аб Нёмане пісаў:

I дзе на свеце ёсць такая, як Нёман, рэчанька другая.

Рака Нёман - чыстыя блакітныя вочы Беларусі. Прыглядзіцеся да яе (малюнак).

Беларусь багата азёрамі. Можа вы ведаеце іх назвы? (Нарач, Свіцязь, Браслаўскія азёры.) Сапраўды возера Нарач - гэта беларускае мора. Яно такое вялікае, што калі стаіш на адным беразе, то не бачыш другога. "Жамчужына Беларусі" - так называюць гэтае возера. Бо гэта возера -курорт. Вада і паветра тут цудоўнае.

Педагог чытае верш М. Танка:

Наш край нарачанскі, край сініх азёраў. Ты сёння красой веснавою цвіцеш, як наша Радзіма, ты сонцам азоран, і чайкай ляціць твая песня ў бязмеж.

Возера Свіцязь знаходзіцца непадалёку ад Навагрудка. Тут таксама

прыгажэйшыя мясціны.

Браслаўскія азёры - столькі азёр, колькі пальцаў на руцэ. Азёры бываюць вялікія і малыя. Маленькія азёры на карце - толькі кропкі сінія, а вялікія добра бачныя.Скажыце, чаму болынасць гарадоў і вёсак размешчана

па берагам рэк і азёр? (Адказы дзяцей.) А якую карысць прыносяць рэкі і азёры? (Адказы дзяцей.) Так, дзеці, без яды няма жыцця. Вялікія рэкі аб'ядноўваюць гарады, і краіны, па іх можна перавозіць грузы, тавары, людзей. У рэках і азёрах водзіцца шмат рыбы. (Педагог паказвае карткі з малюнкамі шчупака, акуня, ляшча, карася і г. д.) асабліва ў чыстых рэках водзяцца самы, ракі. Таму нельга забруджваць рэкі і азёры, кідаць у іх смецце.

Зараз мы намалюем наша возера, у якім жывуць тыя рыбы, якія вам спадабаліся.

Далей дзеці на крыжаванцы самастойна выкладаюць назвы рэк і азёр Беларусі.

Дадатак 10

Свята "Мой любы горад"

Распрацавала:

выхавальнік

першай катэгорыі

Л.І.Гулевіч

Мэта: выхаванне павагі да свайго горада і нацыянальнай культуры.

Абсталяванне: магнітафон, герб і гімн г. Мінска, слайды, бумага, крэйда.

Ход свята.

Гучыць песня аб горадзе Мінску. Дзеці ўваходзяць у залу і займаюць месцы.

Вядучы. Гасцей да сабе запрашаем, Танцуе наш сад і пяе. Мы свята табе прысвячаем і родны наш Мінск услаўляем!

Мы сабраліся, дзеці, паразмаўляць аб самым светлым і прыгожым, чыстым і ўтульным горадзе, у якім мы жывем, аб Мінску. Мінск для ўсіх нас самы любімы горад. Я люблю яго за тое, што я тут нарадзілася, тут жывуць мае сябры. За што вы любіце свой горад? (Дзеці расказваюць, за што яны любяць горад Мінск.)

Вядучы. Я бачу, дзеці, як вы любіце свой родны горад. Вы правільна казалі аб тым, што ў ім шмат паркаў, музеяў, тэатраў... Жыхары Мінска любяць і ўмеюць праца ваць і весела адпачываць. Мы таксама ўмеем добра весяліцца. Я запрашаю вас на вясёлы танец. (Дзеці танцуюць бсларускі танец "Юрачка".)

Вядучы. А зараз мы накіруемся ў далёкае мінулае. Нашаму Мінску ў 2007 г. было 940 год. Гэта і многа і мала. Здаўна гарады будаваліся ў зручным месцы, на ўзвышшы, на беразе ракі. Існуе некалькі легенд аб ўзнікненні Мінска... Па адной з іх ён узнік на рацэ Менцы. Таму Мінск раней меў назву Менск. У наш час гэта рака не існуе. Яна высахла, а назва засталася. Па іншай легендзе, Мінск узнік у вусці ракі Няміга. Сюды купцы прывозілі свой тавар, тут былі пабудаваны гандлёвыя рады, адбываўся абмен, гандаль. Людзям спадабалася гэгае месца, і яны вырашылі пабудаваць горад. Ад слова "мена" і пайшла назва "Менск"... А вось яшчэ адна легенда. Калісьці вельмі даўно, каля самой Віленскай паштовай дарогі пасяліўся славуты волат-чараўнік Менеск, ці Менскі, і пабудаваў на рацэ Свіслач вялікі каменны млын на сямі колах. Ніхто самога Менеска не бачыў, але навокал усе казалі аб яго моцы. Кажуць, што ў яго млыне мука малолася з камня, што ўначы былі чутны нейкія крыкі, спевы і музыка. Кажуць, уначы ездзіў ён на сваём млыне па вёсках і збіраў дружыну з храбрых, дужых і моцных людзей, з якіх пасля ўтварыўся цэлы народ і засяліўся побач з млынам. Тут і быў заснаваны наш горад і назву атрымаў у гонар волата - Менск.

П е д а г о г. Усе гэтыя легенды аб узнікненні нашага горада маюць права на існаванне. Яны прыгожыя і цікавыя. Выберыце тую, якая вам болып за ўсё падабаецца. Чым Мінск адрозніваецца ад іншых беларускіх гарадоў?

Мінск - сталіца Рэспублікі Беларусь. Давайце праспяваем песню аб нашай прыгожай Беларусі. (Дзеці спяваюць песню аб Беларусі.)

Вядучы. А зараз мы накіруемся ў невялікае падарожжа па вуліцах нашага горада. А нашым памочнікам будзе карта Мінска. (Педагог паказвае дзецям слайды, на якіх выява праспекта Незалежнасці.)

П е д аг о г. Гэты праспект самы галоўны ў горадзе (паказвае яго на карце).

Ён самы доўгі і падзяляе Мінск на і іно часткі. Ці былі вы з бацькамі на праспекце Незалежнасці? Якія будынкі вам ужо вядомы? (Дзеці называюць Галоўпаштамт, ГУМ, цырк, Палац Рэспублікі і інш.)

Янка Купала - выдатны беларускі паэт і пісьменнік. Ён напісаў шмат кніг для дзяцей і дарослых. Мы чыталі яго вершы: "Хлопчык і лётчык", "Алеся". У Мінску ёсць Беларускі нацыянальны тэатр імя Я. Купалы, у якім ставяцца спектаклі па яго творах. У парку знаходзіцца помнік пісьменніку і паэту, каля якога заўсёды многалюдна. Тут праходзяць дні беларускай паэзіі: Ты не памрэш. Не змоўкнеш ты, Купала, Радзіма ўзняла цябе, ушанавала, жыві паэзіі вясновы крыгагод! Ты ад народа. Ты і сам народ!

Педагог. Недалёка ад помніка стаяць скульптурная кампазіцыя "Вянок":

нахіліўшыся над вадой, дзяўчаты пускаюць вянкі... Плывуць па вадзе вянкі, а з імі надзеі, мары аб будучым шчасці... (Танец дзяўчынак з вяночкамі.)

Напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем яшчэ адзін помнік - сімвал нашага горада - помнік Перамогі (паказвае слайд). Гэта помнік мужнасці нашага народа і гонару ім. Помнік знаходзіцца на плошчы Перамогі. Ён пастаўлены ў гонар воінаў, якія загінулі ў вайне з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У мінулым годзе мы адзначалі 61-ю гадавіну вызвалення Рэспублікі. 61 год над нашай краінай мірнае неба.

Вайна была жудаснай. Ворагі захапілі нашу зямлю, забівалі нашых людзей, разбуралі нашы гарады. Але беларускі народ абараніў сваю краіну. У памяць аб тых, хто не вярнуўся з вайны, і гарыць Вечны агонь, і людзі прыносяць сюды жывыя кветкі.

Д з і ц я. Навекі слава тым,

Што ў полі ратным

Загінулі за родныя палі,

За наш народ, за лёс народаў братніх,

За дзень наступы ўсяе зямлі.

П. Панчанка

Гучыць песня "Мир похож на цветной луг" (сл. У. Шаінскага, муз. М. Пляцкоўскага).

Вядучы. Дзеці, горад Мінск - наш агульны дом, дзе мы з вамі жывем. Гэта наша Радзіма, якую нам трэба берагчы і шанаваць. А наш малы дом - гэта дзіцячы сад, дзе мы расцём, вучымся, дзе нам прыемна і ўтульна. Дзеці спяваюць песню "Детскнй сад".

Вядучы. Вось і надыйшоў канец нашага свята, якое было прысвечана гораду Мінску.

Д з і ц я. Мой родны Мінск,

Пад небам жураўліным

Жыві, квітней пад

Зоркай залатой,

Ты для мяне на ўсёй зямлі адзіны,

Цябе люблю я ўсёй душой.

В я д у ч ы. А зараз, дзеці, я запрашаю вас у групу, каб прыняць удзел у конкурсе малюнка "Мой горад - самы лепшы на свеце".

Дадатак 11