Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Елка вопыт работы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
3.34 Mб
Скачать

Канспект занятку

Знаёмства з працай майстра саломапляцення”

Распрацавала:

выхавальнік

першай катэгорыі

Л.І.Гулевіч

Занятак 1.

Праграмны змест:

абагуліць веды аб беларускім старажытным рамястве, аб мастацкіх асаблівасцях працы майстра саломапляцення;

пазнаёміць дзяцей з новым прыродным матэрыялам — саломай;

фарміраваць навыкі работы з саломай;

выхоўваць цікавасць да пра­цы беларускіх народных майстроў.

Матэрыял:

Цацкі з саломкі (конь, певень, лялька, жар-птушка, куфэрак, сумка, талерка).

Ход занятку

Саломапляценне — старажытнае рамяство. Яшчэ нашы продкі выкарыстоўвалі вырабы з саломы для хатняга ўжывання. Салому бралі розную: пшанічную, аўсяную, ячменную, жытнюю. Салома прыгодна для працы над любым сюжэтам, любым прадметам, цацкай. Яе залацістая багатая адценнямі афарбоўка дазваляе ўтвараць яркія, разнастайныя творы. Работы, зробленыя з саломы, не выгараюць, не губляюць выгляд. Акрамя таго, гэты матэрыял дазваляе вырабіць любую тэхніку. Мы карыстаемся саломай аднаго віду раслін. Салома выкарыстоўваецца не мятай, жжатая сярпом, а не машынай. Збіраць яе трэба з моманту каласавання. К гэтаму часу трубка яшчэ мае зялёны колер, але ён хутка выгарае. У саломы, сабранай у момант жатвы, багатая гама колераў і адценняў. Вельмі эластычная і прыгожага колеру салома, сабраная вясной з-пад снегу.

Выхавацель дэманструе дзецям вырабы, прыцягвае ўвагу на пяшчотны залацісты колер вырабу, ажурнасць узору і рытмічнасць фігурак і жывёл, задае пытанні аб назвах і прызначэнні вырабаў. Выхавацель гаворыць, што гэтыя цацкі можна навучыцца майстраваць самім. Потым ідзе расказ пра тое, як збіраць салому, берагчы яе, рыхтаваць да апрацоўкі. Выхавацель робіць некалькі простых цацак і посуд па прапанове дзяцей. Тлумачыць свае дзеянні. Потым выхавацель прапаноўвае дзецям зрабіць тыя ж выра­бы разам з ім.

Занятак 2

Пацеркі і падвескі.

Матэрыял: іголка, ніткі, саломка, нажніцы, ягады рабіны.

Дзеці збіраюць салому па колеру. Круглая салома наразаецца на адрэзкі роўнай даўжынні. Ніткі працягнуць праз саламяныя звены, потым надаць падвесцы патрэбную форму. Нітку завязаць, зрабіць пятлю. Для вырабаў пацерак нарэзаных саламяных трубачак спатрэбіцца больш. Спачатку на нітку нанізваюць звены асновы, потым на асобныя ніткі нанізваюць па дзве трубачкі і з двух бакоў прывязваюцца да асновы так, каб утварыўся трохвугольнік. Колькасць трохвугольнікаў залежыць ад даўжыні пацерак. Іх можна ўпрыгожыць рознакаляровымі сняжынкамі, ягадамі рабіны, кветкамі.

Папярэдняя работа:

Дзеці знаёмяцца з вырабамі з саломы, даведваюцца аб тым, што на Беларусі саломапляценне — старажытнае рамяство. Экскурсія на жытняе поле. Выхавацель разам з дзецьмі нарыхтоўвае салому для работы.

Абсталяванне:

Сухая і мокрая салома, падносы для саломы, каляровыя ніткі, клей, пэндзлік, нажніцы.

Ход занятку

— Мы зноў з вамі ў майстэрні майстра саломапляцення. Тут на паліцах мірна жывуць і конь-агонь, і залатавалосая дзяўчынка, і казачныя птушкі, зляцеўшыя з нябёсаў, і вясёлыя танцоры, і шмат іншых цацак. Творы майстроў вызначаюцца фантазіяй і дасканаласцю выканання. Гэтыя вырабы могуць зрабіць свя­точным любое памяшканне. Усе яны розныя, але штосьці агульнае іх яднае.

— Усе яны зроблены з саломы.

— А чым адрозніваюцца цацкі з саломкі ад іншых цацак?

— Цацкі з саломкі прыгожыя, легкія, залацістыя, бліскучыя, жоўтыя.

— 3 якой саломы робяцца цацкі?

— 3 пшанічнай, аўсянай, ячменнай.

— Дзеці, а якую саломку мы з вамі падрыхтавалі?

— Жытнюю.

— Сёння мы з вамі навучымся рабіць падвескі і іншыя ўпрыгожванні. Каб атрымалася прыгожая падвеска, патрэбна ўзяць іголку з каляровай ніткай і нанізаць чатыры саломінкі адонолькавай даўжыні і звязаць квадрат. Астатнія саломінкі прывязаць да квадрата па дзве так, каб атрымаўся трохвугольнік. Для атрымання аб'ёмнай падвескі трэба падняць уверх першы і трэці трохвугольнікі і звязаць іх разам. А другі і чацвёрты адаесці ўніз і таксама звязаць. Месцы замацаванняў змазаць клеем. Для таго, каб атрымаўся павук, першы ромб збіраецца з вялікіх саломак, потым чатыры з сярэдніх і астатнія з аднолькавых малых памераў трохвугольнікаў.

Потым выхавацеь знаёміць дзяцей з новай гульнёй "Вузельчык". Два ўдзельнікі гульні трымаюць у руках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялікага іголкавага вушка. Астанія ўдзельнікі становяцца ў рад і бяруцца за рукі, рухаючыся ўздоўж пляцоўкі, спяваюць:

Іголка-шнырала, свет увесь прыбрала,

Прыбрала: абшыла, сама голая хадзіла.

Тонкая ды доўгая, ад вуха ты вострая.

А я тычу-патычу ў носік стальны, хвосцік ільняны.

Дзеці праходзяць вароты, імітуючы нітку, якую зацягваюць у іголку. Апошні ў радзе зацягвае вузельчык — паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, і вядзе за сабой, прыгаворваючы:

Хвосцік ільняны цягну за сабой.

Праз палатно ён праходзіць,

Канец сабе знаходзіць.

Дадатак 9