
- •Уводзіны
- •Выкарыстанне гісторыі і культурна-этнаграфічнай спадчыны ў працы з дашкольнікамі
- •Планаванне і змест работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Беларусі
- •Дашкольная ўстанова – сям’я ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гісторыка – этнаграфічнай спадчыны Беларусі
- •Заключэнне
- •Літаратура.
- •Прыкладнае планаванне работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка-этнагарафічнай спадчынай Беларусі
- •Тэматыка заняткаў
- •План работы дашкольнай установы і пачатковай школы па знаёмству з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Беларусі
- •План работы клуба для бацькоў
- •Выніковы занятак па раздзелу “Чалавек і грамадства”
- •Урывак з навагодняга ранішніка
- •Калядоўшчыкі: Павесялілі ўсіх, але пара ўжо далей ісці. Бывайце здаровы , жывіце багата. Канспект занятку
- •Ход занятка
- •Комплексны занятак
- •Ход занятку
- •Канспект занятку
- •Канспект занятку "Рэкі і азёры"
- •Свята"Беларусь мая, родны край”
- •Калектыўная творчая справа
- •Занятак-падарожжа ў сялянскую хату "Да бабы Васіліны мы прыедзем у госці"
- •Канспект занятку "Знаёмства з беларускім нацыянальным касцюмам"
- •Літаратурная вечарына "Творчасць м.Багдановіча"
- •Ход вечарыны.
- •Свята "я добрую кнігу, як цуд, люблю!"
- •Ход свята.
- •Развіваючыя гульні
- •Творчыя заданні
- •Прымаўкі і прыказкі аб стравах
- •Кансультацыя для педагогаў
- •Консультация для педагогов «Белорусские народные игрушки»
- •План правядзення праблемнай групы па пытаннях рэалізацыі паглыбленага накірунку па тэме: “Выкарыстанне этнаграфічнай культуры беларусаў у рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту”
- •Музейны куток «Беларуская хатка»
- •Афармленне інтэр’ера памяшканняў у нацыянальным стылі
- •Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гісторыка-этнаграфічнай спадчыны беларусі
Змест Уводзіны |
5 |
Выкарыстанне гісторыі і культурна - этнаграфічнай спадчыны ў працы з дашкольнікамі Планаванне і змест работы з дзецьмі па азнаямленню з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Дашкольная ўстанова - сям’я - школа ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гісторыка-этнаграфічнай спадчыны Беларусі |
6
7 8 |
Заключэнне |
8 |
Літаратура |
10 |
Дадатак 1. Прыкладнае планаванне работы па азнаямленню дашкольнікаў з гісторыка – этнаграфічнай спадчынай Беларусі |
11 |
Дадатак 2. Тэматыка заняткаў “Чарадзейка гісторыя распавядае” |
22 |
Дадатак 3. План работы дашкольнай установы і пачатковай школы па знаёмству з гісторыка-этнаграфічнай спадчынай Беларусі |
23 |
Дадатак 4. План работы клуба для бацькоў “Вяртанне да родных вытокаў” |
26 |
Дадатак 5. Выніковы занятак па раздзелу “Чалавек і грамадства “Конкурс знатакоў роднага горада ” |
27 |
Дадатак 6. Урывак з навагодняга ранішніка “Каляды” |
29 |
Канспект занятку па раздзелу “Чалавек і грамадства” ”Стравы калядных святаў” |
31 |
Дадатак 7. Комплексны занятак “Знаёмства з беларускім ручніком” |
33 |
Дадатак 8. Канспекты заняткаў па ручной працы “Знаёмства з працай майстра саломапляцення” |
36 |
Дадатак 9. Канспект занятку "Рэкі і азёры" |
39 |
Дадатак 10. Свята "Мой любы горад" |
42 |
Дадатак 11. Свята “Беларусь мая, родны край!” |
44 |
Дадатак 12. Калектыўная творчая справа “Теральдыка беларускіх гарадоў |
48 |
Дадатак13. Занятак-падарожжа ў сялянскую хату “Да бабы Васіліны мы прыедзем у госці” |
50 |
Дадатак 14. Канспект занятку "Знаёмства з беларускім нацыянальным касцюмам" |
53 |
Дадатак 15. Літаратурная вечарына “Творчасць М.Багдановіча”. |
55 |
Дадатак 16. Свята "Я добрую кнігу, як цуд, люблю!"(Ф. Скарына - першадрукар і асветнік) |
59 |
Дадатак 17.Развіваючыя гульні |
62 |
Дадатак 18. Творчыя заданні |
64 |
Дадатак 19. Прыказкі і прымаўкі аб стравах |
65 |
Дадатак 20. Кансультацыя для педагогаў “Роля экскурсій для фарміравання патрыятычных пачуццяў у дашкольнікаў” |
66 |
Дадатак 21. Кансультацыя для педагогаў “Беларуская народная цацка” |
68 |
Дадатак 22. План правядзення праблемнай групы педагогаў дашкольных устаноў па пытаннях рэалізацыі паглыбленага накірунку |
70 |
Дадатак 23. Музейны куток “Беларуская хатка” |
71 |
Дадатак 24. Афармленне інтэр’ера памяшканняў у нацыянальным стылі |
72 |
Уводзіны
Кожнае новае пакаленне ў любым грамадстве выхоўваецца не толькі ў вядомых сацыяльных умовах, але і ў пэўным нацыянальным асяроддзі. На яго з самага дзяцінства ўздзейнічаюць як эканамічныя, сацыяльныя адносіны, так і нацыянальна-своеасаблівыя з’явы: спецыфічныя моманты ладу жыцця, формы культуры і быту, народныя звычаі і традыцыі. Яно пераймае ад людзей старэйшых пакаленняў багацце нацыянальнай мовы, пачуццё прыхільнасці да духоўных каштоўнасцей свайго народа, пэўных, уласцівых яму звычак; нормы паводзін, своеасаблівасць густаў і жыццёвых каштоўнасцей і арыентацый.
Выхаваўчая работа немагчыма без уважлівага вывучэння спецыфічных інтарэсаў нацыі, асаблівасцей нацыянальнай культуры. У практыцы работы ў дзіцячым садзе важнае значэнне мае веданне спецыфікі праяўлення нацыянальных пачуццяў. Нацыянальныя пачуцці прадстаўляюць комплекс эмацыянальна афарбаваных уяўленняў і перажыванняў. Пачуцці ўзнікаюць як адносіны, як эмацыянальная рэакцыя дзяцей на рэальныя падзеі і грамадскія з’явы і сувязі паміж імі. Імкнучыся зразумець сутнасць культурных каштоўнасцей праяўляюцца ў супрацьлеглай форме: сімпатыі і антыпатыі, павагі і пагарды, даверу і падазронасці, любові і нянавісці. Афарбоўка пачуццяў, эмоцый, уражанняў у кожнага народа своеасаблівая. Павага да нацыянальных пачуццяў, нацыянальнай годнасці кожнага чалавека вызначае характар, змест, напрамак выхаваўчага працэсу.
У Канцэпцыі дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначаецца, што “фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці – гэта праблема засваення дзецьмі роднай мовы, гісторыі, культуры”. На такую дзейнасць накіроўвае і Закон Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, у якім сцвярджаецца, што “адукацыя і выхаванне.. ажыццяўляецца на аснове культурных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа…”, “у дзіцячых дашкольных установах рэспублікі забяспечваецца выхаванне дзяцей праз іх далучэнне да беларускай мовы, культуры, традыцый”. Таму сёння вельмі актуальным з’яўляецца вырашэнне праблемы выхавання ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, нацыяльнай годнасці, патрыятызму і грамадзянскасці.
Вынікі работы дз/с в.Елка па фарміраванню нацыянальных пачуццяў у дашкольнікаў даказваюць, што ва ўстанове створана пэўная сістэма работы ў дадзеным накірунку, вопыт якой можа трансліравацца на іншыя ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі.
Выкарыстанне гісторыі і культурна-этнаграфічнай спадчыны ў працы з дашкольнікамі
Педагагічны калектыў дзіцячага сада в.Елка мэтанакіравана працуе над вырашэннем задач, накіраваных на:
далучэнне дашкольнікаў да агульначалавечых і нацыянальных культурных каштоўнасцей;
развіццё цікавасці да пазнання сябе і навакольнага асяроддзя, імкненне захоўваць нацыянальныя каштоўнасці;
фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі гісторыі і культурна-этнаграфічнай спадчыны;
аказванне дапамогі ў сацыялізацыі дзіцяці, у дасягненні ім нацыянальных каштоўнасцей і традыцый.
Прааналізаваўшы праведзеную работу педагогі прыйшлі да высновы, што паспяховае фарміраванне асобы старэйшага дашкольніка сродкамі гісторыка-этнаграфічнай спадчыны Беларусі магчыма пры наяўнасці наступных педагагічных умоў:
Першая ўмова: арганізацыя цэласнага педагагічнага працэсу ў мэтах фарміравання творчых якасцей асобы і нацыянальнай самасвядомасці старэйшых дашкольнікаў. Дзеля таго каб творчыя якасці асобы, якія фарміруюцца ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту, сталі сапраўды паказчыкамі іх інтэлектуальнага, маральнага і эстэтычнага развіцця, неабходна добра прадумаць педагагічныя дзеянні ўсіх удзельнікаў педагагічнага працэсу. Паспяховае здзяйсненне педагагічнага працэсу, распрацоўка рэжыму дня дзіцячага сада, уключэнне дзяцей у калектыўную грамадска-карысную дзейнасць, арганізацыя іх вольнага часу, магчыма толькі пры наяўнасці дакладных адукацыйных мэт:
пашырэнне кругагляду і сістэматызацыя ведаў старэйшых дашкольнікаў у галіне беларускай культуры ў яе розных сферах і аспектах;
развіццё нацыянальнай самасвядомасці і творчага патэнцыялу дашкольнікаў шляхам актывізацыі пазнання, стымулявання практычных відаў дзейнасці і адносін;
фарміраванне ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту маральных і эстэтычных якасцей сродкамі далучэння іх да традыцый беларускага народа, дасягненняў агульначалавечай і нацыянальнай культуры;
развіццё духоўных патрэбнасцей дашкольнікаў на ўмовах сумеснай дзейнасці педагогаў, бацькоў і грамадскасці.
Другая ўмова: адраджаючы культуру і традыцыі свайго народа, атрымліваючы ў спадчыну яго культуру, неабходна авалодаць роднай мовай. Разам з тым трэба выкарыстоўваць функцыянальнае поле розных моў, паколькі яны вызначаюць агульную моўную культуру чалавецтва і яго пісьменнасць.
Трэцяя ўмова: выкарыстанне беларускай і сусветнай культур у мэтах развіцця светапоглядных арыентацый і нацыянальнай самасвядомасці старэйшых дашкольнікаў. Спалучэнне і дыялог розных культур – важны накірунак умацавання гуманістычных асноў дашкольнай адукацыі. Каб не адбылося замыкання ў сваёй нацыянальнай культуры, засваенне яе асноў павінна праходзіць на фоне ласягненняў сусветнай культуры.
Чацвёртая ўмова: далучэнне дашкольнікаў усіх узроставых груп да актыўных форм сумеснай дзейнасці з дарослымі. Правільна арганізаваная сумесная дзейнасць з дарослымі стварае неабходныя перадумовы для выкарыстання ў выхаваўчай рабоце ўзораў народнай педагогікі, дазваляе забяспечыць пераемнасць у перадачы сацыяльнага вопыту, даследаванні духоўнай культуры свайго народа.