Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
14
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

§5. Моўная сітуацыя на Беларусі

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца шматнацыянальнай дзяржа-вай з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам). «Двух-моўе - гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Сэнс паняц-ця «двухмоўе» вынікае з выразу дзве мовы. Такая ж структура яго лацінскага эквівалента білінгвізм (Ьі - двойчы і 1іі§ііа - мова)»5.

На нашай планеце жывуць многія народы. Яны знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным. Вядома, напрыклад, што 3-4 тысячы народаў зямлі сёння ўтвараюць усяго каля 200 дзяржаўных аб'яднанняў. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыс-тання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя ма-тывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адука-цыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г.д.).

Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя:

5 Беларуская мова: Энцыклапедыя / пад рэд. А.Я.Міхневіча. - Мінск: БелЭН, 1994. - С.174.

  • індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асоб-ныя члены калектыву;

  • групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя сацыяльныя слаі;

поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа.

Можна гаварыць і пра нацыянальнае двухмоўе, калі яно па-шырана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі. Дзяржаўным двухмоўе называюць тады, калі ў адной краіне статус дзяржаўнай, ці афі-цыйнай, маюць дзве мовы. Пры гэтым дзяржаўнае двухмоўе можа суправаджацца індывідуальным аднамоўем, калі насельніцтва краі-ны распадаецца на некалькі аднамоўных калектываў.

Двухмоўе - з'ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным.

Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіха-лагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыя-нальнай прыстасаванасцю і г.д., з праблемай пераключэння з адна-го моўнага кода на другі.

Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты наву-чання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засва-ення іншай.

Сацыялінгвістычная характарыстыка двухмоўя грунтуец-ца на такіх параметрах як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодання мовамі; набор сацыяльна-функцыяналь-ных кампанентаў моў, якія выкарыстоўвае двухмоўны індывід (літа-ратурная мова, дыялект, жаргон і г.д.); размеркаванне камунікацый-ных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы; ацэнка двух-моўнымі індывідамі ўласнага двухмоўя як сацыяльна-лінгвістыч-нага феномена.

На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго ха-рактар і састаўныя кампаненты мяняліся. Так, у перыяд Вялікага княства Літоўскага існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмо-вае і вуснае двухмоўе. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складацца беларуска-польскае двухмоўе. Пазней шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пера-важна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае бе-ларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

  • індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з род-най беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

  • індывідуальным руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

  • індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.

Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі існуе адпаведнае беларуска-польскае, беларуска-літоўс-кае, беларуска-латышскае двухмоўе. Для небеларускага насельніт-ва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага і г.д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гава-рыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў боль-шасці важнейшых сфер дзейнасці чалавека.

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, г.зн. пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой мовы. ^ншымі словамі інтэрферэн-цыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і шэрага іншых пры-чын. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя - з'ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы:

  • фанетыку, калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага інды-віда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р'] і [ч'], дзеканне і цекан-не, ярка выражанае аканне і г.д.;

  • акцэнтуацыю, калі двухмоўны індывід размаўляе, напрык-лад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за руку (замест зарукў), глі'няны (замест гліня'ны), крапі'ва (замест крапіва) і г.д.

  • марфалогію, калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме, напрыклад, карыстаючыся рускай мо-вай двухмоўны індывід можа няправільна ўжываць родавыя фор-мы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шпнель замест порванная шпнель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д.

  • лексіку, калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выраз гуляць ролю замест адыгрываць ролю, г.зн. выкарыстоўвае слова з неўласцівым яму ў дадзенай мове значэннем;

  • сінтаксіс, калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, сме-яться с него замест смеяться над нпм, вернуться со школы замест вернуться пз школы і да т.п.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлі-вае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплыва-юць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-руска-га двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

  1. Як вы разумееце сэнс выказвання «Духоўная самабытнасць кожнага народа выяўляецца ў родным слове»?

  2. Назавіце асноўныя этапы фарміравання і развіцця беларус-кай мовы.

  3. Якое месца займае беларуская мова сярод іншых славянскіх моў?

  4. Што такое моўная норма? Якія нормы характэрны для вус-най формы літаратурнай мовы, а якія - для пісьмовай формы літа-ратурнай мовы?

  5. Што складае аснову беларускай дыялектнай мовы?

  6. Пералічыце асноўныя адрозненні паўночна-ўсходняга дыя-лекту ад паўднёва-заходняга.

  7. Дайце ацэнку сучаснай моўнай сітуацыі на Беларусі.

  8. Што такое білінгвізм? Назавіце разнавіднасці білінгвізму.

  9. Ахарактарызуйце тры аспекты двухмоўя (псіхалагічны, пе-дагагічны і сацыялінгвістычны).

10. Што такое інтэрферэнцыя? Якія ўзроўні моўнай сістэмы закранае інтэрферэнцыя?

ПРАКТЫКАВАННІ

о