Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

4.2. Лыялектная мова

Дыялектная мова - гэта мова народа (нацыі або народнасці), якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак.

Разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Бе-ларусі на аснове свайго падабенства аб'ядноўваюцца ў тэрытары-яльныя дыялекты, якія ў сукупнасці і ўтвараюць дыялектную мову. На дыялекталагічных картах можна ўбачыць два проціпастаўленыя адзін аднаму дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Сярэд-небеларускія гаворкі спалучаюць некаторыя рысы паўночна-ўсход-няга і паўднёва-заходняга дыялектаў, а таксама маюць і свае спе-цыфічныя асаблівасці, што дае падставу выдзяляць іх у асобную міждыялектную групу. Два дыялекты з міждыялектнай пераходнай групай гаворак складаюць асноўны масіў сучаснай беларускай дыя-лектнай мовы. Акрамя гэтага, у склад сучаснай беларускай дыялект-най мовы ўваходзіць яшчэ адасобленая група заходнепалескіх, ці брэсцка-пінскіх, гаворак. Яны значна адрозніваюцца ад усіх іншых гаворак асноўнага беларускага дыялектнага масіву.

Такім чынам, два дыялекты і сярэднебеларуская група гаво-рак - аснова сучаснай беларускай дыялектнай мовы.

Кожны беларускі дыялект мае свае спецыфічныя асаблівасці.

Паўночна-ўсходні дыялект

Паўднёва-заходні дыялект

• дысімілятыўнае аканне (праяўленне гука [а] у першым пераднаціскным складзе пасля цвёрдых зычных пры наяўнасці пад націскам любога гука, акрамя [а]): выда, ныга, зімля;

• недысімілятыўнае аканне (галосныя [о], [э] вымаўляюцца як [а] незалежна ад таго, які гук пад націскам): вада, нага, зямля;

• цвёрды і мяккі гук [р]: рака, треба, бярёза;

• цвёрды гук [р]: рака, трэба, бяроза;

• канчаткі -аць, -эць (-ець) у дзеясловах 3-й асобы адзіночнага ліку I спражэння: кажаць, бярэць, нясець;

• прыстаўны [г] у словах тыпу гавечка, гуліца, гараць;

• наяўнасць суфікса -онак (-ёнак) у назвах маладых істот: цялёнак, ягнёнак;

• наяўнасць дыфтонгаў (спалучэнні складовага і нескладовага галоснага ў межах аднаго склада) [уо], [іе]: дуом, муост, ліес, сіена;

• наяўнасць канчаткаў -ый (-ій), -эй (-ей) у прыметніках мужчынскага роду адзіночнага ліку: добрый, сіній, маладой, плахей.

• наяўнасць канчатка -му ў дзеясловах будучага часу: казацьму, рабіцьму, хадзіцьму;

• наяўнасць постфікса -са ў зваротных дзеясловах: спадзяваласа, памыласа, апранаемса.

Сярэднебеларускія пераходныя гаворкі маюць асаблівасці і аднаго, і другога дыялекту, але разам з тым ёсць і свае адметныя рысы, напрыклад, адсутнасць мяккага [ц'] у 3-й асобе дзеясловаў II спражэння (ходзя, робя, купя, гавора), вымаўленне [о] на месцы [а] перад [ў] (проўда, казоў) і інш.

Брэсцка-пінскія (заходнепалескія) гаворкі істотна адрозніва-юцца ад усіх іншых гаворак асноўнага масіву беларускай дыялект-най мовы, у іх многа агульнага з украінскай мовай. Так, палескай групе гаворак уласціва оканне4 (вода, нога); цвёрдыя зычныя (вэ-чор, зыма); вымаўленне [і] на месцы [э] (ліс, хліб); спалучэнне [мн'] перад [а] (мнята, мнясо); канчатак -ові ў давальным і месным скло-нах (братові, сынові); інфінітыў на -ты (ходыты, просыты, ку-пыты) і інш.

Беларускія дыялекты і асобныя гаворкі ўнутры іх адрозніва-юцца таксама лексікай і словаўтварэннем. Аднак, нягледзячы на ўсе гэтыя адрозненні, агульных элементаў у іх значна больш. Таму наяўнасць тэрытарыяльных дыялектаў не парушае адзінства бела-рускай нацыянальнай мовы.

4 Оканне - фанетычная з'ява, пры якой галосныя [о] і [а] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных у першым складзе перад націскам адрозніваюцца.

У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але пас-тупова сціраюцца адрозненні паміж існуючымі. У прыватнасці, страчваюцца мясцовыя асаблівасці, разбураюцца дыялектныя межы, звужаецца іх роля ў працэсе зносін. Тым не менш дыялекты яшчэ жывуць. Яны - апора і аснова нацыянальнай мовы. Гэта - моўныя сродкі, выпрацаваныя і адшліфаваныя на працягу стагоддзяў на-шымі папярэднікамі. Для нацыянальнай мовы яны - скарбніца, якую мы павінны захоўваць і берагчы. У многіх краінах свету дыялекты ахоўваюцца як нацыянальнае багацце. На дыялектах друкуецца фальклор, ствараецца літаратура, у школах вучаць, як карыстацца імі. На некаторых дыялектах мастацкая літаратура існуе стагоддзі.

Аднак дыялектнае маўленне, натуральнае ў гутарцы з земля-камі, недапушчальнае ў навуковых і афіцыйных зносінах. Асабліва адмоўна характарызуе маўленчую культуру чалавека ўжыванне дыялектных формаў, дыялектнага акцэнту пры карыстанні літара-турнай мовай. Каб пазбегнуць дыялектных звычак маўлення, паз-бавіцца ад перамешвання літаратурнага і дыялектнага, трэба добра ўсведамляць розніцу паміж літаратурнымі і дыялектнымі моўнымі сродкамі, валодаць нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.