Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

§1. Змест паняішя «пераклад»

Перакладаюцца з адной мовы на другую вершы, мастацкая проза, навуковыя і навукова-папулярныя кнігі з розных галін ведаў, дыпламатычныя дакументы, дзелавыя паперы, артыкулы палітыч-ных дзеячаў і выступленні аратараў, газетныя матэрыялы, гутаркі, кінастужкі, мультфільмы і да т.п.

Для таго, хто перакладае, важную ролю адыгрываюць два на-ступныя палажэнні:

  • мэта перакладу - як мага бліжэй пазнаёміць чытача ці слу-хача, які не ведае мовы арыгінала, з даным тэкстам або зместам вуснага выступлення;

  • перакласці - значыць выказаць дакладна і поўна сродкамі адной мовы тое, што ўжо выражана сродкамі другой (у дакладнасці і паўнаце перадачы - адрозненне перакладу ад пераказу).

Пераклад можа быць трох тыпаў.

Унутрымоўны пераклад - перадача тымі або іншымі срод-камі данай мовы такога ж зместу, які першапачаткова быў выказа-ны іншымі сродкамі гэтай жа мовы.

Практычна гэта тычыцца тых выпадкаў, калі тэкст напісаны ў пэўным стылі, напрыклад, навуковым або афіцыйна-дзелавым, а яго пераказваюць у больш простай і даступнай форме пры дапамозе агульнаўжывальнай лексікі і спрошчанага сінтаксісу. Напрыклад:

Афект - гэта моцны і адносна кароткачасовы эмацыянальны стан, які суправаджаецца выяўленымі рухальнымі і вегетатыў-нымі праяўленнямі (ДэфСД, с. 15). - Ой№ Дзяўчаты, сёння са мною быў поўны афект. Спачатку ад пачутага я моцна ўзбудзілася, а потым ледзь не страціла прытомнасць (Размова студэнтак).

Міжмоўны пераклад або пераклад ва ўласным сэнсе - гэта аднаўленне сродкамі адной мовы такога ж зместу інфармацыі, які быў выказаны раней сродкамі іншай мовы. Напрыклад:

В завнснмостш от преобладання того нлн нного эмоцнональ-ного фона можно выделшть два основных вшда органнческого шн-фантшшзма: неустойчшзый - с пснхомоторной расторможенностью, эйфорнческнм оттенком настроення ш нмпульснвностью ш тормо-зшмый - с преобладаншем поншженного фона настроеншя, нерешш-тельностью, боязлшвостью.

У залежнасці ад пераважання таго ці іншага эмацыянальнага фону можна выдзеліць два асноўныя віды арганічнага інфантыліз-му: няўстойлівы - з псіхаматорнай растарможанасцю, эйфарычным адценнем настрою і імпульсіўнасцю і тармазімы - з пераважаннем паніжанага фону настрою, нерашучасцю, баязлівасцю.

Пераклад са звычайнай чалавечай мовы на нямоўную сістэ-му ўмоўных знакаў, якія прынятыя ў той ці іншай навуцы. Напрыклад:

А - дамінантны ген; а - рэцэсіўны ген; с - інверсія; со - ацэн-трычная храмасома.

Роля мовы пры перакладзе тая ж, якую яна заўсёды выконвае ў жыцці грамадства: гэта найважнейшы сродак чалавечых зносін.

Працэс перакладу распадаецца на два моманты. Каб перакласці, неабходна:

> перш за ўсё зразумець, дакладна ўсвядоміць, растлумачыць самому сабе тое, што перакладаецца (пры дапамозе моўных вобра-заў, г.зн. ужо з элементамі перакладу);

^ знайсці, выбраць адпаведныя сродкі выражэння ў той мове, на якую робіцца пераклад (словы, словазлучэнні, граматычныя формы).

Уменне перакладаць неабходна любому адукаванаму чалаве-ку, які жыве ў рэальна існуючым двухмоўным ці шматмоўным ася-роддзі, бо ўменне перакладаць складаецца з:

> умення правільна ўспрыняць, зразумець змест пачутага ці прачытанага на адной мове;

> умення адэкватна перадаваць гэты змест на іншай мове. Каб умець перакладаць і карыстацца перакладам у працэсе

моўных зносін, валодаць дзвюма - трыма і больш мовамі недастат-кова. Неабходна ведаць яшчэ і законы перакладу, якія абумоўлены яго складанай і супярэчлівай прыродай, усведамляць патрабаванні, якія да яго ставяцца, ведаць прыёмы, якія дапамагаюць хутка і якасна перакласці і многае іншае.

Уменне перакладаць само сабою не прыходзіць, як уменне чытаць, пісаць і гаварыць. У працэсе перакладу выкарыстоўваюц-ца ўменні аўтаматычнага і творчага характару.

Аўтаматычныя ўменні - гэта веданне гатовых пераклад-чыцкіх адпаведнікаў і навыкі прымяняць іх.

Творчыя ўменні - гэта ўменні знаходзіць аналагі, выбіраць адзін з некалькіх магчымых варыянтаў, а таксама майстэрства вы-конваць адэкватныя замены.

У двухмоўных слоўніках звычайна падаюцца моўныя адзінкі толькі ў тых значэннях, якія з'яўляюцца фактамі мовы. Двухмоў-ныя слоўнікі звычайна ўстанаўліваюць адпаведнасць паміж сло-вамі дзвюх моў толькі на ўзроўні мовы, а не маўлення, без уліку канкрэтнага кантэксту або толькі арыентуючыся на тыповыя кан-тэксты. Слоўнік падае толькі некаторыя з магчымых адпаведнікаў, а не абсалютнае значэнне слова.