Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

§4. Асноўныя жанры навуковай літаратуры

Галоўнай крыніцай навуковай інфармацыі і сродкам яе пера-дачы зяўляецца навуковы дакумент.

Як ужо неаднаразова адзначалася, асноўнымі жанрамі навуко-вых тэкстаў з'яўляюцца анатацыя, рэферат, водзыў, рэцэнзія, кур-савая і дыпломная работы.

Анатацыя - гэта кароткае, абагульненае апісанне (характа-рыстыка) тэксту кнігі, артыкула.

Перад тэкстам анатацыі даюцца выходныя дадзеныя (аўтар, назва, месца і час выдання) у намінатыўнай форме. Гэтыя дадзе-ныя можна ўключыць і ў першую частку анатацыі.

Анатацыя звычайна складаецца з дзвюх частак.

У першай частцы фармулюецца асноўная тэма кнігі, артыку-ла: у другой частцы пералічаюцца (называюцца) асноўныя пала-жэнні. Суб'ект дзеяння ў анатацыі звычайна не называецца, таму што ён вядомы з кантэксту, больш актыўна выкарыстоўваюцца па-сіўныя канструкцыі.

Рэферат (ад лац. гегего - паведамляю) - кароткі выклад у пісьмовым выглядзе зместу навуковай працы або літаратуры па тэме. У працэсе працы над рэфератам адпрацоўваюцца ўменні самастой-на вывучаць літаратурныя крыніцы, навыкі лагічнай класіфікацыі тэкстаў, сістэматызацыі адлюстраваных у іх дадзеных, уменне пас-лядоўна і лагічна выражаць сваю думку, рабіць вывады.

Паводле розных характарыстык рэфераты можна падзяліць на наступныя групы:

  • па паўнаце выкладу матэрыялу: інфарматыўныя (перадаюць усе асноўныя палажэнні першакрыніцы) і індыкатыўныя (указва-юць толькі на асноўную тэму першакрыніцы);

  • па колькасці рэфераваных першакрыніц: манаграфічныя (пішуцца на аснове адной працы) і аглядныя (пішуцца на аснове некалькіх прац па адной тэме);

  • па чытацкім прызначэнні: агульныя (разлічаны на шырокае кола чытачоў, таму змест перадаецца ў цэлым) і спецыялізаваныя (пераказ зместу арыентаваны на спецыялістаў);

  • па складанні: аўтарамі (аўтарэферат дысертацыі), спецыял-істамі (той галіны, да якой адносіцца рэферат) і прафесіяналамі-рэферэнтамі, а таксама перакладчыкамі-рэферэнтамі.

Рэцэнзія (ад лац. гесепзіо - разгляд) - водзыў аб навуковай рабоце або творы, у якім прадстаўлены аргументаваны разбор, аб'ектыўная ацэнка і абгрунтаваныя вывады аб каштоўнасцях рэ-цэнзуемай работы, а таксама аб асобных яе недахопах. Сістэматыч-ная работа па напісанні рэцэнзій дапамагае развіццю аналітычных здольнасцей, вучыць абгрунтаванасці суджэнняў, доказнасці выва-даў, лагічнасці выкладу сваіх думак, дазваляе авалодаць публіцыс-тычна-вобразным стылем напісання.

Водзыў дае самую агульную характарыстыку работы без пад-рабязнага аналізу, але змяшчае практычныя рэкамендацыі: аналі-зуемы тэкст можа быць прыняты да работы ў выдавецтве або на саісканне вучонай ступені.

Даклад - публічнае паведамленне, якое прадстаўляе сабой разгорнуты выклад на пэўную тэму. Падрыхтоўка даклада патра-буе самастойнай распрацоўкі пэўнай тэмы з выкарыстаннем роз-ных крыніц інфармацыі (слоўнікаў, энцыклапедый, вучэбнай, на-вуковай і мастацкай літаратуры, метадычных дапаможнікаў, выні-каў назіранняў, апытвання і прымянення іншых спосабаў эмпірыч-нага і тэарэтычнага даследавання). Пры падрыхтоўцы даклада ўлічваецца склад слухачоў, узровень іх падрыхтаванасці, законы ўспрыняцця і асэнсавання інфармацыі.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

  1. Ад чаго залежыць выбар моўных сродкаў пры маўленні і чым кіруюцца пры іх адборы?

  2. Што называецца «стылем»?

  3. Якія функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы выдзяляюцца?

  4. Што аб'ядноўвае і што адрознівае публіцыстычны і мастацкі стылі (размоўны і мастацкі, публіцыстычны і навуковы і г.д.)?

  5. Якія моўныя сродкі характэрны ўсім функцыянальным стылям?

  6. Якія моўныя сродкі характэрны толькі пэўнаму стылю?

  7. Адзначце асаблівасці навуковага стылю мовы.

  8. Назавіце асноўныя лексічныя (марфалагічныя, сінтаксічныя) асаблівасці навуковага стылю.

  9. Якія асноўныя прыметы павінен утрымліваць тэкст навуко-вага стылю?

  1. Ахарактарызуйце звязнасць і цэласнасць навуковага тэксту.

  2. Назавіце асноўныя жанры навуковай літаратуры.

ПРАКТЫКАВАННІ

о