Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

§4. Формы беларускай нацыянальнай мовы

Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах: літаратурнай і дыялектнай.

4.1. Беларуская літаратурная мова і яе нормы

Беларуская літаратурная мова - асноўная, вышэйшая форма нацыянальнай мовы. Яна апрацоўвалася і творча ўзбагачалася многімі пакаленнямі пісьменнікаў, дзеячаў культуры і вучоных. Літаратурная мова ўжываецца ў розных сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа, і гэта абумовіла выпрацоўку ў ёй разгалінава-най сістэмы функцыянальных стыляў.

Адна з істотных прымет літаратурнай мовы - яе ўнармаванасць. «Моўная норма - сукупнасць найбольш устойлівых, традыцыйных эле-ментаў мовы, гістарычна адабраных і замацаваных грамадскай моўнай практыкай у якасці агульнапрынятых правілаў»3. Моўная норма - катэ-горыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая.

Беларуская літаратурная мова, як і іншыя мовы, мае свае нормы:

^ акцэнталагічныя нормы - правільная пастаноўка націску. Напрыклад: выпадак, непрыяцель (вораг), непрыяцель (нядобразыч-лівец), пасланец і г.д.;

>арфаграфічныя нормы - напісанне слоў, якое вызначана пэўнымі правіламі. Так, па-беларуску вымаўляецца [гарацк'і], [с'н'эх], [стушка], а пішацца гарадскі, снег, стужка;

3 Сцяцко, П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У.Сцяцко, М.Ф.Гуліцкі, Л.А.Антанюк. - Мінск: Выш. школа, 1990. - С.83.

У арфаэпічныя нормы - правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў. Напрыклад, нормай з'яўляецца перадача ў вымаўленні мяккіх [з'], [с'] перад наступнымі мяккімі зычнымі [с'ц'ах],

[з'н'эс'ц'і], аглушэнне звонкіх зычных на канцы слова [голуп], [сат], вымаўленне падоўжанага гука [ч] на месцы спалучэнняў [дч], [тч] [выклачык], [л'очык] і інш.;

^ лексічныя нормы - правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалу-чэннях. Напрыклад, не ўсе словы, якія ўжываюцца ў беларускай мове, уваходзяць у літаратурную мову. Так, не ўключаюцца словы, якія маюць грубы ці непрыстойны сэнс (боўдзіла, сапляк, плявузгаць), а таксама жаргонныя і вузкадыялектныя словы, ужыванне якіх абме-жавана пэўным асяроддзем або мясцовай гаворкай (вуркаган /зло-дзей/, катлець /мерзнуць/, кропна /жудасна/, гальнік /дзяркач/);

  • марфалагічныя нормы - правільнае выкарыстанне фор-маў слоў. Напрыклад, у беларускай мове назоўнікі м.р. у форме Р.скл. адз.л. могуць мець канчатак -а (-я) або -у (-ю) вучня, аленя, ветру, снегу (параўн. з рускай мовай ученыка, оленя, ветра, снега), а так-сама неабходна ведаць, што род або лік назоўнікаў беларускай мовы не заўсёды супадае з родам ці лікам назоўнікаў рускай мовы (па-раўн.: /бел./ гусь (ж.р.) - /руск./гусь (м.р.), сабака (м.р.) - собака (ж.р.), дзверы (мн.лік) - дверь (адз.лік);

  • пунктуацыйныя нормы - правільная пастаноўка знакаў прыпынку. Напрыклад, коска ставіцца паміж аднароднымі членамі сказа пры адсутнасці злучнікаў: Добрай раніцы ў полі вятрам-даб-радзеям, каласам умалотным, высокім, рупным жнеям (М.Т.);

  • сінтаксічныя нормы - правільная пабудова словазлучэн-няў, сказаў, тэкстаў. Напрыклад, у словазлучэннях, дзе галоўнае слова лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры, залеж-ныя словы-назоўнікі ўжываюцца ў форме Н.скл. мн.л.: два берагі, тры сталы, чатыры студэнты. У рускай мове ў такіх словазлу-чэннях назоўнікі маюць форму Р.скл. адз.л.: два берега, тры стола, четыре студента;

У словаўтваральныя нормы - правільнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі беларускай мовы. Напрыклад, аддзеяслоўныя назоўнікі найчасцей утвараюцца ад інфінітываў не-закончанага трывання. Калі дзеяслоў не мае інфінітыва незаконча-нага трывання або калі формы інфінітыва абодвух трыванняў супа-даюць, то ў аддзеяслоўных назоўніках захоўваецца націск інфініты-ва закончанага трывання: спаткаць - спатканне, кахаць - каханне; прыметнікі на -оўскі ўтвараюцца ад уласных назоўнікаў з націскным канчаткам: Масты - мастоўскі, Літва - літоўскі;

У стылістычныя нормы - выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці з пэўным стылем. Напрыклад, лічыцца стылістычнай памылкай нематываванае ўжыванне ў адным стылі слоў, выразаў, сінтаксічных канструкцый, уласцівых іншаму стылю мовы, найчас-цей - выкарыстанне ў адным кантэксце рознастылёвай (кніжнай -гутарковай) лексікі: 1. Япрацавала ў школе амаль цэлы год і вельмі прывыкла да маіх вучняў, да гэтых хітрыхмардашак. 2. Пасля ку-пальскіх светкаванняў яшчэ з тыдзень кожны гаспадар шукае свае вароты. Гэта вынік дзейнасці вясковай моладзі.

Моўныя нормы адлюстроўваюць самыя характэрныя рысы нашай мовы і з'яўляюцца абавязковымі для ўсіх, хто карыстаецца ёю. Дзякуючы нормам дасягаецца адзінства мовы, разуменне паміж людзьмі ў працэсе моўных зносін.