Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

6. У якіх галінах навукі могуць выкарыстоўвацца пры- ведзеныя тэрміны і што яны абазначаюць? Як называюцца такія тэрміны і чаму? Складзіце сказы з выдзеленымі тэрмінамі.

Стан, калена, губа, яблык, форма, аналіз, парадыгма, дэфект, аснова, корань, мяшок, шчокі.

7. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову і падбярыце да іх адпаведныя антонімы. Вызначце, да якіх часцін мовы ад- носяцца антонімы, а таксама іх від (лексічныя ці словаўтва- ральныя).

Адекватность, актнв, внешняя речь, внутреннее торможенне, внутрнлнчностный конфлнкт, деградацня, демократнческнй стнль лндерства, дналогнческая речь, долговременная память, нндуктнв-ное умозаключенне, косноязычне, кратковременная релаксацня, локальное торможенне, любовь, положнтельная нндукцня нервных процессов, пронзвольность, сложная форма практнческого мыш-лення, страх, условный рефлекс, флегматнк, холернк.

8. Складзіце сказы, у якіх тэрмін успрыманне будзе ўжыва- ецца ў наступных значэннях:

1. Суб'ектыўны вобраз прадмета, з'явы або працэссу, які не-пасрэдна ўздзейнічае на аналізатар або сістэму аналізатараў.

  1. Працэс фарміравання суб'ектыўнага вобразу.

  2. Сістэма дзеянняў, накіраваных на азнаямленне з прадметам, які ўздзейнічае на органы пачуццяў.

9. Карыстаючыся тлумачальным слоўнікам, вызначце, у якім выпадку беларускі эквівалент будзе абазначаць дзеянне, а ў якім - вынік дзеяння.

Вывод - вывад, выснова; высказыванне - выказванне, выказ; дополненне - дапаўненне, дадатак; отрнцанне - адмаўленне, адмоўе; отраженне - адбіванне, адбітак; пересеченне - перасячэнне, пера-сек; повторенне - паўтарэнне, паўтор; сопрнкосновенне - судаты-канне, судотык.

  1. Выпішыце з «Педагогнческого словаря» Г.М.Коджас-пнровой, А.Ю.Коджаспнрова і кнігі «Пснхологня: Словарь» / Под обіц. ред. А.В.Петровского, М.Г.Ярошевского) мнагазнач-ныя тэрміны (5-6 прыкладаў). Вызначце, ці заўсёды кантэкст дапамагае зразумець значэнне такіх тэрмінаў.

  2. Выпішыце з тэксту: а) невытворныя тэрміны; б) выт-ворныя тэрміны. Падзяліце іх на марфемы.

Канфармізм - падатлівасць чалавека ўплыву групы, змяненне сваіх паводзін і прынцыпаў у адпаведнасці з пазіцыяй большасці, якую раней не падзяляў. Канфармізм залежыць ад якасцей асобы індывіда, яго самаадзнакі, самапавагі, інтэлекту, можа ўзмацняцца ў стрэсавых сітуацыях. У дзяцей канфармізм развіты ў большай ступені, чым у дарослых, у жанчын - мацней, чым у мужчын. Кан-формнасць бывае ўнутранай, асобаснай і знешняй, якая выражаец-ца ў дэманстрацыйнай згодзе з групай па розных пытаннях. Супрацьлеглым паняццем з'яўляецца самастойнасць, незалеж-насць чалавека ад меркавання іншых. Асобнай разнавіднасцю той жа залежнасці ад групы з'яўляецца негатывізм (нонканфармізм) -імкненне рабіць учынкі толькі насуперак пазіцыі большасці, лю-бым чынам і ва ўсіх выпадках адстойваць супрацьлеглы пункт гледжання. (І7С, с.64)

12. Карыстаючыся руска-беларускімі слоўнікамі тэрмінаў, размешчанымі ў канцы падручніка, выпішыце па 3-4 беларус- камоўныя тэрміны, якія маюць аднолькавы корань.