Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

1. Прачытайце «Прадмову» да чацвёртага выпуска «Бела-рускай навуковай тэрміналогіі» (Мн, 1923). На аснове якой лексікі і якім шляхам адбывалася фарміраванне тэрміналогіі псіхалогіі?

ПРАКТЫКАВАННІ

Пры апрацаваньні лёгічна-псыхолёгічных тэрмінаў мелася на ўвазе зацвердзіць у сцісла азначаным сэнсе для навуковага ўжы-ваньня словы, якія ўжываюцца ў жыцьцёвай беларускай мове і за-рэгістраваны ў існуючых слоўніках беларускай мовы І.Насовіча, Я.Ціхінскага, М.Гарэцкага і Ў.Дабравольскага, а таксама ў творах найвыдатнейшых беларускіх пісьменнікаў новага часу. У частко-васьці, дзеля згоды з народным ужываньнем прыняты для навуко-вага ўжываньня тэрмін «мазгі» ў множным ліку.

Таксама ў згоднасьці з народным ужываньнем і з законамі бе-ларускай мовы ўтвораны і нэолёгізмы, якія зьяўляюцца патрэбнымі для перадачы навуковых паняцьцяў.

У першы раз зьяўляюцца ў друку новатворы: адцягненьне, ад-цягнены, самарух, зваротнаспадчынанасьць, зваротнаспадчынны, нізкавокасьць, наданьне, узбуджлівасьць, зьлішвольле, зьлішпамяць, разгалосьсе, жыцьцёчыннасьць, самазахаваньне, унутранагледань-не, унутранагледальны.

З тэрмінаў, увайшоўшых у склад расійскай лёгічна-псыхолёг-ічнай тэрміналогіі з іншых моваў, перакладзены на беларускую мову тыя тэрміны, якія захавалі ў навуковым ужываньні свой першаст-ковы сэнс, напрыклад, «ассоцнацня», «актнвность» і інш.

Тэрміны, якія атрымалі штучны навуковы сэнс, як напрыклад, «ганглнй», «рефлекс», «снллогнзм» і інш., ці азначаюць паняцьці, у тлумачэньні якіх няма згоднасьці паміж прадстаўнікамі навукі, як, напрыклад, «апперцепцня», «аффект» і інш., застаўлены без перак-ладу і толькі пераданы ў беларускай транскрыпцыі.

Тэрмінолёгія апрацавана ў аб'ёме курсу лёгікі і псыхолёгіі ў школах сярэдняга тыпу. (М.Байкоў)

  1. Заканспектуйце раздзел «Фарміраванне беларускай на-вуковай тэрміналогіі» з манаграфіі Л.А.Антанюк «Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадка-ванне, канструяванне, функцыяніраванне» (Мінск, 1987).

  2. Карыстаючыся «Слоўнікам тэрмінаў лёгікі і псыхалогіі» (Мінск, 1923), дакажыце, што «прынцып арыентацыі на ўлас-ныя моўныя рэсурсы нярэдка перарастаў у прынцып выключ-нага выкарыстання гэтых рэсурсаў».

4. Падрыхтуйце навуковы даклад на любую з наступных тэм:

«Асаблівасці сям'і як сацыяльнай ячэйкі грамадства»; «Рабо-та сацыяльнага педагога з сям'ёй, дзецьмі і дарослымі»; «Рэлігій­ныя арганізацыі як фактар сацыялізацыі»; «Сутнасць лекавай педа-гогікі А.А.Дуброўскага»; «Лагапедычная работа над рознымі фор-мамі дыслексіі»; «Сістэма спецыяльных устаноў для разумова ад-сталых дзяцей».

5. Сярод прыведзеных тэрмінаў знайдзіце словы, якія ма- юць: а) дублеты; б) сінонімы, в) міжнавуковыя амонімы. Складзіце сказы з падкрэсленымі словамі.

Абсалютны парог, адцягненасць, аналіз, антрапатэхнічная сістэма, аперацыя, асіміляцыя, атрыбут, блізарукасць, вастрыня слыху, від, выбіральнасць, выдумка, выкліканне, дамінанта, дарос-ласць, задача, зрокавыя ілюзіі, імпрытынг, інавацыя, клімат, лобная апраксія, нейрон, ненаўмысная актуалізацыя сувязей, рэакцыя, поле, прыклад, псіхаакустыка, рассеянасць, роля, сімвал, супер-Эга, фан-тазія, шлюб, яно.