Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

5.1. Асваенне запазычаных тэрмінаў

Адрозніваюць графічнае, фанетычнае, марфалагічнае і семан-тычнае асваенне запазычанняў.

Графічнае асваенне - гэта перадача запазычаных тэрмінаў сродкамі беларускай графікі: абулія (грэч. аЬііІіа), агравацыя (лацін. а§§гоу агіо) імідж (англ. іта§е) і да т.п.

Фанетычнае асваенне - гэта асваенне іншамоўных тэрмінаў паводле гукавых законаў беларускай мовы: аб'ект (лац. оЬіесшт), камплімент (фр. сотрІітепг) - аканне; рэферат (ням. гегегаг, ад лац. гегегге), рэферэнт (лац. гегегепз) - цвёрды гук [р]. Выключэн-не складаюць некаторыя іншамоўныя тэрміны, якія захоўваюць фанетычныя рысы той мовы, з якой запазычаны, напрыклад: флег-матык (гр. Яе§тагікоз), характар (гр. сЬагакГег), холдынг-тэрапія (англ. Ьо1с1іп§ гр. ГЬегареіа), парадыгма (гр. рагас1еі§та) - [д], [т] не змяняюцца на [дз'], [ц']; дэкан (ням. сіекап ад лац. сіесапш), дэман-страцыя (лац. сІетопзГгаГіо)- ненаціскны [э] не пераходзіць у [а]. У запазычаных тэрмінах не захоўваецца падаўжэнне зычных: калегія (лац. со11е§ішп), маса (лац. тазза). Звонкія зычныя ў канцы інша-моўных тэрмінаў вымаўляюцца глуха: гіпноз (фр. Ьурпозе), метад (фр. тйгЬосІе ад гр. теГЬосІоз), дыялог (гр. с1іа1о§оз)

Граматычнае асваенне - гэта поўнае або частковае падпа-радкаванне марфемнай структуры іншамоўных тэрмінаў законам беларускай мовы пры захаванні асноўных элементаў мовы-крыні-цы. Напрыклад, іншамоўныя канчаткі і суфіксы звычайна адпада-юць або замяняюцца беларускімі: адынамія (грэч. асііпатіз), ме-ланхолік (гр. теІапсЬоІікоз), прагрэс (бел.) - (лац. рго§ге88ш), тэм-перамент (лац. іетрегатепішгі) і г.д.

Семантычнае асваенне тэрмінаў - гэта працэс, сутнасць яко-га заключаецца ў асваенні значэння запазычанага слова. Напрык-лад, тэрміны, якія прыйшлі ў беларускую мову разам з новымі па-няццямі або рэаліямі і не мелі сабе ў ёй адпаведнікаў: анатомія, дэфекталогія, педагогіка, псіхалогія і г.д.

Іншамоўныя тэрміны ў беларускай мове нярэдка мяняюць сваю першапачатковую семантыку. Часцей за ўсё яна пашыраецца або канкрэтызуецца. Напрыклад лац. аппоіагіо 'заўвага' стала ўжывац-ца як анатацыя са значэннем 'кароткая характарыстыка кнігі, ар­тыкула'. Французкае слова сііріоте (з грэч. сііріота) 'ліст складзе-ны ўдвая' ўвайшло ў беларускую мову як дыплом з двума значэн-нямі: 1) пасведчанне аб заканчэнні навучальнай установы або аб прысуджэнні вучонага звання ці ступені; 2) пасведчанне, якое вы-даецца як узнагарода пераможцу конкурсу.

Працэс асваення запазычаных тэрмінаў надзвычай складаны і разнастайны. Ен не зводзіцца толькі да фанетычнай, граматычнай ці семантычнай адаптацыі слова да новай моўнай сістэмы. У новай сітуацыі запазычаныя тэрміны ўтвараюць аднакаранёвыя словы, якіх няма ў мове-крыніцы. Напрыклад: аналіз (гр. апаіузіз) -аналізаваць, аналізатар; дрэнаж (англ. с1гаіпа§е) - дрэнажаваць, дрэнажны і г.д.

Запазычванне як спосаб узбагачэння і актуалізацыі слоўніка нацыянальнай мовы - з'ява станоўчая і непазбежная, але толькі ў тым выпадку, калі ва ўласнай мове не знайшлося неабходнай адэк-ватнай адзінкі.