Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

§5. Характарыстыка тэрміналогіі паводле паходжання

Тэрміналагічная лексіка паводле паходжання неаднародная. Яна, як і лексіка літаратурнай мовы, складаецца з розных пластоў уласных (выхаванне, гутарка, дзеці, маўленне, хвароба і г.д.) і інша-моўных слоў (аграфабія, алалія, амімія, брадыфразія, макрацэфа-лія і г.д.), са спалучэнняў уласных і іншамоўных сродкаў (алігафрэ-нічны плюс, злаякасная міяпія, кланічныя сутаргі, няўрозападобны энурэз і г.д.), з традыцыйных слоў (вобраз, памяць, слых, чытанне) і неалагізмаў (нейралінгвістычнае праграмаванне, фрэйдызм). Раз-настайнасць складу тэрміналагічнай лексікі абумоўлена тым, што вытокі і рэсурсы тэрміналогіі ўзыходзяць да розных крыніц і па-паўняюцца за кошт разнастайных моўных сродкаў.

Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, прадстаўлены ў многіх тэрміналогіях цэлым шэрагам намінацый. Такія тэрміны ўяўляюць сабой гатовыя моўныя адзінкі, якія запазычваліся разам з рэаліямі і паняццямі, якія яны абазначалі.

18 Лотте, Д.С. Вопросы занмствовання н упорядочення нноязычных термн-нов н термнноэлементов / Д.С.Лотте. — М., 1982. — С.108.

Працэс запазычвання характэрны для многіх дастаткова раз-вітых літаратурных моў і моў навукі. Неабходна адзначыць, што «працэс запазычвання тэрмінаў досыць нязначна адрозніваецца ад запазычвання слоў літаратурнай мовы».18 Вылучаюцца адметныя асаблівасці запазычвання тэрмінаў. Гэта ў першую чаргу пісьмовы шлях пранікнення запазычаных тэрмінаў, паколькі навуковая інфармацыя распаўсюджваецца праз пасярэдніцтва публікацый. А.А.Станкевіч заўважае, што «ў цэлым працэс запазычвання лексікі з класічных моў носіць якасна іншы характар. Адсутнасць кантак-таў і ўзаемадзеяння паміж носьбітамі моў, несупастаўляльнасць іх у часе, мёртвы стан класічных моў надаюць працэсу запазычвання штучны характар, пры якім успрымаецца не цэласная лексічная на-мінацыйная адзінка, а толькі ўнутраная форма слова, асобныя адз-накі, якія кладуцца ў аснову намінацый пэўных з'яў і рэалій»19.

Да гэтага ж на працэсы запазычвання аказваецца свядомае ўздзеянне, паколькі ёсць магчымасць планавага і заканамернага фарміравання тэрміналогій пэўных галін.

Вялікую ролю для запазычвання іншамоўных тэрмінаў у бе-ларускую мову адыгрывае руская мова, паколькі шматлікія тэрмі-ны не толькі запазычаны з яе, але і праз яе з іншых моў свету. Знач-ную колькасць у межах беларускай тэрміналогіі займаюць запазыча-ныя тэрміны-кампазіты, якія складаюцца з грэка-лацінскіх тэрміна-элементаў, якія сталі інтэрнацыянальнымі, напрыклад, астра-, аўта-, бія-, брадзі-, гіпер-, гіпа-, гідра-, -граф, -графія, дыс-, -лог, -логія, макра-, мікра-, псіха-, -фабіі, -фон і да т.п.

Адметнасцю запазычвання іншамоўных тэрмінаў у беларус-кую мову з'яўляецца той факт, што ў сучасную беларускую тэрмі-налогію праніклі словы і са старабеларускай мовы, у якой адзнача-юцца шматлікія словы лацінскага паходжання, напрыклад, афект, асфіксія, паралітык, падагра, пульс і інш. Важную ролю ва ўзбага-чэнні старабеларускай мовы адыгралі пераклады, вывучэнне і на-вучанне лацінскай мове.

Выпрацоўка беларускай тэрміналогіі розных галін навукі звяза-на з выкарыстаннем беларускай мовы адносна часу, перыяду, і як вынік гэтага - пастаяннае імкненне да стварэння нацыянальнай навуковай тэрміналогіі, арыентацыя на ўласныя сродкі. Але ніколі беларуская тэрмінатворчасць не магла пазбегнуць уключэння іншамоўнай лексікі.

У складзе беларускай навуковай тэрміналогіі вылучаюцца за-пазычанні з наступных неславянскіх моў:

19 Станкевіч, А.А. Лексіка грэка-лацінскага паходжання ў сучаснай беларус-кай мове. ДКН / А.А.Станкевнч. - Гомель, 1975. - С.124-125.

  • лацінскай мовы: аб'ект, агравацыя, актуальны, анатацыя, аперцэпцыя, гуманнасць, дэпрывацыя, інтраспекцыя, інфантылізм, калектыў, канфлікт, культура, маргіналы, рэтраспекцыя, рэцэн-зія, сангвінік, традыцыя, эгаізм, эфект;

  • грэчаскай мовы: андрагенія, абазія, аграфія, адынамія, акалькулія, акмеалогія, аўтоген, афазія, брадзікінезія, брадзіфра­зія, крызіс, меланхолік, парадыгма, педалогія, практыка, прабле-ма, псіхалогія, сімпатыя, халерык, харызма;

  • англійскай мовы: брэйнштормінг (мазгавая атака), імідж, І((каэфіцыент інтэлекту), інтэрв'ю, крэатыўнасць, маркетынг (адукацыйных паслуг), суіцыд, трэнінг, тэст, холдынг-тэрапія;

  • нямецкай мовы: гештальт;

  • французскай мовы: бар'ер, інтрыгаваць, інтым, інтэнсіфі-кацыя, кантроль, маньяк, мараль, прэстыж, роля.

Асноўныя прыметы запазычаных тэрмінаў наступныя:

  • грэцызмаў (тэрмінаў з грэчаскай мовы) - пачатковыя гукі [а], [э] аўтызм, эйфарыя, энцэфалапатыя; зычны [ф] у пачатку сло-ва: фантазія, фонастэнія; спалучэнні зычных [кс], [ск], [пс], [мп], [мв] у сярэдзіне слова: апаплексія, дыск, сімптом, сімвал; пры-стаўкі а-, ан- (ана-), анты-, эў-: атаксія, анартрыя, антыпсіхало-гія, эўфемізм; суфіксы -ад-, -ік- (-ык-), -ос- (-ас-): метад, меланхолік, флегматык, халерык, хаос;

  • лацінізмаў (тэрмінаў з лацінскай мовы) - суфіксы -ум, -ент (-энт), -ур-, -цьу-, -ат: аграва[цьца], адапта[цы}а], дыктатура, рэ-ферат, рэферэнт, культура, індывідуум;

  • германізмаў (тэрміны з нямецкай мовы) - спалучэнні зыч-ных [шт], [шп], [хт]: гештальт;

  • англіцызмы (тэрміны з англійскай мовы) - канцавыя спалу-чэнні -ер (-эр), -інг (-ынг), -ід, -дж: брэйнштормінг, імідж, марке-тынг, трэнінг, холдынг-тэрапія;

  • галіцызмы (тэрміны з французскай мовы) - канцавыя спа-лучэнні -ым, -оль (-аль), -ер, -ыж: бар'ер, інтрыга, інтым, кант-роль, мараль, прэстыж.

Генетычная роднасць славянскіх моў, цесныя кантакты паміж славянскімі народамі спрыялі актыўнаму ўзаемадзеянню іх моў, асабліва на лексічным узроўні. Пранікненне запазычанняў з польскай мовы ў беларускую пачалося з другой паловы XVI ст. і з рознай ступенню інтэнсіўнасці працягвалася ў наступныя часы. Напрыклад: апантаны, гвалтоўны, здрада, кірунак, рахунак і г.д.

Значную групу ў беларускай тэрміналагічнай лексіцы скала-даюць запазычанні з рускай мовы. Сярод іх вылучаюцца словы ўлас-нарускага паходжання, запазычаныя з захаваннем марфемнага слкладу мовы-крыніцы: апазнаванне, вяшчанне, унушэнне, узаема-адзнака і г.д.

Нямала беларускіх тэрмінаў створана з беларускіх словаўтва-ральных элементаў на ўзор адпаведных рускіў слоў (калькаванне):

мілагучны - благозвучный, немэтазгоднасць - нецелесообразность, недатыкальнасць - непрпкосновенность і г.д. Руская мова ўвесь час актыўна выконвала ролю пасрэдніка пры запазычванні ў бела-рускі слоўнік іншамоўных тэрмінаў.