Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

3.5. Антанімія

Семантычныя адносіны ў лексічнай сістэме мовы дапаўняюц-ца антаніміяй. Тэрміналогіі антанімія ўласціва не менш, чым лексі-цы агульналітаратурнай мовы, таму што адным з важных праяўлен-няў сістэмных адносін у мове і ў тэрміналогіі ёсць сэнсавае супраць-пастаўленне яе элементаў.

Паняцці нярэдка ўзнікаюць парамі, калі адно з іх утрымлівае ў сабе сваю супрацьлегласць, якая грунтуецца на відазмяненнях унут-ры адной і той жа з'явы (якасці, уласцівасці, стану). Антанімічнасць выступае як асаблівая характарыстыка лексічнага значэння слоў, як спецыфічнае моўнае адлюстраванне відазмяненняў і супрацьлеглас-цей у прадметах і з'явах аб'ектыўнага свету. Асэнсаванне такой су-працьлегласці дапамагае дакладней устанавіць значэнне слоў, іх уза-емасувязь і месца ў лексічнай сістэме мовы. У тэрміналогіі рэалізу-юцца два тыпы антаніміі - лексічны і словаўтваральны. Сярод тэрм-інаў-слоў, якія складаюць групу лексічных антонімаў, сустракаюц-ца: а) назоўнікі: халерык - меланхолік: халерык - 'хуткі, парывісты чалавек, здольны аддавацца справе з выключнай заўзятасцю' ; ме-ланхолік - 'павольны чалавек, які вяла рэагуе на ўсё, што акружае яго' і да т.п.; б) прыметнікі - кампаненты састаўных тэрмінаў: анал-ітычная (памяць) - інтуітыўная (памяць), унутранае (маўленне) -знешняе (маўленне), вуснае (маўленне) - пісьмовае (маўленне), агуль-ная (псіхіятрыя) - прыватная (псіхіятрыя) і іншыя.

Словаўтваральная антанімія таксама пашырана: а) назоўнікі, адзін з якіх мае прэфікс дэ-, што выражае сэнсавую супрацьлег-ласць суадносных паняццяў, напрыклад: градацыя - дэградацыя; б) прыметнікі - кампаненты састаўных тэрмінаў: умоўны (рэф-лекс) - безумоўны (рэфлекс), адэкватнае (успрыманне) - неадэк-ватнае (успрыманне), міжасабовы (канфлікт) - унутрыасабовы (канфлікт), доўгачасовая (рэлаксацыя) - кароткачасовая (рэлак-сацыя) і іншыя. У падобных выпадках сродкамі выражэння суп-рацьлегласці з'яўляюцца прыстаўкі не-, без- у аднаго з членаў антанімічнай пары ці прыстаўкі і першыя часткі складаных слоў доўга- і каротка-, унутры- і між-.

§4. Структурная характарыстыка тэрмінаў і асноўныя спосабы іх утварэння

Па сваёй прыродзе тэрмін больш складаны, чым слова агуль-наўжывальнай лексікі, таму што ён суаднесены менавіта са спецы-яльным паняццем, якое павінна захоўваць сваю цэласнасць неза-лежна ад спосабаў выражэння паняцця. Межы канкрэтнага тэрмі-на непасрэдна абумоўлены змястоўнымі межамі тэрмінуемага па-няцця. У сувязі з гэтым структурныя тыпы тэрмінаў цалкам не су-падаюць са структурнымі тыпамі слоў агульнаўжывальнай мовы.

Мінімальная структурная адзінка ў тэрміналогіі - тэрмінаэле-мент, які ўключае ў сябе і вытворную аснову, і словаўтваральныя афіксы, і слова ў складзе складаных слоў, а таксама словазлучэнні і сімвалы ў складзе сімвалаў-слоў.

Прынята вылучаць тры асноўныя структурныя тыпы тэрмінаў:

1. Тэрміны-словы, якія падзяляюцца на:

а) невытворныя: увага, метад, веды, дзеці, талент, характар, стан і г.д.;

б) вытворныя: уважлівы, смакавы, перакананне, назіранне, методыка, дзіцячы, таленавіты, характарыстыка і г.д.;

в) складаныя: славалюбства, сацыяльна-псіхалагічны, самаак-туалізацыя, самавыхаванне, самаўспрыманне, Я-ідэал, звыш-Я, ты-паведамленне і г.д.;

г) абрэвіятуры: ДД (думкадзейнасць), ДДА (дыферэнцыйна-дыягнастычнае апытванне), ДЦП (дзіцячы цэрэбральны параліч), ЗПР (затрымка псіхічнага развіцця), КТС (калектыўная творчая справа), НЛП (нейралінгвістычнае праграмаванне), РДА (ранні дзіцячы аўтызм), ЦНС (цэнтральная нервовая сістэма), І№ (ІпеШі§епсе О^іюйеш. - каэфіцыент інтэлекту) і г.д.

2. Тэрміны-словазлучэнні, якія падзяляюцца на:

а) свабодныя тэрміны-словазлучэнні, у якіх кожны асобны кам-панент з'яўляецца тэрмінам: афект неадэкватнасці, неадвольная ўвага, невербальная камунікацыя, педагагічны эксперымент і да т.п.;

б) несвабодныя тэрміны-словазлучэнні, складаюцца з кампа-нентаў, якія, калі яны ўжыты ізалявана, могуць і не быць тэрмі-намі: абараняльны рэфлекс (параўн.: абараняльныя збудаванні), дзіцячы негатывізм (дзіцячы каптурок), парог адчуванняў (парог хаты) і інш.

3. Тэрміны-сімвалы (сімвалы-словы) - асаблівы камбінава- ны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой побач са слоўнымі знакамі уваходзяць сімвалы (літары, лічбы, графічныя знакі): сі'-каэфіцыент, Е-хваля, мю-рытм, ч2-крытэрыі, ч2-размер-каванне і г.д.

Мова навукі не валодае асобнымі спосабамі ўтварэння тэрмі-наў, яна выкарыстоўвае тыя ж спосабы, пры дапамозе якіх утвара-юцца словы агульнаўжывальнай лексікі. Гэта значыць, што асноў-нымі спосабамі тэрмінаўтварэння, як і словаўтварэння, прынята лічыць тры: лексіка-семантычны, марфалагічны і сінтаксічны. Але адрозненне ўтварэння тэрмінаў ад утварэння агульнаўжывальных адзінак лексікі той або іншай мовы заключаецца ў тым, што тэрмі-ны не ўтвараюцца ва ўласным сэнсе гэтага слова, а «ствараюцца», «творацца», «прыдумваюцца».