Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

8. Прачытайце. Назавіце жарганізмы. Адзначце, для мовы якой сацыяльнай групы людзей яны характэрны.

1. Дрэнна толькі, што пачалі давіць шпану ды ў прытулак за-біраць. (М.Л. ). 2. У іх студэнцкім атрадзе былі дзяўчаты, хімічкі, як называлі іх, бо яны з хімфака. (І.К.) 3. Зойка праваліла літаратуру і цяпер бегала, наводзіла даведкі, куды можна паспрабаваць яшчэ здаць дакументы. (І.Ж.) 4. «Ты - добры чувак, я ведаў», - расчуліў-ся Квакула. (Міс.) 5. «Не палохай, начальнік! - здзекліва абарваў Максіма Аброць. - Ты яшчэ смэргі падціраў, а Пятро Аброць у свет вялікі падаўся...Аброць сваю жыццёвую пайку ўдосталь рассмака-ваў! Усё адно дзе падыхаць!.. мяне спаймаў, але я - пічкурык, плот-ка!». (В.Д.) 6. «Хо-хо...Думаў - застукае продак на месцы...» - ра-дасна аддыхваецца Другі. (Міс.)

9. Спішыце. Падкрэсліце жарганізмы, вызначце функцыю гэтых слоў у тэксце (характарыстыка героя, розных прадметаў і з'яў, сацыяльнага асяроддзя, выражэнне пазіцый аўтара).

1. «Алесь Раманавіч! - пачуўся голас шафёра. - Рэдактар кліча». Апрануўся па-ваеннаму, за пару мінут, думаў, што прапусціў недзе памылку... Нервы напяліся: няўжо прапусціў ляп? (Нов.). 2. Ты -малайчына. Ты - проста - малаток! (Міс.). 3. Да прыпынку якраз падышоў вялізны «Ікарус» з Кладна, і з яго павалілі «нашчадкі», што прыехалі ў госці і па каўбасы да «продкаў» (Каратк.). 4. Як вучоба мая, кажаш? Чорт яе ведае, часу не стала хапаць, «хвастоў» многа (Міс.). 5. Былы мой друг зрабіўся жмотам, прыварак чэрпае густы (Панч.). 6. «А мяне гэта не калыша...» - Валерка адвярнуўся, не глядзеў ні на яго, ні на зайца (Пташ.). 7. Гэтыя яшчэ не рашылі, куды пайсці, хоць выбар быў і не вельмі багаты: прашвырон, рака-віна і ракета. Прашвыронам на мясцовым жаргоне звалі магчымасць свабодна гуляць... ракавінай называлі танцпляцоўку, бо сховішча для музыкаў нагадвала марскую ракавіну, ракетай - кінатэатр (Стр.).

10. Дайце характарыстыку лексікі дадзенага тэксту. Выз- начце значэнне выдзеленых слоў шляхам падбору сінонімаў з агульналітаратурнай мовы.

Апоўначы ў шаламане мелася адбыцца талковішча. Сабралі-ся кукальнікі, фармазоны, шчыпачы, фортачнікі, шніферы, да-мушнікі, макрушнікі. Выпадкова прыбіліся два фраеры і тры сяўкі.

Дзелавыя былі ў законе. Вырашана было вынаць патрах шырмача Ванечкі-малпы, які звёў шмару ў пахана... падлы. Ванечка лаяўся, плакаў, гнюсіў, гундзеў: не вінаваты я, шёб мяне ажанілі! У вочы я не бачыў тую Софачку.

Віцька-падла, не стары яшчэ вуркаган пяцідзесяці пяці гадоў, ужо вынаў «пёрышка», як раптам над ніжняй нарай нешта затраш-чала і ўся кодла ўбачыла расхрыстаную Софачку.

- Дзяшоўка! - зароў Віцька. - Дрыхнеш, замест таго, каб хазу на-дыбаць. З-за цябе ледзь фартовага на пяро не пасадзіў! (Я.Таўшчэзны)

11. Прачытайце. Назавіце прафесіяналізмы і вызначце, у чым асаблівасць выкарыстання гэтых слоў, якая іх функцыя ў тэксце.

1. Ідзе Цімоха па вузкакалейцы, думае, прыглядаецца да стыкаў рэек, да таго, каб не аслабіўся дзе кастыль. То ў адным, то ў другім месцы спыняецца, знімае з пляча брызентавую сумку выцягвае лапай іржавы кастыль, дастае з сумкі новы, гахае молатам па кастылі. (І.К.)

  1. І быў ён з намі ў кратэры баёў, і, белы-белы, ён чарнеў ад гора. (А.П.)

  2. Шмат пісалі, дождж, як ты ідзеш: у аднаго - ступою, у другога -трухам, у трэцяга - алюрам нават. (Гл.) 4. Палкоўнік у адстаўцы раз-гарнуў тоўсты агульны сшытак з акуратна разлінеенымі старонкамі, запісаў маё прозвішча і каардынаты. (Шах.) 5. Але на той раз рыба чамусьці аб'явіла мне байкот: узяўся толькі адзін шчупачок-недарос-так. (Шах.) 6. Можна гаварыць пра сіндром, сукупнасць некаторых сімптомаў, калі браць у анамнезіі, аб праявах дысфорыі і аутызму пры лабільнай дэградацыі інтэлектуальнага ўзроўню. (Міс.) 7. Аднак на заключным этапе палёту лётчык абавязкова павінен устанавіць візу-альны кантакт з зямлёй, вызначыць адлегласць да пасадачнай паласы, траекторыю зніжэння (глісаду) і іншыя параметры. (Зв.)