Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

4. Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы, растлу-мачце іх значэнне. Вусна замяніце дыялектызмы агульнаўжы-вальнымі словамі.

1. Над пацямнелымі стагамі крычалі вароны і садзіліся на стромкія сцежары. (Грах.) 2. Маладыя жаўтаватыя апенькі і варушкі абляпілі пні. Іх несамнога: не іхняя яшчэ пара. (Пташ.) 3. Стаяла восень - чорствая, сухаватая - ужо капалі картоплі. (Ад.) 4. Што ты кажаш, суседко! Перажывем неяк. Перагораем, буць не можа. (І.М.)

5. Дамовіліся так. Начавацьме хлопец тут, на ферме, разам з усімі намі. (Сач.) 6. Я ў сваёй хаце, а яна на кладзішчы. А там жа труну не адчыніш і не спытаеш: «Як жа ты тут, жонка? Ці мулка табе? Ці душна?» (Сіп.) 7. Стары сярмягу з вешака сарваў, накінуў хутка... (М.Т.) 8. Стокрылы вецер дол аблахаваў і вобзем кінуўся наўзбоч. (Гіл.) 9. Нечага гаварыць аб тым, чаго і ў жыцці нямашака. (Лыньк.) 10. Зашамрэлі мацней каласы. (Багд.)

5. Спішыце сказы. Падкрэсліце дыялектызмы і вызначце іх віды.

1. Паміж леташніх кустоў чырванее асавік. (Гл.) 2. Калі зацві-це, зашуміць канюшына, ты ў цішы даглядацьмеш і сад, і дом. (К.) 3. Анупрэй згаджаўся, што ён віноўнік перад таварышамі, што ён зрабіў цяжкую абмылку. (Ц.Г.) 4. Зарыпіць, быццам прастуджаны, асвер. (М.) 5. Цімох паліў на сотках леташні бульбешнік. (Кудр.)

6. Зялёныя, гострыя шаблі аеру праб'юцца да сонца з збуцвелай вады.

(Гл.) 7. Сёліта Сымоніха выкарміла гэткага лоўкага парсючка, што ўсім на дзіва. (Бяд.) 8. І пад песню агнявую, радасці ўзлёт, мы ў палёх перабудуем твой жытнёвы лёс. (К.) 9. Хтось з нашае вёскі знайшоў лагво воўчае. (Сач.)

6. Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы. Вызнач- це, як яны ўводзяцца ў тэкст (з тлумачэннем - без тлумачэн- ня, у мове герояў - у мове аўтара). Вызначце значэнне дыя- лектных слоў, праверце свае меркаванні па дыялектных слоўніках.

1. Снег асеў, пацвярдзеў і пакрыўся гладкаю бліскучаю ска-рынкаю - шарпаком, як гаварылі ў Янкавінах. (Дал.) 2. «Садзі-цеся, галубэ,» - ні то сярдзіта, ні то лагодна прамовіла Чапроўс-кая. (Дал.) 3. Госця паставіла збанок, села насупраць, на столаку. (Дал.) 4. Мост быў чысты і нейкі белы; на пярэчках сядзелі ва-роны, нагінаючыся ўніз, - гатовы былі адразу ўзляцець. (Пташ.) 5. Змагіцель кінуў у рот трускалку. (Каратк.) 6. Добра во, што дроў яны прывезлі яшчэ ў жніўні, адразу ж іх парэзалі, склалі ў вярсту. (В.Г.) 7. Бегала і на ферму, і з фермы праз дзядзінец ля плота ці праз свой гарод баразной між гранак. (Пташ.) 8. «Я ў калгасі лён брала», - сказала бабуля (І.К.). 9. Адале мароз уда-рыў, укаваў усё. (Міс.)

7. Прачытайце ўрывак з пародыі г.Юрчанкі «Спаміны». Ахарактарызуйце лексіку прапанаванага тэксту.

Спамінаецца...

Пад'еўшы хармушкі, заціркі са здорам і забеленай сачыўкі, кладу маскаль у кішэнь палітона і кіруюся на прыпынак. Іду міма бярозавага пня. Рыхтык такі стаяў на дзедавым котлішчы яшчэ польскім часам. Сок на ім ружавеў і броснеў. Па сцукраванай пле-шыне поўзалі мухі.

Цераз дарогу ўлукаткі перабягае верабей з пёрынай у дзюбцы. Ладна выліняў, мусі, умее гэльцаць...

Выстойваю, балазе, нядоўга. Падыходзіць знябожаны аўтобус, недалэнга бразгаючы жалезным нутром і знясілена сапучы. Сціша-на адчыняюцца заточаныя лапікам дзверы. Унутры стаіць нягучная гамана.

- Нех бэндзе похвалёны! - кідаю я ўваходзячы. Возьдзека! На мяне нуль увагі...