Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

1. Выпішыце са сказаў выдзеленыя словы, вызначце сфе-ру іх выкарыстання.

1. Не крычыце, чайкі, не завіце ў мора, я ж не салажонак, ве- даю ваш нораў. (Х.Ж.) 2. А ў нашым інстытуце без чарчэння хоць вучыцца кідай. У мяне чуць хвост не быў. (Ермал.) 3. Сам чысты, тоўсты, і жонка - загладуха такая, што ў дзверы не пройдзе. (Кудр.) 4. А часу так не хапала: з раніцы да вечара ў чыталцы. Затым глы- таў паэзію, прозу, крытыку. (Стр.) 5. Ен дакурыў самакрутку, кінуў маленькі бычок у цяпельца. (Мас.) 6. Індывідуальнасць - своеасаб- лівы і непаўторны жыццёвы шлях кожнага чалавека, умовы яго жыцця і дзейнасці, навучання і выхавання. (Нем.) 7. Васіль, папра- віўшы дворнікі, хуценька сеў у машыну і паехаў у вёску па дзяцей. (І.Н.) 8. Мічман загадваў аднаму матросу задраіць з левага борта ілюмінатары, а другому аднесці прадукты ў камбуз. (Кудр.) 9. «Мой артыкул на першай паласе, а твой - размешчаны ў падвале!» - са злюсцю сказаў Міхась Пятровіч. (Мысл.) 10. Амбідэкстрыя можа быць з самага нарэджэння або ўзнікнуць у выніку трэніроўкі. (П. С.) 11. «Ведаеш, Андрэй, ці не ўліплі мы з гэтым дзядзькам: нешта ён дужа прыязна пазіраў на нас,» - заўважыў Янка. (К-с) 12. Цяпер зноў графік падціскае. Філоніць тут не будзеш. (Мысл.) 13. Бузу я раней цёр вялікую... Але ж, бачыш, кінуў я ўсю гэтую муру. (Лыньк.)

  1. З дапамогай арала плытагоны стрымліваюць плыт. (Хадк.)

  2. Фабіі бываюць пры неўрозах і псіхапатыях у псіхастэнікаў, а так-сама пры розных псіхозах з эмацыянальнымі расстройствамі. (П.С.)

2. Выпішыце асобна словы агульнаўжывальныя і абмежа- ванага выкарыстання. Знайдзіце словы, якія ў залежнасці ад кантэксту можна аднесці і да адной, і да другой групы.

Аблуда, абстракцыянізм, аграрнік, адбухаць, адчуванне, адэк-ватны, акопнік, аксаміт, баланс, бацян, біхевіярызм, брамнік, бы-чок, вакцына, вуркаган, дворнікі, дзежка, каханне, керагаз, кок, лібіда, немка, пазёмка, псіхааналіз, радасць, раздражняльнік, рэак-цыя, рэгулятар, рэчаіснасць, саманазіранне, свядомасць, страх, суфікс, сшытак, трансфармацыя, універ, успрыманне, халасцяк, чыталка, элемент, энергія.

3. Прачытайце выказванні пісьменнікаў і мовазнаўцаў пра ўжыванне дыялектызмаў у мове мастацкай літаратуры. Ці мож- на выкарыстоўваць дыялектныя словы ў іншых стылях бела- рускай літаратурнай мовы?

1. Зусім няма патрэбы ўводзіць дыялектызм, калі ёсць адпа-ведныя агульнанародныя словы. Няма патрэбы пісаць, напрыклад,

«махнытка», калі ёсць «галавешка». У некаторых мясцовасцях на Палессі пеўняў называюць кабанамі, дык не будзем жа мы пісаць «кабаны пяюць», хоць там іменна так і гавораць. (К.Крапіва)

  1. «Густое ўжыванне дыялектызмаў, ды яшчэ ў мясцовым вы-маўленні» М.Лужанін называе «крайнасцю»: «Тут патыхае небяс-пека - аўтар будуе сцяну незразумеласці паміж сабою і чытачом. Адно-два толькі ёмкія слоўцы (булы і выпілы) даў Колас свайму дзядзьку Есыпу, і перад намі жывы паляшук з яго гаворкай. І не трэба бясконца паўтараць якое-небудзь «ета», «быдта» ці што-не-будзь падобнае. Дарма думаюць, нібы такім спосабам можна пера-сягнуць Коласа, які, бачыце, апісваў Палессе з пазіцый «заезджага настаўніка Лабановіча». Класікі, уводзячы малазнаёмыя шырока-му чытачу словы, выходзілі пераможцамі ў абнаўленні і ўзбагачэнні лексікі, бо ведалі меру, мелі густ распазнаваць, што дае мове све-жасці і сакавітасці, што губіць яе». (М.Лужанін)

  2. Калі аўтар у пагоні за новымі словамі без патрэбы ўводзіць іх [правінцыялізмы], г.зн. калі літаратурная мова мае свае ўжо ста-більныя словы, усім зразумелыя і вядомыя, то ён паступае няпра-вільна. Але калі ён знойдзе добрае, трапнае слова, то чаму не ўвесці яго ў літаратуру? (Я.Колас)

  3. Дапушчэнне ў літаратурную мову слоў з мясцовых дыялек-таў, на наш погляд, магчыма, але пры той толькі ўмове, калі гэтыя словы дапаўняюць мову з семантычнага боку, уносяць новыя, невя-домыя яшчэ адценні. Але побач з гэтым непажадана ўводзіць у літа-ратурную мову словы, якія бытуюць на абмежаванай тэрыторыі і не ўносяць у мову нічога новага, калі яны з'яўляюцца незразумелымі сінонімамі да агульнавядомых слоў, а яшчэ горш - іх варыянтамі. На жаль, слоў гэтай катэгорыі ў нашай беларускай літаратуры з лёгкай рукі некаторых пісьменнікаў развялося занадта многа. Што, напрык-лад, даюць літаратурнай мове і каму зразумелыя словы: выразніў, лісцілі, смяцінка, нагруджваць, вірадавала, уваротка? (М.Лобан)

  4. Само сабой разумеецца, што прынцыпы ўзнаўлення са-цыяльна-тыпічнай характарыстыкі маўлення не могуць быць на-туралістычнымі. Мастацкі твор не з'яўляецца помнікам або да-кументам ні абласной дыялекталогіі, ні сацыяльнай жарганалогіі. (В. У.Вінаградаў)

  5. Першае (што засмучае пры чытанні сучаснай мастацкай літа-ратуры) - гэта празмернае засмечванне нашай літаратурнай мовы дыялектызмамі, неапраўданае і мастацка немэтазгоднае ўвядзенне ў мову аўтара (падкрэсліваю: аўтара, а не яго героя!) слоў ці грама-тычных асаблівасцей вузкамясцовай гаворкі, - слоў і асаблівасцей, якія толькі робяць больш цяжкім разуменне і ўспрыняцце тэксту, і само сабой - толькі раздражняюць. У чытача яны выклікаюць зусім слушнае пытанне: навошта? Навошта - калі ёсць лепшае, прыго-жае, ёмкае і агульнавядомае для ўсяго народа слова? Калі ёсць агуль-напрынятая літаратурная норма? (Н.Гілевіч)

  1. Многія сучасныя маладыя беларускія пісьменнікі шырока ўводзяць у літаратурны ўжытак вузкадыялектныя словы, практыч-на зразумелыя толькі невялікаму колу чытачоў... Падобная дыялек-талізацыя слоўнікавага саставу толькі павялічвае розніцу паміж пісьмовай і разумовай формамі беларускай літаратурнай мовы ў галіне лексікі. (А.І.Жураўскі)

  2. У мастацкім творы... кожны дыялектызм павінен быць ма-тываваны пэўнымі мастацка-выяўленчымі, эстэтычнымі мэтамі. (М.М.Шанскі)