Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

§2. Лексіка абмежаванага ўжывання

Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца словы, уласці-выя мове пэўнай тэрытарыяльнай або сацыяльна абмежаванай гру-пы людзей, а таксама выкарыстанне якіх абумоўлена спецыфікай іх лексічнага значэння. У залежнасці ад таго, як яны выкарыстоўва-юцца, у складзе лексікі абмежаванага ўжывання можна вылучыць наступныя спецыфічныя пласты:

1) лексіка, якая абмежавана тэрыторыяй ужывання:

• дыялектная лексіка;

2) лексіка, якая характэрна сацыяльна абмежаванай групе людзей:

  • спецыяльная лексіка;

  • жаргонная і аргатыўная лексіка.

Падзел лексікі на агульнаўжывальную і абмежаваную ў выка-рыстанні з'яўляецца ў пэўнай меры ўмоўным і патрабуе некаторых заўваг. Лічыцца, напрыклад, што прадметам лексікалогіі з'яўляецца толькі агульнаўжывальная лексіка, паколькі дыялектныя, жаргонныя, аргатыўныя словы і прафесіяналізмы знаходзяцца па-за межамі ўнар-маванай літаратурнай мовы. І ўсё ж азнаямленне з лексікай абмежа-ванага выкарыстання неабходна па той прычыне, што яна пастаянна ўступае ва ўзаемадзеянне з агульнаўжывальнай лексікай, становя-чыся адной з найважнейшых крыніц узбагачэння апошняй новымі намінацыйнымі і выяўленча-стылістычнымі сродкамі.

2.1. Дыялектная лексіка

Дыялектная лексіка (грэч. сііаіеікоз - гаворка, дыялект) - гэта словы, якія ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі і вядомы не ўсім нось­бітам беларускай мовы, а толькі тым, хто жыве на той тэрыторыі, дзе яны бытуюць. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць сло-вы агульнаўжывальныя. Частка лексікі гаворкі або дыялекта, якая адрозніваецца ад агульнаўжывальнай, складае дыялектную лексі-ку. Асобнае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектыз-мам (англ. шаІесгізт).

Дыялектызмы падзяляюцца на пяць разрадаў: 1) лексічныя дылектызмы - гэта мясцовыя словы-назвы агульнавядомых прад-метаў, дзеянняў, прымет. У літаратурнай мове такім назвам адпа-вядаюць агульнаўжывальныя словы. Сярод іх адрозніваюцца: улас-налексічныя дыялектызмы - гэта мясцовыя назвы агульнавядо-мых прадметаў, з'яў і паняццяў, напрыклад: вятроўкі (басаножкі), ясёнка (асенняе паліто), шаліноўка (святочная хустка), змануць (прывыкнуць), жылач (верабей), кулінкі (парэчкі) і г.д.; этнагра-фічныя дыялектызмы - гэта словы, якія называюць рэаліі, харак-тэрныя ў пэўнай мясцовасці і для наймення якіх адсутнічаюць літаратурныя словы. Напрыклад, у некаторых гаворках Гродзен-шчыны ўжываецца слова кузёмка, якое абазначае пасудзіну з кары для збірання ягад. У іншых мясцінах Беларусі гэты прадмет не сустракаецца, таму прыведзенае вышэй слова абмежавана толькі пэўнай тэрыторыяй, г.зн. абмежавана этнаграфічна. У «Слоўніку гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі» сустракаюцца наступныя этнаграфічныя дыялектызмы: апора - 'корм скаціне з мякіны, мукі, сянной пацярухі', ясік - 'маленькая падушка', кляпанкі - 'кало-шы сваёй работы', матлахон - 'непаседлівы чалавек', дахаўка -'футравае паўпаліто'; 2) семантычныя дыялектызмы - гэта та-кія мясцовыя назвы, якія ў вымаўленні і напісанні супадаюць з агульнанароднымі словамі, але адрозніваюцца ад іх сваім значэн-нем. Напрыклад: лазня (дыял.) - 'дзіця, якое ўсюды ўлезе, на-шкодзіць' і лазня (літ.) - 'спецыяльнае памяшканне, у якім мыюц-ца і парацца' і 'мыццё ў такім памяшканні'; смага (дыял.) - 'гора, бяда' і смага (літ.) - 'моцнае жаданне піць'; дубальтоўка (дыял.) - 'падвойная хустка' і дубальтоўка (літ.) - 'двухствольнае паляў-нічае ружжо'; галка (дыял.) - 'плечавы сучтаў' і галка (літ.) - 'від птушкі'; дрыгва (дыял.) - 'застылы адвар разам з кусочкамі мяса ці без яго' і дрыгва (літ.) - 'балота' і г.д.; 3) фанетычныя дыя-лектызмы - гэта мясцовыя назвы, якія адрозніваюцца ад літара-турных слоў асобнымі гукамі, напрыклад: братачко (братачка), дрянікі (дранікі), пасоля (фасоля), хвартух (фартух), штрап (штраф), аглянуўса (аглянуўся), хадзема (хадзем) і г.д.; 4) слова­ўтваральныя дыялектызмы - гэта мясцовыя назвы, якія адроз-ніваюцца ад суадносных літаратурных слоў словаўтваральнымі сродкамі, напрыклад: дабытак (прыбытак), стрывожыцца (ус-трывожыцца), тамака (там), пявун (певень), жартун (жартаўнік), насевак (насенне) і г.д.; 5) граматычныя дыялектызмы - гэта мясцовыя назвы, якія адрозніваюцца ад літаратурных слоў асоб-нымі граматычнымі значэннямі ці сродкамі іх выражэння. Напрык-лад, дыялектызмы дрыгво, разор, санаторыя, траншэй адрозні-ваюцца ад адпаведных агульналітаратурных слоў дрыгва, разора, санаторый, траншэя граматычным значэннем роду; дыялектыз-мы гавора, нясець, ходзя, кажыць ад формаў дзеясловаў гаворыць, нясе, ходзіць, кажа адрозніваюцца канчаткамі, гэта значыць срод-камі выражэння граматычнага значэння 3-й асобы цяперашняга часу адзіночнага ліку.

Дыялектная лексіка - крыніца ўзбагачэння агульнаўжываль-най лексікі беларускай мовы. Шмат слоў, некалі вядомых толькі ў асобных гаворках, так пашырылі сферу свайго ўжывання, што сталі агульнаўжывальнымі, напрыклад: аселіца, акрыяць, бруіцца, нягег-лы, плён, плённы і інш.