Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

7. Прачытайце тэкст. Растлумачце, якія праявы маўлен- чай дзейнасці чалавека апісаны аўтарам.

Па дарозе абмяркоўваўся даклад. Думкі плылі лёгка і гладка. Многа трапных сказаў складвалася ў галаве. Часамі настаўнік на-ват прыпыняўся, даставаў з кішэні запісную кніжку, азіраўся, каб не было лішніх сведкаў, бо людзі маглі б чорт ведае што падумаць, і запісваў дасціпныя выразы. Тады здавалася, што варта сесці за стол, і ўсё пацячэ на паперу так жа гладка і вольна, як цяклі яго мыслі ў дарозе. На справе выходзіла іначай. Запісаныя дасканалыя сказы не маглі аднавіць той поўны і шырокі малюнак, што рыса-ваўся ў яго ўяўленні, і ўзятыя паасобку выглядалі бездапаможна, як абшчыпаныя вераб'і. (Я.Колас)

8. Прачытайце дыялог і вызначце яго асаблівасці. Адзнач- це, наколькі дыялог адпавядае характару ўзаемаадносін паміж персанажамі.

Зося, напэўна, сама адчула няёмкасць зацяглай паўзы. Яна ска-

зала:

Ад мяне толькі што пайшла Маша. Мы доўга гутарылі. Я рады, што вы пасябравалі.

  • Яна цікавая. Спачатку мне здалося, яна іграе... А ў жыцці нельга іграць! Некалі, яшчэ ў школе, я хацела стаць актрысай. І таксама іграла выдуманую ролю. Дома, на вуліцы, у гасцях - усю-ды... Смешна і наіўна.

  • Чаму смешна? Маладыя ўсе рамантыкі. Вунь мае дзеці, Та-рас, Віця... Якія ў іх мары і жаданні! І я не сказаў бы, што гэта ігра.

  • Дзе ён быў тады, Тарас?

  • Яго схавалі добрыя людзі. Суседзі.

  • Я шукала яго.

  • Я ведаю. Мне казала цётка Люба.

  • Яна не паверыла мне.

  • Не крыўдуйце на яе. Яна была залаты чалавек і найлепшая канспіратарка.

  • Яна загінула?

  • Не, памерла год назад.

Зося замаўчала, як бы ўшаноўваючы памяць чалавека, з якім лёс звёў яе на кароткі міг. (І.Шамякін)

9. Прачытайце тэкст, дайце яму загаловак. Запішыце тэкст, вызначце яго тэму і асноўную думку. Да якога тыпу маўлення адносіцца тэкст? Дакажыце.

Чалавечую душу жывіць памяць. Калі чалавека параўнаць з дрэвам, то памяць і будзе тымі каранямі, якія даюць сілу, даюць непахісную апору чалавечай годнасці. Кажуць, што ў дрэва крона каранёў ледзь не ўдвая большая за тую крону, якую мы бачым. Якой жа павінна быць крона памяці ў людзей, каб яны сапраўды маглі людзьмі звацца? Калі памяць пачынае адміраць, чалавек з векавеч-нага дрэва ператвараецца ў аднадзёнку. І калі яму ўсё роўна, што было да яго, то што для яго тады дзень заўтрашні. Вось тады і па-чынае расці дрэва ненажэрнасці, і твар чалавечы ператвараецца ў свіное рыла, і, як язвы, на целе зямлі з'яўляюцца мёртвыя азёры і рэкі, палі і лясы, скалечаныя лёсы людзей і цэлых народаў, і, як засцярога, пачынаюць лунаць над зямлёю званы Хатыні і журавы Хірасімы. Душа чалавечая, якая не п'е з крыніц сваіх продкаў, ка-мянее і ператвараецца ў прах, і людзі становяцца нелюдзямі, і свя-тое слова «Радзіма» перастае для іх існаваць, бо для такіх радзіма там, дзе добра кормяць.

Як жа трэба берагчы тыя крыніцы, знаходзіць і вяртаць да жыцця затаптаныя! (П.Ламан)