Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лексика.rtf
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
4.79 Mб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»

А.М.ЛАПКОЎСКАЯ

Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па педагагічных спецыяльнасцях

Гродна ГрГУ імя Я.Купалы 2009

УДК 808.26(075.8) ББК 81.411.3

Л30

Рэцэнзенты:

Шчэрбін В.К., дактарант Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук;

Ялоўская Э.А., кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы Бларускага дзяржаўнага універсітэта; Шахаб В.В., першы прарэктар прыватнай Установы адукацыі «Жаночы інстытут ЭНВІЛА», кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Лапкоўская, А.М.

Беларуская мова (Прафесійная лексіка) : вучэб. дапам. / Л30 А.М. Лапкоўская. - Гродна : ГрДУ, 2009. - 271 с. 978-985-417-184-6

Вучэбны дапаможнік «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» разлічаны на сту-дэнтаў педагагічных спецыяльнасцей.

Дадзенае выданне дапаможа студэнтам авалодаць асноўнымі пытаннямі тэорыі і практыкі беларускага мовазнаўства, тэрміналагічнай лексікай па адпаведнай спе-цыяльнасці, культурай вуснага і пісьмовага маўлення і набыць навыкі аналізу тэксту, перакладу спецтэкстаў, выпраўлення розных памылак у вусных і пісьмовых тэкстах навуковага і афіцыйна-дзелавога стыляў.

У выданні змешчаны практычныя заданні, якія дапамогуць студэнтам практыч-на разгледзець і засвоіць асноўныя пытанні выкладаемага курса, а таксама заданні, разлічаныя на самастойную работу студэнтаў.

УДК 808.26(075.8) ББК 81.411.3

І8Б^ 978-985-417-184-6

© Лапкоўская А.М., 2009 © Установа адукацыі

«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт

імя Янкі Купалы», 2009

ПРАДМОВА

У сувязі з пашырэннем сфер выкарыстання беларускай мовы як дзяр-жаўнай і афіцыйнай мовы краіны да маўленчай культуры будучых спецы-ялістаў, якім у той ці іншай ступені давядзецца працаваць з моўным матэ-рыялам, ставяцца высокія патрабаванні. Таму ў сучасных ВНУ Беларусі, у прыватнасці на нефілалагічных факультэтах, вывучаецца такі курс, як «Бе-ларуская мова (прафесійная лексіка)», які накіраваны на тое, каб узбагаціць студэнтаў усімі рэсурсамі роднай мовы. Асабліва важным пры вывучэнні гэ-тага курса з'яўляецца фарміраванне практычньгх уменняў і навыкаў будучьгх спецыялістаў і ўдасканаленне іх маўленчага вопыту ў розных сферах зносін.

Дадзенае вучэбнае выданне пабудавана на аснове сучасныгх патрабаван-няў кампетэнтнаснага падыходу да выкладання дысцыплін у вышэйшых на-вучальных установах. Вывучэнне беларускай мовы на педагагічных спецы-яльнасцях мае на мэце развіццё мовы студэнтаў, авалоданне імі маўленнем як інфарматыўным, інтэрактыўным іперцэптыўным сродкам ва ўсіх сферах жіццядзейнасці: навучальнай, прафесійнай, пазнавальнай, культурнай і інш.

Дапаможнік структурна арганізаваны такім чынам, каб забяспечыць у студэнтаў трывалыя веды па лінгвістычнай тэорыі і выпрацаваць на іх аснове аналітычныя і канструктыўныя ўменні, звязаныя з распазнаваннем, класіфікацыяй і навуковай інтэрпрэтацыяй разнастайных моўных з'яў і працэсаў у галіне псіхолага-педагагічнай тэрміналогіі. Па заканчэнні наву-чання студэнты павінны засвоіць ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялі-зацыі асобы; месца беларускай мовы сярод іншыгх моў свету; асноўныя этапы паходжання і развіцця беларускай мовы; сістэму лексічных і стылі-стычных сродкаў беларускай мовы і іх камунікатыўныя магчымасці; ас-ноўныя лексікаграфічныя крыніцы па спецыяльнасці, а таксама набыць абагуленыя ўменні аналізаваць і характарызаваць асноўныя нормы сучас-най беларускай літаратурнай мовы ў тэкстах вызначаных праграмай сты-ляў, жанраў, тыпаў з пункту гледжання іх зместу, структуры і мэтанакіра-ванасці, усведамляць гістарычнае міжмоўнае ўзаемадзеянне ў прычынна-выніковым аспекце. Акрамя таго, студэнты павінны набыць якасці духоў-на сталай, маральна выхаванай асобы, здольнай адказваць за лёс краіны і лёс цывілізацыі, абараняць і адстойваць нацынальныя каштоўнасці і гума-ністычныя традыцыі, захоўваць гармонію ў грамадстве і прыродзе.

Прапанаваныя ў дапаможніку практыкаванні не толькі ўтрымліваюць неабходны лінгвістычны матэрыял, але і накіраваны на ўдасканаленне і сту-дэнта, і навакольнага свету. Пры падборы матэрыялу ўлічана і тое, што на практыцы задавальненне любыгх патрэбаў індывіда звязана з узаемадзеяннем з іншымі людзьмі, у тым ліку і ў прафесійнай сферы: практыкаванні арыенту-юць на працу з разнастайнай тэрміналагічнай лексікай па спецыяльнасці.

У вучэбным дапаможніку ўлічваюцца асаблівасці выкладання курса «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», якія абумоўлены выкарыстаннем не толькі беларускага, але і рускага моўнага матэрыялу з тэкстаў па спецы-яльнасці, блізкасцю беларускай і рускай тэрміналогіі, наяўнасцю студэнтаў, для часткі якіх роднай мовай з'яўляецца руская. Таму важнае месца ў дапа-можніку займае тэорыя і практыка перакладу з рускай мовы на беларускую.

УВОДЗІНЫ