
- •В. А. Кузьміч, р. В. Міксюк беларуская мова. Прафесійная лексіка Дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцей
- •Тэма 1. Агульныя звесткі пра беларускую мову тэарэтычная частка
- •Правапіс галосных Літары о, ё
- •Літары э, е
- •Перадача акання на пісьме
- •Правапіс літар а, о, э ў складаных словах
- •Перадача якання на пісьме
- •Правапіс е, ё, я ў складаных словах
- •Нескладовае й
- •Правапіс зычных Некаторыя спалучэнні зычных
- •Нескладовае ў і у складовае
- •Правапіс мяккага знака і апострафа Змякчальны мяккі знак
- •Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
- •Правапіс абрэвіятур Правапіс абрэвіятур
- •Правапіс некаторых марфем Прыстаўкі
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэннях
- •Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •Правілы пераносу Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічных скарачэнняў і іншых знакаў
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мова – душа народа”
- •Літаратура
- •Тэма 2. Арфаэпічныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Помнікі беларускага пісьменства”
- •Літаратура
- •Тэма 3. Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Славутыя беларускія навукоўцы”
- •Літаратура
- •Тэма 4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларусь на карце свету”
- •Тэма 5. З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі тэарэтычная частка
- •Тыпы слоўнікаў і прынцыпы іх класіфікацыі
- •1. Паводле будовы слоўнікавага артыкула:
- •2. Паводле адбору лексікі:
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае кнігадрукаванне”
- •Літаратура
- •Тэма 6. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская тапаніміка і анамастыка”
- •Літаратура
- •Тэма 7. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускі тэатр”
- •Літаратура
- •Тэма 8. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання займеннікаў і лічэбнікаў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Экалогія Беларусі”
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Мінск – сталіца Беларусі”
- •Літаратура
- •Тэма 9. МарФалагічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці ўжывання дзеясловаў і прыслоўяў тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Этнаграфія Беларусі”
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Нацыянальныя супольнасці Беларусі”
- •Каардынацыя дзейніка і выказніка
- •Практычная частка
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Музычная культура Беларусі”
- •Фарміраванне лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі: тэма “Рэлігія на Беларусі”
- •Літаратура
- •Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларускае дойлідства”
- •Тэма 11. Функцыянальныя стылі маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Гераічная Беларусь”
- •Літаратура
- •Тэма 12. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю тэарэтычная частка
- •Практычная частка
- •Васільковы звон
- •Как были открыты витамины
- •Беларускі бурштын
- •Лазеры служаць чалавеку
- •Адстрат, субстрат і суперстрат
- •Тэма 13. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне тэарэтычная частка
- •Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі:
- •(У галіне прафесійнай дзейнасці па спецыяльнасці навучання)”
- •Тэма 14. Асноўныя рысы, моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю. Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў тэарэтычная частка
- •Літаратура
- •Тэма 15. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Народная педагогіка”
- •Літаратура
- •Тэма 16. Правільнасць маўлення і моўныя нормы тэарэтычная частка
- •Практычная частка Фарміраванне лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі: тэма “Беларуская літаратура”
- •Тэма 17. Маўленчы этыкет і культура зносін тэарэтычная частка
- •Найлепшым сведчаннем нацыянальнага моўнага этыкету служыць верш Пятруся Броўкі “Калі ласка!”. У ім выяўляецца гасціннасць нашага народа, яго шчырасць і сардэчнасць.
- •Практычная частка
- •Літаратура
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Беларуская мова прафесійная практыка
Арганізацыя навукова-тэхнічнага перакладу
У сувязі з працэсам глабалізацыі, які закранае ўсе сферы чалавечай дзейнасці, уменне адэкватна перакладаць на родную ці замежную мову набывае істотнае значэнне. Асабліва гэта важна для маладога навукоўца, які павінен не толькі выводзіць айчынную навуку на сусветны ўзровень, але і пераносіць на родную глебу найлепшыя дасягненні замежнай навукі.
У сувязі з гэтым трэба ўсведамляць, што ўменне перакладаць – гэта значна больш, чым простае веданне роднай і замежнай мовы, прадметнай галіны перакладу. Для стварэння якаснага, адэкватнага перакладу неабходна выразна разумець усе этапы тэхналогіі перакладчыцкага працэсу і прытрымлівацца прынятых правіл.
Асноўныя задачы перакладчыка:
зразумець сэнс зыходнага тэксту;
ведаць або ў працэсе перакладу высветліць, як зразумелы сэнс прынята перадаваць на мове перакладу;
выкласці тэкст зразумела і дакладна, сцісла, у адпаведнасці з традыцыямі мовы перакладу.
Да большасці перакладаў высокая якасці прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:
перакладны тэкст павінен быць адэкватны зыходнаму тэксту, г. зн. дакладна перадаваць сэнс, у тым ліку змешчаны ў відавочным падтэксце зыходнага тэксту;
перакладны тэкст павінен быць выкладзены зразумела, дакладна і па магчымасці сцісла;
у перакладным тэксце павінны быць выдалены ўсе заўважаныя выпадкі нелагічнага выкладу, а таксама памылкі зыходнага дакумента.
пры выкладзе перакладнога тэксту неабходна абавязкова выкарыстоўваць стандартныя моўныя звароты, якія выкарыстоў-ваюцца ў канкрэтнай галіне ведаў;
перакладны тэкст не павінен змяшчаць стылістычных дэфектаў тэксту (няправільны лагічны націск, расшчэплены выказнік, таўталогіі і да т.п.);
па стылі выкладу перакладны тэкст павінен адпавядаць жанравым асаблівасцям дакумента (г. зн. адпавядаць стылю інструкцыі, або нарматыўнага дакумента, або рэкламнай аб’явы, або навуковага артыкула і да т. п.);
пераклад павінен быць тэхнічна-пісьменным. Выкарыстаная тэрміналогія павінна адпавядаць дзяржаўным стандартам і іншым нарматыўным дакументам, а таксама практыцы выкарыстання;
у перакладным тэксце павінна захоўвацца адзінства тэрміналогіі;
у перакладным тэксце не павінна быць пропускаў, арфаграфічных і сінтаксічных памылак;
у перакладным тэксце павінны захоўвацца правілы рэдакцыйна-выдавецкага афармлення.
Правільная паслядоўнасць дзеянняў пры падрыхтоўцы перакладу дапаможа рацыянальна арганізаваць працу і пазбегнуць памылак. Праца перакладчыка складаецца з наступных этапаў:
прачытанне ўсёй працы з выкарыстаннем слоўнікаў, даведнікаў і спецыяльнай літаратуры (калі гаворка ідзе пра пераклад навукова-тэхнічнага або іншага спецыяльнага тэксту);
сэнсавы аналіз тэксту: выдзяленне фраз і абзацаў, якія нясуць асноўную сэнсавую нагрузку;
разметка тэксту з выдзяленнем цяжкіх тэрмінаў, граматычных канструкцый, лексічных абаротаў, цэхавых і жаргонных тэрмінаў;
чарнавы пераклад тэксту;
пераклад і запіс загалоўка.
Пры перакладзе любога тэксту асаблівую ўвагу трэба звяртаць на пытанні культуры мовы. Лагічнасць і зразумеласць перакладнога тэксту шмат у чым залежыць ад умення правільна пабудаваць фразу і стварыць цэласны і звязны тэкст. Пры пісьмовым перакладзе недасведчанаму перакладчыку звычайна здаецца, што ён напісаў дакладна тое, што хацеў выразіць словамі. Ён не бачыць магчымасці іншага прычытання (разумення) уласнага тэксту. А для чытача дакумента важна не тое, што хацеў напісаць аўтар (перакладчык).
У дрэнна напісаных (перакладзеных) тэкстах можна выдзеліць шэраг тыповых памылак, абумоўленых няведаннем асаблівасцей пісьмовага маўлення ў параўнанні з вусным. Ніжэй прыведзена апісанне найбольш частых памылак перакладу.
Лагічны націск і парадак слоў. У вусным маўленні лагічны націск можна паставіць на кожнае слова, выдзеліўшы яго інтанацыяй і сілай голасу. У беларускім пісьмовым маўленні лагічны націск падае на апошняе слова перад кропкай (або коскай). Таму словы, якія нясуць асноўную інфармацыйную нагрузку, трэба размяшчаць у канцы сказа. У той час трэба мець на ўвазе, што лагічны націск падае на канец фразы толькі тады, калі ў сказе адсутнічае слова-ўзмацняльнік (нават, менавіта, якраз, надзвычай, зусім, абсалютна, дзеясловы з адмаўленнем). Звычайна словы ўзмацняльнікі вылучаюць слова, якое ідзе за імі.
У большасці славянскіх моў парадак слоў у сказе падобны, аднак у іншых мовах, напрыклад, англійскай, ён зусім іншы. Таму вельмі важна правільна ставіць лагічны націск у перакладным тэксце, каб ён не гучаў ненатуральна. Для гэтага трэба заўсёды дачытваць адзінку перакладу (сказ, абзац і г. д.) і перафармулёўваць тэкс у адпаведнасці з мовай перакладу, а не перакладаць яго на хаду. Менавіта няправільная расстаноўка лагічных націскаў робіць тэкс ненатуральным.
Дрэнна |
Лепш |
Заўвагі |
Дазапраўка адбываецца, калі даўжыня трубаправода перавышае 4 м, як бачна з табліцы |
Як бачна з табліцы, дазапраўка адбываецца, калі даўжыня трубаправода перавышае 4 м. |
Важная інфармацыя – 4 м, а не тое, што гэта можна ўбачыць у табліцы |
Абавязкова пераканайцеся ў тым, што паветраны фільтр чысты, перш чым прыступіць да эксплуатацыі кандыцыянера ў новым сезоне. |
Перш чым прыступіць да эксплуатацыі кандыцыянера ў новым сезоне, пераканайцеся ў тым, што паветраны фільтр чысты. |
Важная інфармацыя – тое, што паветраны фільтр павінен быць чыстым. |
Павярніце з дарогі і спыніцеся, перш чым патэлефанаваць або адказаць на выклік, калі дарожная абстаноўка неспакойная. |
Калі дарожная абстаноўка неспакойная, то перад тым як патэлефанаваць або адказаць на выклік, павярніце з дарогі і спыніцеся. |
|
Неадназначнасць разумення тэксту. Тэкст можа быць зразуметы неадназначна з прычыны наступных недахопаў:
няправільныя сэнсавыя сувязі ў сказе;
змяшчэнне лагічнага націску.
Няправільныя сэнсавыя сувязі ў сказе – гэта адзін з найгрубейшых дэфектаў, якія ўплываюць на разуменне.
Няправільныя сэнсавыя сувязі |
Пасля выпраўлення |
Пры ўстаноўцы перамычкі з перыядам у 1 секунду адбываюцца наступныя падзеі. |
Пры ўстаноўцы перамычкі адбываюцца наступныя падзеі з перыядам у 1 секунду. |
Паддон для збору кандэнсату з нержавеючай сталі. |
Паддон з нержавеючай сталі для збору кандэнсату. |
Неадназначнасць разумення сказа нярэдка абумоўлена тым, што з яго пабудовы не зразумела, на якім слове стаіць лагічны націск.
Плеаназм (ад гр. pleonasmos – лішак, празмернасць) – гэта ўжыванне ў маўленні сэнсава блізкіх і таму лагічна лішніх слоў. Напрыклад:
Няправільна |
Правільна |
Сэнсарны датчык |
Датчык |
Візуальны агляд |
Агляд Візуальная праверка |
Візуальна адлюстраваць на дысплеі |
Вывесці на дысплей |
Вытворчы цэх |
Цэх Вытворчае памяшканне |
Прамысловая індустрыя |
Індустрыя |
Амартызацыйны знос абсталявання |
Амартызацыя абсталявання Знос абсталявання |
У маі месяцы |
У маі |
Пяць хвілін часу |
Пяць хвілін |
Час прастою |
Прастой |
Часовая адтэрміноўка |
Адтэрміноўка |
Фарсіраваць паскоранымі тэмпамі |
Фарсіраваць |
Тысяча рублёў грошай |
Тысяча рублёў |
Загадзя прадугледзець |
Прадугледзець |
Поўнасцю выкараніць |
Выкараніць |
Найбольш аптымальны |
Аптымальны |
Тонкі нюанс |
Нюанс (слова “нюанс” азначае “тонкае адрозненне”) |
Вяртаць назад (напр., аліву ў кампрэсар) |
Вяртаць (аліву ў кампрэсар) |
Аднак некаторыя плеанастычныя спалучэнні замацаваліся ў маўленні і не ўспрымаюцца як слоўная збыткоўнасць: інфармацыйнае паведамленне, манументальны помнік, рэальная рэчаіснасць, зваротная рэакцыя і інш.
Таўталогія (ад гр. tauto – тое самае logos – слова) – паўтарэнне аднакаранёвых слоў. Паўторы робяць фразу немілагучнай і сведчаць пра няўменне выкарыстоўваць сінанімічныя рэсурсы мовы:
Будынак абсталяваны інжынерным абсталяваннем.
У адпаведнасці з указанымі ўказаннямі
Карысць ад выкарыстання
Водаправод халоднай вады
Гукавы сігналізатар сігналізуе пра ўзнікненне няспраўнасці
Гучыць гукавы сігнал
Дадзеная з’ява поўнасцю праяўляецца ў акрэсленых умовах.
Звяжыцеся са службай тэхнічнага абслугоўвання
Наша дапамога дапаможа вам знізіць затраты
Манціраваць прылады на мантажных рэйках
Няправільна |
Правільна |
Любая няспраўнасць электраабсталявання павінна быць неадкладна выпраўлена |
Любая няспраўнасць электраабсталявання павінна быць неадкладна ліквідавана |
Агрэгаты маюць два або чатыры незалежныя халадзільныя контуры ў залежнасці ад тыпаразмеру |
Агрэгаты маюць 2 або 4 (акрэсліваюцца тыпаразмерам) незалежныя халадзільныя контуры |
Лішнія словы. Словы, пазбаўленыя сэнсавай нагрузкі, з’яўляюцца дэфектам стылю. Яны не скажаюць сэнс, але робяць выклад панурым, цяжкім для ўспрымання, раздражняюць чытача, псуюць яго мову і густ. Не трэба засмечваць тэкст лішнімі словамі:
Няправільна |
Правільна |
Кажучы іншымі словамі |
Інакш кажучы |
Правяраць з перыядычнасцю 1 раз на 2 тыдні |
Правяраць 1 раз на 2 тыдні |
На працягу першых трох дзён |
У першыя тры дні |
З затрымкай па часе |
З затрымкай |
Гэта звязана з той акалічнасцю, што… |
Гэта звязана з тым, што… |
У тым выпадку, калі… |
Калі… |
Заўсёды, калі… |
Калі… |
Павінен быць па меншай меры роўны nnn… |
Павінен быць не меншы за nnn… |
Няспраўнасць у працы… |
Няспраўнасць… |
Шум пры працы… |
Шум … |
Кіраванне працай агрэгата… |
Кіраванне агрэгатам… |
Праверце і пераканайцеся ў тым, што… |
Пераканайцеся ў тым, што… |
Націсніце кнопку яшчэ адзін раз… |
Націсніце кнопку яшчэ раз… |
Павярніце ў напрамку па гадзіннікавай стрэлцы… |
Павярніце па гадзіннікавай стрэлцы… |
Патрабаванні, выкладзеныя ў дадзенай інструкцыі |
Патрабаванні дадзенай інструкцыі |
Выбар прылады ажыццяўляецца з дапамогай пераключальніка… |
Выбар прылады ажыццяўляецца пераключальнікам… |
Агрэгат можна выкарыстоўваць у спалучэнні з дыфузарам |
Агрэгат можна выкарыстоўваць з дыфузарам |
Выбар неабходнага рэжыму |
Выбар рэжыму |
Пульт кіравання накіраваны прама на блок |
Пульт кіравання накіраваны на блок |
Для атрымання аптымальнага ахалоджвання паветра |
Для аптымальнага ахалоджвання паветра |
Памяшканне з вышынёй столі 4 м |
Памяшканне вышынёй 4 м |
Грувасткасць апавядання. Перакладчык павінен імкнуцца да сцісласці апавядання. Перагружаны тэкст успрымаецца складана.
Няправільна |
Правільна |
Неабходна паклапаціцца аб тым, каб адвод кандэнсату ажыццяўляўся бесперашкодна. |
Забяспечце бесперашкодны адвод кандэнсату. |
Кантакт выключальніка знаходзіцца ў замкнёным становішчы. |
Кантакт выключальніка замкнёны. |
“Расшчэплены” выказнік – гэта выражэнне аднаго дзеяння з дапамогай назоўніка і дзеясловаў тыпу выконваць, ажыццяўляць, падлягаць і да т. п. Замест іх лепш выкарыстоўваць простыя дзеяслоўныя формы. Напрыклад:
Няправільна (расшчапленне выказніка) |
Правільна |
Праводзіць выпрабаванне, раздрукоўку |
Выпрабоўваць, раздрукоўваць |
Ажыццяўляць кантроль, ахалоджванне |
Кантраляваць, ахалоджваць |
Забяспечваць фіксацыю |
Фіксаваць |
Спыняць працу (агрэгата) |
Спыняць агрэгат |
Правесці паўторную праверку |
Паўторна праверыць |
Правесці праграмаванне сістэмы |
Запраграмаваць сістэму |
Даваць інфармацыю карыстальніку |
Інфармаваць карыстальніка |
Валодае здольнасцю да |
Здольны да |
Аказвае ўплыў (уздзеянне) |
Уплываць (уздзейнічаць) |
Празмерная дэталізацыя апісання.
Няправільна |
Правільна |
Дзверы аснашчаны замком, які зачыняецца на ключ |
Дзверы зачыняюцца на ключ |
Намінальны ток электрарухавіка кампрэсара |
Намінальны ток кампрэсара |
Парушэнне лексічнай спалучальнасці. У кожнай мове нямала слоў, якія маюць абмежаваную спалучальнасць. Пры спецыяльным перакладзе важна адчуваць гэту спалучальнасць. Пры сумненні адносна ўжывання пэўных зваротаў можна актыўна карыстацца магчымасцямі інтэрнэт пошуку, які паказвае статыстыку ўжывальнасці любых выразаў мовы.
Няправільна |
Правільна |
Спецыяльная ўвага |
Асаблівая ўвага |
Прымяняць высокія патрабаванні |
Ставіць высокія патрабаванні |
Уключыць кнопку |
Націснуць кнопку |
Змяніць засцерагальнік |
Замяніць засцерагальнік |
Разрыў шнура сілкавання |
Абрыў шнура сілкавання |
Знікненне фазы |
Абрыў фазы |
Устаноўка кабелю |
Пракладка кабелю, разводка кабелю, падлучэнне кабелю |
Устаноўка трубы, шланга |
Пракладка трубы, шланга |
Кампактны памер |
Невялікі памер, кампактная канструкцыя |
Высокі тэрмін службы |
Доўгі тэрмін службы |
Дэталёвая інфармацыя, апісанне |
Падрабязная інфармацыя, апісанне |
Парушэнне лагічнай спалучальнасці:
Няправільна |
Правільна |
Канструкцыя дадзенай машыны аналагічная старому ўзору машыны |
Канструкцыя дадзенай машыны аналагічная канструкцыі машыны старога ўзору |
Ужыванне стылістычна неаднародных канструкцый: нельга ўжываць на правах аднародных членаў сінтаксічна неаднародны канструкцыі:
Няправільна |
Правільна |
Праверыць няспраўнасць ізалятараў і ці няма там трэшчын |
Праверыць, ці спраўныя ізалятары і ці не маюць трэшчын |
Каб пазбегнуць пашкоджання агрэгата і траўмаў персаналу… |
Каб пазбегнуць пашкоджання агрэгату і траўмавання персаналу… |
Праца з сімвальным дысплеем аналагічная графічнаму дысплею |
Праца з сімвальным дысплеем аналагічная працы з графічным дысплеем |
Індыкацыя рабочага стану і аварыі |
Індыкацыя рабочага стану і аварыйнасці |
Наяўнасць гукавых дэфектаў. Так званая ўнутраная рыфма псуе тэкст, адцягваючы ўвагу чытача. Выпраўленне такіх недахопаў аблягчае разуменне тэксту: *пры прымяненні – пры выкарыстанні, правесці праверку – праверыць, *для забеспячэння кіравання агрэгатам – каб кіраваць агрэгатам…, *тэхналогія канструявання з прымяненнем камп’ютарнага мадэлявання дазволіла дабіцца эфектыўнага размяшчэння вузлоў агрэгата – выкарыстанне камп’ютарнай тэхналогіі трохмернага мадэлявання дазволіла эфектыўна размясціць вузлы агрэгата.
Лішнія прыналежныя займеннікі. Неабходна пазбягаць лішніх прыналежных займеннікаў, уласцівых заходнееўрапейскім мовам.
Няправільна |
Правільна |
Ваша абсталяванне…. |
Дадзенае абсталяванне… |
Калі ў Вас узніклі праблемы або з’явіліся пытанні адносна Вашага кандыцыянера, Вам спатрэбіцца наступная інфармацыя |
Калі ў Вас узніклі праблемы або пытанні адносна набытага кандыцыянера, для атрымання адказаў спатрэбіцца наступная інфармацыя… |
Злоўжыванне залежным станам. Пасіўныя канструкцыя па магчымасці трэба замяняць актыўнымі, паколькі залежны стан у большасці выпадкаў ускладняе разуменне тэксту.
Няправільна |
Правільна |
Інжынерамі быў распрацаваны праект |
Інжынеры распрацавалі праект |
Мантаж павінен выконвацца кваліфікаваным спецыялістам |
Мантаж павінен выконваць кваліфікаваны спецыяліст |
Неаднолькавая структура падпарадкаваных частак у ролі аднародных членаў сказа. Такія часткі павінны быць аднолькавымі па структуры. Напрыклад:
Няправільна |
Правільна |
Агледзець рухавік і праверыць: |
Агледзець рухавікі праверыць: |
– капот рухавіка; – накрыўкі люкаў; – ці супадаюць кантрольныя меткі на накрыўках і рэбрах. |
– капот рухавіка; – накрыўкі люкаў; – супадзенне кантрольных метак на накрыўках рэбраў |
Наяўнасць агульнага залежнага слова пры розным кіраванні. Такая пабудова фразы парушае граматыка-стылістычную норму, напрыклад:
Няправільна |
Правільна |
Каардынаваць і кіраваць усімі працамі |
Каардынаваць усе працы і кіраваць імі |
Выкарыстанне неўласцівых тэхнічнай мове слоўных формул-калек. Пры перакладзе не трэба “калькаваць” зыходны тэкст. Трэба старацца выкарыстоўваць уласцівыя дадзенай сітуацыя сталыя слоўныя формулы.
Няправільна |
Правільна |
Агрэгат спецыяльна спраектаваны для… |
Агрэгат спецыяльна прызначаны для… |
У выпадку іншых мадэляў звяртайцеся да адпаведнага дапаможніка па ўстаноўцы |
Інфармацыя пра іншыя мадэлі прыведзена ў адпаведных дапаможніках па мантажы |
У выпадку вентылятараў з трохфазным электрарухавіком… |
Калі вентылятар укамплектаваны трохфазным рухавіком… |
У выпадку эксплуатацыі вентылятара ў іншых умовах… |
Калі вентылятар павінен эксплуатавацца ў іншых умовах… |
У выпадку электрарухавікоў з прымусовай вентыляцыяй неабходна праверыць, што |
Калі выкарыстоўвацца электрарухавік з прымусовай вентыляцыяй, пераканайцеся, што… |
У выпадку памылак пры мантажы і нездавальняючай якасці вады магчыма з’яўленне спецыфічных дэфектаў |
Няправільны мантаж і нездавальняючая якасць вады могуць прывесці да псавання агрэгата |
Пліта павінна мець таўшчыню не менш за 100 мм |
Таўшчыня пліты павінна складаць не менш за 100 мм |
Месцы выкарыстання дадзеных кандыцыянераў ўключаюць канцэртныя залы, гасцініцы і да т.п. |
Дадзеныя агрэгаты прызначаны для кандыцянавання паветра канцэртных залаў, гасцініц і г.д. |