Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КР ЗБ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать
  1. Рэвалюцыйна-вызваленчы рух: этапы і дзейнасць асноўных палітычных партый і арганізацый

Усталяваныя ў краі пасля Рыжскага міру эканамічныя, грамадска-палітычныя і нацыянальныя адносіны абумовілі масавы вызваленчы рух. Асноўныя сілы яго складалі дэмакратычная інтэлігенцыя, палітычна актыўная частка рабочага класа і сялянства. У ім удзельнічалі таксама прадстаўнікі дробнай і сярэдняй беларускай нацыянальнай буржуазіі. Спецыфіка нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі заключалася ў тым, што барацьба народных мас супраць сацыяльнага прыгнёту фактычна злівалася з барацьбой за нацыянальнае вызваленне. [4, 411 – 434]

У нацыянальна-вызваленчым руху абазначыліся два напрамкі: рэвалюцыйна-вызваленчы і нацыянальна-дэмакратычны. Рэвалюцыйна вызваленчы напрамак прадстаўлялі Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі, Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў), якая узначальвала партызанскую барацьбу.

Камуністычная партыя Заходняй Беларусі

У канцы кастрычніка 1923 г. у Вільні адбылася канферэнцыя камуністычных арганізацый краю, якая абвясціла стварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) як састаўной часткі Кампартыі Польшчы. КПЗБ распаўсюджвала сваю дзейнасць на Віленскае, Навагрудскае, Палескае і большую частку Беластоцкага ваяводства. У момант стварэння яна налічвала 528 членаў.

Сваёй мэтай КПЗБ ставіла барацьбу за інтарэсы рабочага класа, надзяленне сялян зямлёй без выкупу, самазваначэнне Заходняй Беларусі і ўз’яднанне яе з БССР. Партыя павялічвала ўплыў на фарміраванне палітычных настрояў працоўных, садзейнічала развіццю і радыкалізацыі нацыянальна-вызваленчага руху. Адбываўся колькасны рост партыі – у канцы 1924 г. у радах КПЗБ налічвалася 2296 членаў, у канцы 1927 г. – 3254.

Яе першымі арганізатарамі былі С. Мертэнс (Скульскі), А. Славінскі, С. Мілер, С. Дубовік. Палітычным сакратаром ЦК КПЗБ з 1926 па 1936 г. быў І. Лагіновіч (Павел Корчык). Да кіруючага ядра належалі таксама А. Альшэўскі, Л. Аранштам. М. Арэхва, Я. Бабровіч, М. Блінчыкаў, Ю. Брун, Р. Вольф, А. Канчэўскі, Л. Родзевіч і інш.

У цяжкіх умовах падполля, пад пастаяннмы праследваннем паліцыі партыя наладзіла дзейнасць нелегальных друкарняў. ЦК КПЗБ выдаваў на беларускай мове газеты “Чырвоны сцяг”, “Партработнік”, часопіс “Бальшавік”, і інш. Шмат друкавалася лістовак, адозваў, брашур. [1, 381 - 385]

Упартая барацьба камуністаў за карэнныя інтарэсы рабочых. Сялян, інтэлігенцыі з’яўлялася асноўным фактарам росту іх уплыву і аўтарытэту сярод жыхароў Заходняй Беларусі. Гэтаму спрыяла і стратэгічная лінія кампартыі, якая ўлічвала патрабаванні агульнадэмакратычнага характару. […]

Бліжэйшымі сацыяльнымі і палітычнымі задачамі КПЗБ ставіла барацьбу супраць падпарадкавання краіны іншаземнаму капіталу, за 8 гадзінны рабочы дзень і павелічэнне дапамогі беспрацоўным, канфіскацыю памешчыцкіх зямель і падзел іх без выкупу паміж беззямельнымі і малазямельнымі сялянамі, скасаванне асадніцтва, дэмакратычныя правы і вызваленне палітзняволенных. Кампартыя выступала супраць пазбаўлення сялян сервітутаў, за вазваленне беднякоў і сераднякоў ад падаткаў, супраць нацыянальнага прыгнёту, за школу на роднай мове. Выступаючы за права Заходняй Беларусі на самавызначэнне, партыя адначасова падтрымлівала і патрабаванне аб нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі. Канчатковамі мэтамі лічыла ўсталяванне рабоча-сялянскагй улады, уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.Ячэйкі кампартыі разгарнулі ў канцы 1925 – першай палове 1926 г. актыўную палітычную і арганізацыйную работу. Гэтаму спрыялі пашырэнне сеткі і рост колькасці членаў КПЗБ. Дзейнічала шэсць акруговы і больш 50 раённых камітэтаў партыі. Да кампартыі далучаўся рабочы і сялянскі рух. [1, 392 – 393]

24 чэрвеня 1925 г. Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын, П. Мятла ўтварылі клуб Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Мэтай яго, з’яўлялася стварэнне “рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада” і дасягненне “незалежнасці Беларусі ў цесным саюзе з народамі, якія ўстанавілі новы грамадскі лад”. Грамада рашуча выступіла супраць прыгнятальнай аграрнай і нацыянальай палітыкі польскага ўрада, заклюкала народ да барацьбы за зямлю, сацыяльнае вызваленне.

Значную ролю ва узнікненні Грамады як масавай легальнай арганізацыі прасавецкай арыентацыі сыграла папярэдняя сістэматычная прапагандысцкая работа камуністаў. Дэпутаты Грамады і іх прыхільніка на месцах вялі актыўную палітычную работу. На працягу другой паловы 1925 г. яна падалі ў сейм дзесяткі інтэрпеляцый аб становішчы ў краі і парушэннях законаў з боку ўлад, арганізавалі шэраг мітынгаў у гарадах і мястэчках, на якіх выступалі з прамовамі, абараняючы інтарэсы працоўных. У верасні 1925 г. клуб Грамады распачаў агітацыю насельніцтва за падачу адміністрацыйным уладам дэкларацый з патрабаваннем адкрыць беларускія пачатковыя школы. Да студзеня 1926 г. было пададзена каля 16 тыс. заяў аб адкрыцці 412 школ. За гэта час актывісты Грамады разам с сельскімі актывістамі адкрылі больш за 40 хат-чытальняз, праз якія вяліся палітычныя агітацыі і культурна-асветніцкая праца.

У першай палове 1926 г. клуб Грамады распачаў падбор інструктара і ўпаўнаважаных для работы па стварэнню пярвічных арганізацый (гурткоў). Да мая 1926 г. вакол клуба згрупавалася каля 100 чалавек.

Камуністы імкнуліся да найбольшага ўплыву на Грамаду. КПЗБ здолела выкарыстаць БСРГ як масавую легальную арганізацыю. Больш за 200 камуністаў, что ўступілі ў Грамаду, у многім вызначалі палітычную лінію і характар дзейнасці арганізацыі.

У маі – чэрвені Грамада аформілася як самастойная палітычная арганізацыя. Старшынёй быў выбраны Б. Тарашкевіч, намеснікам старшыні – С. Рак-Міхайлоўскі, членамі ЦК П. Мятла, П. Валошын., М. Бурсевіч.. кіраўніком цантральнага сакратарыята стаў М. Бурсевіч, яго намеснікам В. Макоўскі. Акрамя цэнтральнага камітэта для вырашэння больш важных пытанняў час ад часу збіралася рада Грамады ў складзе 10 чалавек.

Першапачатковы праек Грамады прадугледжваў стварэнне легальнай камуністычнай арганізацыі. Прынятая ў маі 1926 г. праграма Грамады ўтрымлівала патрабаванні шырокіх рэвалюцыйна-дэмакратычных пераўтварэнняў: канфіскацыі памешчыцкіх зямель і падзелу іх без выкупу паміж мясцовымібеззямельнымі і малазямельнымі сялянамі, утварэння сялянка-рабочага ўрада, дэмакратычных правоў, 8-гадзіннага рабочага дня, развіцця спажывецкай, вытворчай і крэдытнай кааперацыі, вызвалення працоўных сялян ад падаткаў, дапамогі беспрацоўным, скасавання асадніцтва і пазбаўлення ўсіх прывілеяў пануючых класаў, дэмакратычнага самакіравання, аддзялення царквы ад дзяржавы, выкладання ў школах на роднай мове. […] БСРГ будавалася на прынцыпах дэмакратычнага цэнтралізму з выбарнасцю кіруючых органаў і падпарадкаваннем меншасці большасці і ніжэйстаячых органаў вышэйстаячым.[1, 395]

Фінансы грамады складаліся з членскіх узносаў і дапамогі дэпутатаў, даходаў ад продажу літаратуры, добраахвотных ахвярванняў насельніцтва.

У другой палове 1926 г. Грамада ператварылася ў масавую арганізацыю. Грамада разам з кампартыяй была супрацьаўтарытарнага рэжыму “санацыі”. Ужо на 1 лістапада 1926 г. налічвалася 1375 гурткоў, якія аб’ядноўвалі каля 43,6 тыс. членаў. У студзені 1927 г. – 2 тыс. гурткоў і каля 120 тыч. чалавек. У жніўны-лістападзе 1926 г. прайшлі мясцовыя з’езды Грамады, на якіх былі створаны павятовыя камітэты (усяго 18).

Грамада выдавала радыкальна-дэмакратычныя газеты, якія разыходзіліся па Заходнебеларускім краі. Іх тыражы ччаста канфіскоўваліся, а самі газеты закрываліся ўладмі. З-за пастаянных праследванняў яны часта мянялі назвы: “Жыццё беларуса”, “ Беларуская справа”, “Народны звон”, “Народная справа”, “Наша справа”, “Наш голас”, “Наша воля”. Сатырычны часопіс “Маланка”. Газеты Грамады с рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый паказвалі цяжкае становішча беларускага народа. Заклікалі яго да барацьбы за сваё вызваленне, асвятлялі вопыт работы.

Пад уплывам Грамады значна пачасціліся забастоўкі рабочых. У гарадах і мястэчках праходзілі мнагалюдныя мітынгі і дэманстрацыі. З мая а снежань 1926 г. у Заходняй Беларусі абылося каля 40 такіх д\манстрацый. Пашыралася барацьба за дэмакратычныя свабоды і нацыянальныя правы. Працоўныя патрабавалі амністыі для палітзняволеных.

У 1926 і пачатку 1927 г. супраціўленне заходнебеларускага народа польскім уладам стала паўсюдным і масавым. У апошнія месяцы 1926 г. польскі ўрад узяў курс на падаўленне масавага вызваленчага руху. У ход былі пушчаны паліцэйскі тэрор і правакацыі. 5 снежня 1926 г. паліцыя і баевікі разагналі павятовы з’езд Грамады, учыніўшы пагалоўнае збіванне дэлегатаў з’езду. У выніку дзесяткі чалавек былі знявечаны. Пацярпелі таксама дэпутаты П. Валошын і П. мятла. Гэта правакацыя вклікала масавеае абурэнне грамадскасці.

Польскі урад вырашыў рзграміць Грамаду. Ноччу з 14 на 15 студзеня 1927 г. па ўсёй Заходняй Беларусі па загадзя падрыхтаванаму плану пачаліся масавыя вобыскі і арышты камуністаў, кіраўнікоў і актывістаў Грамады. Арыштавалі Б. Тарашкевіча, С.. Рак-Міхайлоўскага, П. Валошына, П. Мятлу, а пазней – М. Бурсевіча. У турмы кінулі 490 актывістаў Грамады. 21 сакавіка 1927 г. БСРГ была афіцыйна забаронена і перастала існаваць як арганізацыя. Працоўныя пдказалі на разгром Грамады шматлікімі рэзалюцыямі пратэсту, мітынгамі і дэманстрацыямі.

Усіх арыштаваных кіраўнікоў і актывістаў Грамады польскія ўлады судзілі на некалькіх працэсах. Суд прыгаварыў Б. Тарашкевіча, С. Рак-Міхайлоўскага, П. Валошына, П. Мятлу да 12 гадоў турмы, М. Бурсевіча – да 8. Асуджаныя сустрэлі прыгавор спяваннем гімна Грмады “Ад веку мы спалі”.

Дзейнасць БСРГ была адной з самых яркіх старонак масавай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі.

У сакавіку 1928 г. на выбарах у сейм за кандыдатаў ад рабочых і сялян было аддадзена 26 % галасоў. Выбраныя дэпутаты І. Дварчанін, Я. Гаўрылік, Ф. Валынец і І. Гэрацкі, а таксама П. Крынчык утварылі радыкальную фракцыю Беларускі пасольскі клуб “Змаганне за інтэрэсы сялян і рабочых”, які пазней стаў называцца Белаурскі сялянска-рабочы пасольскі клуб (БСРПК). У красавіку 1929 г. быў створаны цэнтральны сакратарыят клуба “Змаганне”. У яго задачы ўваходзіла кіраўніцтва арганізацыйнай работай і пашырэнне сувязей з рабоча-сялянскім актывам. У яго задачы ўвазодзіла кіраўніцтва арганізацыйнай работай і пашырэнне сувязей з рабоча-сялянскім актывам. Па свайму сацыяльна-палітычнаму характару клуб “Змаганне” быў рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыяй. Сярод кіраўніцтва і мясцовага актыву было нямала камуністаў. У аснове дзейнасці клуба была барацьбаза ажыццяўленне народна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Існавала цесная ідэалагічная пераемнасць з Грамадой, выразным было імкненне стварыць падобную арганізацыю. Клуб “Змаганне” фактычна стаў неафіцыйнай парламенцкай фракцыяй заходнебеларускіх камуністаў.

Дзеячы “Змагання” выдавалі радыкальную газету (“Праца”, “Голас працы”, “Світанне”, “На варце” і інш.). Была разгорнута барацьюа не толькі супраць польскіх, але і супраць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый і груповак.

КПЗБ на поўную выкарыстоўвала легальны характар клуба, імкнулася да ўсебаковага кіраўніцтва ім. Пад уплывам КПЗБ і клуба ў другой палове 1927 – 1929 г. праходзілі аграрныя і антыпадатковыя выступленні сялян.

Пад уплывам КПЗБ клуб “Змаганне” перайшоў на больш жорсткую пазіцыю адносна нацыянальна-дэмакратных партый і арганізацый, але клуб усе больш траціз рол беларускага парламецкага прадстаўніка, что не садзейнічала пашырэннюўплыву “Змагання” у заходнебеласкім грамадстве. Нягледзячы на моцны камуністычны ўплыў, паслы клуба пачалі адмаўляцца выконваць партыйныя ўказанні, ішлі на супрацоўніцтва з Беларускім пальскім клубам. Але неузабаве польскія ўлады нанеслі моцны ўдар па заходнебеларускім руху. Разам з роспускам парламента 30 жніўня 1930 г. былі арыштаваны кіраўнікік “Змагання”.

Пасольскі клуб “Змаганне”, яго мясцовыя арганізацыйныя структуры былі цэнтрамі легальнай палітычнай дзейнасці камуністаў сярод шырокіх пластоў насельніцтва. “Змаганне” з’яўлялася ўплывовай арганізацыяй, прадаўжальнікам ідэй і спраў Грамады.

Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі

Адначасова фарміраваўся і камсамол,які пашырыў свой уплыў на рабочую і сялянскую моладзь. У студзені 1924 г. камсамольскія арганізацыі краю аб’ядналіся ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), які ўваходзіў у склад камсамола Польшчы. Сакратарамі ЦК КСМЗБ у розны час былі А. Андранюк, С. Анісаў, М. Дворнікаў, Н. Маслоўскі, В. Харужая. ЦК КСМБЗ выдаваў падпольныя газеты “Малады камуніст”, “Малады змагар” і інш. Камсамольскія камітэты знаходзіліся ў цеснай сувязі с адпаведнымі камітэтамі КПЗБ.

На тэрыторыі Беларусі кампатрыя была правадніком ідэй Камінтэрна, ВКП(б) і КП(б)Б, абапіралася на арганізацыйную, палітычную і фінансавую падтрымку з боку СССР і БССР.

Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя

Адначасова з узмацненнем рабочага руху і пад яго ўплввам ішло станаўленне рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл. У другой палове 1922 г. з левага крыла партыі беларускіх эсэраў утварылася Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА). Яна налічвала каля 300 членаў, пераважна з сялян і інтэлігенцыі. На чале яе стаялі І. Лагіновіч, А. Канчэўскі, паэт Л. Родзевіч, А. Капуцкі. Арганізацыя выдавала радыкальную газету, якая з-за праследванняў пачаргова выходзіла пад назвай “Новае жыццё”, “Наш сцяг”, “Вольны сцяг”, “Змаганне”. Газета ніколі не мяняла сваёй накіраванасці на змаганне з польскай акупацыяй заходнебеларускіх зямель, сацыяльную рэвалюцыю і арыентацыю на БССР. Яна абуджала ў працоўных Заходняй Беларусі сацыяльную і нацыянальную свядомасць.

БРА ўтварылася як рэвалюыйна-дэмакратычная і нацыянальна-вызваленчая арганізацыя, дамагалася канфіскацыі памешчыцкай зямлі і перадачы яе без выкупу беззямельным і малазямельным сялянам, спынення каланізацыі беларускіх зямель, дэмакратычных правоў, 8-гадзінага рабочага дня, стварэння рабоча-сялянскага ўрада, выступала таксама супраць польскай акупацыі, за нацыянальнае раўнапраўе, самавызвачэнне Заходняй Беларусі і аб'’днанне ўсіх беларускіх зямель у адзінай раюоча-сялянскай рэспубліцы. У 1924 г. БРА улілася ў склад КПЗБ, з-за таго, что па ўсіх асноўных пытаннях яе пазіцыя супадала з тактычнымі устаноўкамі камуністычнага руху. [1, 381 - 385]

Партызанская барацьба

Нацыянальны ўціск, сацыяльны прыгнет, палітычнае бяспраўу з’яўляліся аб’ектыўнымі прычынамі для разгортвання ў Заходняй Беларусі партызанскага руху. Сацыяльную базу партызанскага руху складалі сяляне, вясковая інтэлігенцыя, рамеснікі, частка моладзі, якая не дажала служыць у польскім войску. [1, 381 - 385]

У паўночна-заходніх паветах на Гродзеншчыне і Беласточчыне партызанскі рух разгортваўся над кіраўніцтвам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. ЦК БПС-Р яшчэ летам 1921 г.стварыў Цэнтральны беларускі паўстанцкі камітэт на чале з У. Пракулевічам. Для аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам быў створаны Галоўны беларускі штаб. […]Галоўны штаб выдаваў газету пад назвай "Беларускі партызан", у адным з нумароў якой быў надрукаваны ўльтыматум беларускіх партызан да Ю. Пілсудскага і адначасова змяшчаўся зварот да старшыні Лігі Нацый у Жэневе. Ад імя сялянства Беластоцкага, Бельскага, Брэсцкага, Ваўкавыскага, Пружанскага і іншых паветаў выказваліся патрабаванні спыніць рэпрэсіі ў адносінах да беларускага насельніцтва, закрыццё праваслаўных храмаў, прызнаць права Беларусі на самавызначэнне і г. д. Ультыматум заканчваўся зваротам да старшыні Лігі Нацый "не дапусціць далейшых гвалтаў над беларусамі". У падпольных паўстаніцкіх структурах, узначальваемых эсерамі, згодна з данымі Галоўнага штаба беларускіх партызан, налічвася ад 8 да 10 тысяч чалавек. Праўда значная частка іх займалася земляробством і не прымала ўдзелу ў арганізаваных эсэраўскімі камандзірамі збройных акцыях. У адпаведнасці з дырэктывай Галоўнага штаба беларускія паўстанцкія структуры павінны былі ў канспіратыўных мэтах весці дзейнасць як асветныя гурткі, кааператыўныя арганізацыі, царкоўныя брацтвы.

Пазіцыі эсэраў на разгортванне партызанскага руху ў краі раздзялялі многія члены падпольных арганізацый КП(б)Б, што засталіся ў краі. Яны разам з эсэрамі склалі аснову левага, радыкальнага рэвалюцыйнага крыла нацыянальна-вызваленчага руху. З Савецкай Беларусі на падрольную работу былі накіраваны былыя рэвалюцыйныя дзеячы-бальшавікі, удзельнікі грамадзянскай вайны С.А. Дубовік, С.Т. Міллер, М.А. Блінчыкаў, і Гордзін (А. Леановіч) і іншыя, якія затым сталі кіраўнікамі падпольных партыйных камітэтаў у Беластоку, Брэсце, Вільна. Таму на Палессі, Навагрудчыне і Вілейшчыне партызанскі рух разгортваўся галоўным чынам пад кіраўніцтвам камуністаў. Ён з самага пачатку набыў ярка выражаны класавы характар. Найбольш вядомымі кіраўнікамі партызанскай барацьбы былі камуністы К.Л. Арлоўскі, С.А. Ваўпшасаў, В.З. Корж, А.М. Рабцэвіч, Д.І. Балашка, Д.І. Яблонскі, К.Н. Такушэвіч і іншыя. […]

Асноўнымі аб'ектамі нападу партызан з'яўляліся памешчыцкія маёнткі, сядзібы асаднікаў і паліцэйскія ўчасткі, як узброеная апора польскіх улад на заходнебеларускіх землях. Так узброеныя сяляне Ульскай гміны Вілейскага павета ў 1922 г. зрабілі напад на маёнтак "Вішнёўка" і пакаралі смерцю яго ўладальніка за здзекі і жорсткую эксплуатацыю парабкаў і сялян. У час разгрому паліцэйскага гарнізону ў мястэчку Улья (ў снежні 1922 г.) былі знішчаны ў валасным упраўленні спісы сялян-нядоімшчыкаў. У маёнтку "Шчэкаўшчына" таго ж павету праходзіў сход мясцовых памешчыкаў. Сюды з'явіліся партызаны і папярэдзілі памешчыкаў, што калі яны будуць і далей жорстка абыходзіцца з парабкамі і сялянамі, то і іх будзе чакаць лёс уладальніка маёнтка "Вішнёўка".

Хроніка партызанскай барацьбы на Гродзеншчыне лета—восені 1922 года, адлюстраваная ў газеце "Беларускі партызан", пярэсціць наступнымі звесткамі: разгромлена сяліба польскага асадніка каля мястэчка Скідаль Гродзенскага павета, узарваны вузкакалейны мост па рацэ Котра і разбурана на працягу аднаго кіламетра чыгуначнае палатно, па якому лесапрамыслоўцы вывозілі прыроднае багацце Заходняй Беларусі — лес. У мястэчку Шчучын за продаж і знішчэнне лесу пасля некалькіх папярэджванняў быў пакараны смерню князь Друцкі-Любецкі, спалены маёнтак памешчыка Філіповіча. У Пружанах зроблены напад на ўчастак паліцыі. забіта 6 паліцэйскіх за здзекі над мясцовым насельніцтвам і г. д.

Актыўны ўдзел у партызанскім руху эсэраўскіх і камуністычных арганізацый, нягледзячы на рознасць іх палітычных мэтаў, садзейнічала яго моцнаму ўздыму. Згодна з прызнаннямі ўрадавых колаў Польшчы ў 1922 г. было зроблена 878, а ў 1923—503 партызанскія напады.

Як бачна, партызанскі рух у Заходняй Беларусі насіў у цэлым нацыянальна-вызваленчы характар і быў накіраваны супраць польскіх улад, памешчыкаў. Ён абапіраўся на падтрымку сялян, якія забяспечвалі партызан адзеннем, абуткам, паведамлялі аб перасоўванні войск і паліцыі. Баявыя дзеянні партызан прынялі шырокі размах і наводзілі панічны жах на памешчыкаў і асаднікаў. Многія з іх пачалі прадаваць маёнткі і ўцякаць у Польшчу. [4, 411 – 434]

Пад уплывам партызанскай барацьбы актывізавалася барацьба рабочых у абарону сваіх класавых інтарэсаў. У 1921—1922 гг. прайшоў шэраг забастовак. Яшчэ больш шырокай стала барацьба рабочьіх у 1923 г., у перыяд уздыму рабочага руху ў карэннай Польшчы. 3 патрабаваннямі павышэння заработнай платы, супраць эксплуатацыі выступілі рабочыя Гродна, Брэста, Пінска і іншых гарадоў. Найбольш буйнай была ўсеагульная забастоўка беластоцкіх тэкстыльшчыкаў у студзені—лютым 1923 года. У ёй удзельнічала звыш 12 тыс. рабочых, уключаючы і дробных рамеслінікаў. Па даным інспектарата працы ў Заходняй Беларусі было зарэгістравана ў 1923 г. 590 калектыўных канфліктаў, у якіх удзельнічала 126 тыс. чалавек. [4, 411 – 434] У канцы ліпеня 1923 г. аб’явілі забасьлўку рабочыя лесапільных заводаў і запалкавай фабрыкі “Прагрэс-Вулкан” у Пінску, лесапільных заводаў акцыянернага таварыства “Лес” у Лунінецкім павеце.[1, 381 - 385]

Заключэнне

Польшча лічылася буржуазна-дэмакратычнай рэспублікай. Аднак абвешчаныя канстытуцыяй 1921 г. свабоды слова, друку, сходаў, арганізацый пастаянна парушаліся, асабліва на “крэсах”. Тут панавалі самавол і здзекі над насельніцтвам з боку паліцыі, чыноўнікаў. Паліцыя сачыла і арыштоўвала ўсіх, каго падазравала ў прыналежнасці да кампартыі ці камсамола, а таксама беспартыйных актывістаў з рабочых і сялян. Асабліва ўзмацніліся рэпрэсіі ў перыяды ўздыму вызваленчага руху. У пачатку 30-ых гадоў у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс палітзняволеных. Новая хваля масавых арыштаў ахапіла край пасля таго, як у 1934 г. на Палессі, у Бярозе Картузскай, быў створаны канцэнтрацыйны лагер для палітычных зняволеных.

Нягледзячы на жорсткi нацыянальны прыгнёт i крайне абмежаваныя магчымасцi для праяўлення и развiцця беларускай культуры, культурнае жыццё у Заходняй Беларусi не замiрала. Галоуным носьбiтам культурных традыцый заставаўся сам народ. Адначасова, хоць i ў цяжкiх умовах, развiвалiся асобныя напрамкi прафесiянальнай творчасцi. Перадавыя колы беларускай iнтэлiгенцыi, вельмi нешматлiкай i пастаўленай польскiмi ўладамi ў цяжэйшыя ўмовы сацыяльнага, палiтычнага i нацыянальнага прыгнечання, настойлiва змагалiся за развiццё беларускай культуры.

Пастаноўка пес, дэкламацыя вершаў, выступленнi самадзейных хароў знаходзiлi жывы водгук у простых людзей, будзiлi iх думкi i пачуццi, уздымалi нацыянальную свядомасць, клiкалi да барацьбы за сацыяльнае и нацыянальнае вызваленне, будзiлi думкi аб нацыянальнай годнасцi беларусаў, аб iх разарванай у той час на дзве часткi Бацькаушчыне.

Шматгадовая вызваленчая барацьба працоўных Заходняй Беларусi мела вялiкае значэнне для ўз'яднання беларускага народа i захавання яго як этнасу. Яна аслабляла сацыяльны уцiск, садзенiчала развiццю нацыянальнай i палiтычнай свядомасцi. У яе працэсе здабывалi нялёгкi вопыт палiтычныя партыi, рухi, нацыянальна-вызваленчыя арганiзацыi, выкоўвалiся сiлы для ажыццяўлення ўз'яднання.

Такiм чынам, нацыянальная палiтыка Польшчы ў адносiнах да Заходняй Беларусi была даволi жорсткай. Беларускi народ падвяргаўся дыскрымiнацыi з боку Польшчы. У сваю чаргу польскiя ўлады iмкнулiся заглушыць самасвядомасць беларусаў. Для гэтага забаранялася беларуская мова, вялася палiтыка прымусовага апалячвання, фальсiфiкацыя iнфармацыi аб этнiчным складзе насельнiцтва Заходняй Беларусi, зачынялiся беларускiя школы, праводзiлiся арышты як звычайных людзей, так i вiдных грамадскiх дзеячаў. Эканамiчнае становiшча ў такiх умовах такасама было не найлепшым, паколькi буйных прадпрыемстваў на тэрыторыi Заходняй Беларусi амаль што не было, а сам край з'яўляўся аграрным сыравiнным прыдаткам Польшчы. Так, напрыклад, па-драпежнiцку знiшчалiся лясы Белавежскай пушчы, з мэтай задавальнення патрэб Польшчы.

I усё ж такi беларускi народ не жадаў мiрыцца з сваiм прыгнечаным станам, аб чым сведчаць розныя масавыя выступленнi, утварэннi партый и грамадскiх арганiзацый. Хаця нярэдка людзi пакiдалi свае родныя мястiны i ў пошуку лепшай долi выязджалi на пастаяннае пражыванне ў iншыя краiны.

Безумоўна, далейшае абяднанне Заходняй Беларусi з БССР мела станоўчыя вынiкi для сацыяльна-эканамiчнага жыцця Заходняй Беларусi. Будавалiся новыя фабрыкi, заводы, установы адукацыi, медыцынскiя ўстановы, ставаралiся новыя працоўныя месцы. Дабрабыт насельнiцтва Заходняй Беларусi значна палепшыўся ў параўнаннi з перыядам 1921 — 1939 гг. Аднак сталiнския рэпрэсii не абмiнулi i Заходнюю Беларусь. Тут таксама праводiлiся масавыя арышты людзей, у тым лiку i тых, хто вёў вызваленчую барацьбу супраць уцiску з боку Польшчы (Б. Тарашкевiч, В. Харужая i iнш.). Многiя былi расстраляны, цi загiнулi пры нявысветленых абставiнах, iншыя атрымалi розныя тэрмiны зняволення.

Спіс крыніц

  1. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917 – 1945 гг. / А. Вабішчэвіч [і інш.]; рэдкал. М. Касцюк (гал. рэдактар) і інш. – Мн.:Экаперспектыва, 2006. – 613 с.; іл.

  2. “Мінская праўда” 19 сакавіка 2011 г. № 50-51

  3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. І. Вышынскі і інш. Інстытут гісторыі АНБ. – Мн.: Беларусь, 1995. – 560 с.: іл.

  4. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ стагоддзі. Курс лекцый. / П. І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І. Зялінскі і інш. – МнЖ РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.

  5. Гісторыя Беларусі: дапаможнік для паступаючых у ВНУ / А. Л. Абецэдарская, П. І. Брыгадзін, Л. А. Жылуновіч і інш.; Пад рэд. А. Г. Каханоўскага і інш. – Мн.: “Экаперпектыва”, 1998. – 496 с.

34

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]