Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КР ЗБ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
06.01.2020
Размер:
1.27 Mб
Скачать
    1. Культурнае становішча насельніцтва

Нягледзячы на жорсткі нацыянальны прыгнет і крайне абмежаваныя магчымасці для праяўлення і развіцця беларускай культуры, культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі не замірала. Галоўным носьбітам культурных традыцый заставаўся сам народ. Адначасова, хочь і ў цяжкіх умовах, развіваліся асобныя напрамкі прафесіянальнай творчасці. Перадавыя колы беларускай інтэлігенцыі, вельмі нешматлікай і пастаўленай польскімі шладамі ў найцяжэйшыя ўмовы сацыяльнага. Палітычнага і нацыянальнага прыгнечання, настойліва змагаліся за развіццё беларускай культуры. Яны абаранялі яе ад нападкаў рэакцыйных сіл, шырылі асвету сярод свайго падняволенага народа. У выніку пэўнае развіццё атрымала беларуская літаратура, фальклор, народная творчасць.

Яшчэ ў 20-ыя гады на хвалі ўздыму рэвалюцыйна-дэмакратычнага вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі з народных глыбінь выйшла беларуская прагрэсіўная літаратура. У перыядычных выданнях Грамады, іншых радыкальных арганізацый пачалі друкавацца вершы М. Васілька, А. Салагуба, П. Пестрака, М. Машары, В. Таўлая, М. Засіма, іншых паэтаў. Іх творчы шлях быў цесна звязаны з барацьбой працоўных за сацыянае і нацыянальнае вызваленне.

Літаратары рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку абапіраліся на багацці беларускага фальклору, масава-самадзейнай паэзіі. З героікі нацыянальна-вызваленчай барацьбы імі успрымалася высокае пачуццё грамадскага абавязку, што ў значнай ступені вызначыла рамантычную ўзнесласць іх творчасці.

На шляху да творчага майстэрства заходнебеларускія паэты і пісьменнікі засвойвалі дасягненні беларускай дарэвалюцыйнай і савецкай літаратуры, вучыліся ў Я. Купалы, Я. Коласа, выдатных рускіх, украінскіх, польскіх літаратараў. Нарастанне руху за стварэнне антыфашысцкага народнага фронту , уздым барацьбы народных мас за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ў 30-ых гадах значна ўплывалі на развіццё заходнебеларускай літаратуры. У гэты час выявіўся паэтычны талент Максіма Танка. Яго першы зборнік вершаў “На этапах” (1936 г.) адразу звярнуў увагу літаратурных і грамадскіх колаў. У 1937 – 1938 гг. выходзяць яго новыя паэтычныя зборнікі. Паэмы “Журавінавы цвет”, “Нарач”, “Сказ пра Валя”, “Каліноўскі”, многія яго вершы з’явіліся важкім словам у беларускай паэзіі і прынеслі аўтару славу выдатнага паэта. У 1937 г. выйшлі зборнікі вершаў М. Васілька “З сялянскіх ніў”, М. Машары “З-пад стрэх саламянных”. Лепшым дасягненнем паэтычнага В. Таўля з’явілася яго паэма “Таварыш” аб мужнасці падпольшчыка-камуніста. У гэты час пачынлі сваю літаратурную творчасць Я. Брыль, П. Граніт, А. Дубовіч, С. Крывец, А. Мілюць, Я. Місько, Г. Новік, Я. Патаповіч, С. Пяюн, Н. Тарас.

Прагрэсіўныя паэты і пісьменнікі сваёй творчасцю клікалі народ Заходняй Беларусі да барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Чалавек працы, яго жыццё і патрэбы, барацьба за свабоду, чалавечую і нацыянальную годнасць, за справу народа знаходзілася ў цэнтры увагі. Яны выступалі носьбітамі і абаронцамі народнасці літаратуры, яе высокага прызначэння як весніка новага жыцця і прагрэсу.

Некаторыя дзеячы беларускй культуры, грамадскага жыцця і палітычных рухаў змаглі стварыць распрацоўкі ў выглядзе асобных навукова-тэарэтычных і публіцыстычных прац у галіне гісторыі, літаратуразнаўства, грамадскай думкі, напісаных пераважна з марксісцкіх і радзей з нацыянальна-дэмакратычных пазіцый.

Б. Тарашкевіч у сваіх прамовах уздымаў пытанні характару будучай улады сялян і работнікаў, развіцця форм барацбы, міжнацыянальных адносін і самавызначэння, палітычнай арганізацыі народа і інш. І. Лагіновіч у шматлікіх публіцыстычных артыкулах выказваў свае погляды на розныя пытанні нацыянальна-вызваленчага руху і дзейнасці КПЗБ, іншых палітычных партый і арганізацый.

А. Луцкевіч з нацыянальна-дэмакратычных пазіцый разглядаў пытанні нацыянальна-культурнага і грамадскага жыцця. А. Станкевіч з нацыянальных і клерыкальных пазіцый пісаў аб праблемах выхавання, грамадскага жыцця і нацыянальных адносін.

Дзеячы беларускай культуры, наколькі дазвалялі сродкі, арганізоўвалі выданне мастацкай і асветнай літаратуры, падручнікаў для беларускіх школ. Яшчэ ў 1921 г. у Вільні была выдадзена “Хрэстаматыя беларускай літаратуры”, якую склаў вядомы пісьменнік М. Гарэцкі. У 1927 г. выйшла “Хрэстаматыя новая беларускай літаратуры (ад 1905 г.)” І. Дварчаніна. У 1928 г. С. Паўловіч апублікаваў брашуру “Аб арганізацыі беларускай працоўнай школы”, у якой выказваліся перадавыя ў педагогіцы думкі. Выдаваліся падручнікі для беларускіх школ С. Рак-Міхайлоўскага, С. Паўловіча і інш. Плённую культура-асветную работу вёў Р. Шырма, арганізуючы мастацкую самадзейнасць, дапамагіючы ствараць народныя хары ў розных месцах краю. Вялікую каштоўнасць для беларускай культуры мае збор музычнага фальклору, беларускіх народных песень, які ён вёў на працягу доўгага часу.

Культурна асветную работу ажыццяўляла Таварыства беларускай школы. Гэтая праца найбольш шырокага размаху дасягнула ў 1928 – 1930 гг., калы ТБШ стала масавай арганізацыяй, а культурна-асветная дзейнасць заставалася амаль что адзінай формай арганізацыі нацыянальна-культурнага жыцця. Ініцыятыва ТБШ па арганізацыі мастацкай амадзейнасці выклікала вялікую цікавасць і падтрымку працоўных. На вечары мастацкай самадзейнасці з аматарскай пастаноўкай п’ес збіраліся сотні людзей з навакольных вёсак. Драматычныя секцыі пры гуртках ТБШ ставілі п’есы беларускіх, рускіх, украінскіх, польскіх аўтараў на тэму народнага жыцця: “Паўлінка” Я. Купалы; “Міхалка”, “У зімовы вечар” Э. Ажэўкі; Лекары і лекі“, “Збянтэжаны Саўка” Л. Радзевіча; “Суд” Ую галубка; “Атрута” М. Гарэцкага; “Модны шляхцюк” К. Каганца і інш. На такіх вечарах дэкламаваліся вершы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цткі, М. Васілька, М.Машары і інш. У рэпертуары хароў пераважалі беларускія народныя песні: “А хто там ідзе?”, “Ой, ты Нёман-рака”, “Чаму ж мне не пець”, “Лявон” і інш. [3, 251 – 255]

Пастаянныя абмежаванні і падаўленне культурнага жыцця беларусаў ніяк не маглі спрыяць засваенню ведаў, якія давалі польскія школы і культурна-асветніцкія ўстановы. […] Польскія улады не імкнуліся задаволіць спаўна патрэбы людзей у асвеце нават на польскай мове. Польскія школы не маглі забяспечыць навучанне ўсіх дзяцей хаця б умежах пачатковай адукацыі. Паводле данных афіцыйнай статыстыкі, у 1937 – 1938 навучальным годзе ў Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах школу наведвалі тольк каля 80 % дзяцей ва ўзросце 7 – 13 гадоў. Аднак у сапрўднасці кантынгент дзяцей. Якія не хадзілі ў школу, быў большым. Высокі кошт падручнікаў. Школьных прылад, адсутнасць у некаторых вёсках школ, беднасць сялян – усё гэта прыводзіла да таго, што значная частка дзяцей працоўных не магла скончыць пачатковай школы.

Катастрафічна змяншалася беларускамоўнае навучанне. Калі ў 1936 – 1937 навучальным годзе яшчэ дзейнічалі 3 беларускія і 13 польска-беларускіх школ, то праз год існавалі только 5 польска-беларускіх пачатковых школ, а ў 44 полськіх беларуская мова вывучалася як прадмет. Мелася толькі адна беларуская гімназія. Напярэдадня верасня 1939 г. беларускіх школ фактычна не засталося. У такіх абставінах вострай праблемай заставалася непісьменная і малапісьменнасць. у 1931 г. 43 % насельніцтва краю было непісьменным з-за высокай платы за навучанне, перашкод з боку улад, нацыянальнай прыналежнасці, палітычных матываў колькасць дзяцей з беларускіх сем’яў была невялікай у сярэдніх, прафесійных школах, вышэйных навучальных установах. Студэнтаў ВНУ буларускай нацыянальнасці ў краіне ў 1937 – 1938 навучальным годзе налічвалася ўсяго каля 218 чалавек. […]

Польскія ўлады не стварылі ў Заходняй Беларусі разгалінаванай сеткі бібліятэк і чытальняў. У сярэднім на адну польскую кнігу прыходзілася каля 15 чытачоў. Беднасць, няведанне польскай мовы. Высокі ўзровень непісьменнасці былі перашводамі ў карыстанні кнігамі і перыядычнымі выданнямі.

Таварыства беларускай школы праводзіла шырокую дзейнасць па адкрыццю беларускіх школ, павышала агульнаадукацыйны і культурны ўзровень насельніцтва, яго нацыянальную свядомасць.к іраўніцтва і актыў […] арганізоўвали масавую кампанію, падачы заяў аб адкрыцці беларускіх школ. […] Таварыства дамагалася радыкальнай змены школьнага заканадаўства. Адкрыцця сеткі дзяржаўных беларускіх школ, прызначэння туды настаўнікаў-беларусаў, арганізацыі курсаў і беларускай настаўніцкай семінарыіі. Былі вылучаны патрабаванні аб адкрыцці дзяржаўных беларускіх гімназій у Гродне, Глыбокім, Слоніме і іншых гарадах.[…]

Найбольш аўтарытэтнай была Віленская гімназія, заснаваная ў 1919 г.. а ўжо ў пачатку 1920-х гг. тут быў створаны вучнёўскі гурток, дзейнасць якога мела культурна-асветніцкі характар. Гімназісты выдавалі друкаваныя і рукапісшыя часопісы “Зорка”, “Рунь”, “Покліч”, “Золак”, “Васілёк”, “Усход”, “Наперад”, “Вучнёўскі звон”. У гімназіі былі створаны чатыры скаўцкія дружыны, назіралася ажыўленне мастацкай самадзейнасці, дзейнічалі тэатральны, драматычны гурткі, аркестр, хор.

Навучэнцы Навагрудскай беларускай гімназіі былі ўцягнуты ў навуковую працу, збіралі фальклорны матэрыял, выдавалі рукапісны журнал “Жаваранак”.

У 1926 г. пры Радашковіцкай гімназіі ім. Ф. Скарыны, заснаванай ў 1922 г. намаганнямі грамадскага дзеяча, сенатара А. Уласава, былі адкрыты курсы настаўнікаў.

Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры быў створы для правядзення ўласнай культурна-асветніцкай работы. У статуце БІГіК была вызначына яго мэта: садзейнічаць развіццю сельскай гаспадаркі, промыслаў, народнага мастацтва, духоўнай культуры, навукі і адукацыі.

Заходнебеларуская інтэлігенцыя прыкладала шмат намаганняў у справе навуковага даследвання нацыянальнай гісторыі і культуры. Сярод шэрагу іншых арганізацый на працягу 1918 – 1939 гг. у Вільні дзейнічала Беларускае навуковае таварыства (БНТ). Ля вытокаў гэтай установы стаялі В. Ластоўскі, браты Луцкевічы і інш. Спачатку дзеячы БНТ займаліся распрацоўкай беларускай навуковай тэрміналогіі, перакладам на беларускую мову педагагічнай, мастацкай і іншай літаратуры. Пры БНТ у 1921 г. быў адкрыты Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І. Лукевіча. З археалагічных знаходак там былі каменныя сякеры, пярсцёнкі з пячаткамі полацкіх князёў Усяслава і Барыса, пячатка Міндоўга і іншыяч матэрыялы раскопак у 18 беларускіх паветах. У музеі знаходзілася значная калекцыя манет, медных крыжоў ХІ ст., старадаўняй зброі. Сярод кнігазбору і грамат меліся асабліва каштоўныя экспанаты – частка пражскага выдання Бібліі Ф. Скарыны, Статут ВКЛ 1588 г. кнігі друкарняў Беларусі ХVI – XVIII стст. У аддзеле беларускага народнага мастацтва была прадстаўлена разьба па дрэве, лубкі, карціны, гравюры, адзенне, калекцыя слуцкіх паясоў. У бібліятэцы музея налічвалася больш чым 14 тыс. кніг. Пры музеі існаваў багаты архіў. […]

БНТ наладзіла ўрачыстыя мерапрыемтсвы да 400-годдзя беларускага кнігадрукавання, 400-годдзя Статута ВКЛ 1529 г. і інш. Былі выдадзены навуковыя зборнікі “Гадавік Беларускага навуковага таварыства” (1938), кніга А. Станкевіча “Доктар Францішак скарына – першы друкар беларускі, 1525 - 1925” (1925) і інш. Актыўны удзел у працы БНТ прымаў ксёндз А. Станкевіч. Ён з’яўляўся аўтарам шэрагу кніг і брашур – “Беларуская мова ў школах Беларусі XVI і XVII ст.” (1928 г.), “Вітаўт Вялікі і беларусы” (1930), “Кастусь Каліноўскі”, “Мужыцкая праўда” і ідэя незалежнасці Беларусі” (1933), “Беларускі хрысціянскі рух” (1939) і інш.

У 1920-я гг. жывапісец Ф. Рушчыц захапіўся ідэяй стварэння беларускага скансэна – музея матэрыяльнай культуры пад адкрытым небам. Ён зрабіў замалёўкі замкаў у Міры, Лідзе, Крэве. Іншых мясцінах. Мэтанакіраванай працай па выяўленні і фіксацыі помнікаў займаліся вучоны, архітэктары, фатографы, краязнаўцы з Віленскага таварыства аматараў навукі.

У 1922 г. у Гродне мясцовая камісія па ахове помнікаў мастацтва і культуры адкрыла гістарычны музей. Да 1939 г. яго фонды налічвалі звыш 16 тыс. адзінак. Таксама ў Гродне на аснове прыватнай калекцыі С. Жыўна ў 1926 г. пачаў работу прыродазнаўчы музей. У 1929 г. на аснове прыватных калекцый археалогіі, нумізматыкі, дакументаў і старадрукаў І. Стаброўскага пачаў дзейнічаць краязнаўчы музей у Слоніме.

Шмат твораў народнага мастацтва знаходзілася ў фондах этнаграфічнага музея Віленскага універсітэта (працаваў з 1925 г.). У 1926 г. Палескае таварыства краязнаўства адкрыла музей у Пінску.

У дастаткова складаных умовах знаходзіўся заходнебеларускі друк. Жыццяздольнасць беларускіх газет і часопісаў, якія не атрамлівалі дзяржаўных датацый і крэдытаў, поўнасцю залежала ад іх заснавальнікаў – партый і арганізацый. Свае перыядычныя выданні мелі БРА, Грамада, “Змаганне”, ТБШ. КПЗБ у сваіх падпольных друкарнях выпускала газету “Чырвоны сцяг”, часопіс “Бальшавік” і інш. У 1926 – 19628 гг. выдаваўся прагрэсіўны сатырычны часопіс “Маланка”, у 1934 г. – “Асва”. Усе гэтыя выданні шмат увагі надавалі нацыянальна-вызваленчаму руху, падрабязна асвятлялі культурнае жыццё Заходняй Беларусі.

Дзеячы хрысціянска-дэмакратычнага руху выдавалі газету “Крыніца” (“Беларуская крыніца”), часопісы “Хрысціянская думка”, “Шлях моладзі” і інш. Злабадзённыя праблемы закраналіся на старонках часопісаў “Летапіс ТБШ” (“Беларускі летапіс”), “Родныя гоні”, “Нёман”. У 1935 – 1939 гг. выдаваўся літаратурна-навуковы і грамадскі часопіс “Калоссе”, дзе змяшчаліся творы аўтараў розных ідэйна-палітычных напрамкаў. […]

Асноўным цэнтрам выдавецкай справы была Вільня. З 233 найменняў беларускай перыёдыкі 221 выдавалася ў Вільні. З 466 беларускамоўных кніг і брашур, надрукаваных у 1920 – 1930-я гг.у Польшчы, 98 % таксама прыпадала на Вільню. Менавіта там размяшчаліся друкарні і выдавецтвы, сярод іх – Беларускае выдавецкае таварыства, выдавецтвы У. Знамяроўскага, Б. Клецкіна, ТБШ, БІГіК, Беларускае каталіцкае выдавецтва і інш.

У глыбока народнай творчасці заходнебеларускіх масьтакоў яскрава прагледжвалася ідэя нацыянальнага адраджэння, рамантызм. Характэрныя рысы выяўленчага мастацтва таго часу знайшлі ўвасабленне ў творчасці П. Сергіевіча. Ім былі створаны гістарычныя карціны “Усяслау Полацкі”. “Каліноўскі сярод паўстанцаў”, палотны сялянскай тэматыкі. Майстра рэалістычнага напрамку М. Сеўрук вылучаўся дасканальнымі партрэтамі. Своеасаблівым гімнам чалавеку зямлі была яго кампазіцыя “Жніво”.

Шматгранная была дзейнасць Я. Драздовіча. Ён актыўна займаўся збіральніцкай працай. З арганізаванай ім пры Віленскай беларускай гімназіі мастацкай студыі выйшлі жывапісцы Р. Семашкевіч, М. Васілеўскі, В. Сідаровіч і інш. Палотны Драздовіча гістарычнай тэматыкі вылучаліся ўзнёсласцю, рамантычнымі матывамі. Сваімі карцінамі-цыкламі “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на Сатурне”, “Жыццё на месяцы” ён паклаў паачатаккасмічнай тэме ў беларускім выяўленчым мастацтве. На высокім прафесійным узроўні былі выкананы ім графічныя серыі, прысвечаныя помнікам гісторыі і культуры. Мастацкай краязнаўчай фатаграфіяй займаўся Я. Булгак. Вялікая калекцыя яяго фотаздымкаў захоўвалася ў Таварыстве аматараў навукі ў Вільні. Неаднаразова экспанаваліся на выстаўках фатаграфіі майстра Ю. Шыманчыка з г. Косава, зробленыя ім у час вандровак па Палессю.

З-за незацікаўленасці польскіх улад у развіцці прамысловасці і транспарту ў Заходнебеларускім краі стрымліваўся рост горадабудаўніцтва, але знешняе аблічча гарадоў і мястэчак змяняласяРазнастайныя новыя будынкі сфарміравсалі цэнтральную частку Гродна, моцна паўплывалі на планіроўку Брэста і іншых гарадоў. У 1924 – 1931 гг. у Баранавічах быў узведзены цагляны Пакроўскі сабор.

Новым метадам апрацоўкі држва, арыгінальнымі драўлянымі пабудовамі была адметна творчасць віленскага архітэктара Л. Вітан-Дубейкаўскага. Ён аднаўляў кляштар у Друі, праектаваў царкву ў Відзах, Петрапаўлаўскікасцёл у Дрыслятах, шмат іншых пабудоўу Вільні і на віленшчыне.[…]

Збіраннем і папулярызацыяй беларускага музычнага фальклору займаліся А. Грыневіч, Р. Шырма.У 1923 г. А. Грыневіч выдаў першы беларускі падручнік па музыцы “Навука спеву”, а ў 1928 г. – “Дзіцячы спеўнік”. Р. Шырма ўзначальваў шэраг мастацкіх калектываў – хары ў Пружанах, Віленскай беларускай гімназіі. Хор Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні пад яго кіраўніцтвам набыў у 1930-я гг. шырокую папульрнасць. Ён сабраў шмат песеннага фальклору, у 1929 г. надрукаваў свій першы зборнік “Беларускія народныя песні”.

Кампазітар К. Галкоўскі напісаў шэраг беларускіх вакальных твораў. Найбольш значныя з іх у 1920 – 1930-ч гг. – музычныя камедыі “Ласка Амура”, “Алімпіяда”, балет “Прывід маці”.

Менавіта народныя песні надавлі адметнасць музычнай культуры беларусаў у Польскай дзяржаве. Народная песенна-музычная спадчына была невычарпнай крыніцай высокапрафесійнай творчасці. [1, 423-424]

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]