
- •Кантрольная работа
- •Рыжскі мірны дагавор 1921 г.: перагаворы і вынікі
- •1.1 Адносіны паміж рсфср і Польшчай напярэдадні парпісання Рыжскага міру
- •1.2 Вынікі Рыжскага мірнага дагавору 1921 г.
- •Эканамічнае становішча Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы. Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
- •Эканамічнае становішча. Прамысловасць
- •2.2 Сельская гаспадарка ў Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг.
- •Прававое, палітычнае і культурнае становішча насельніцтва
- •Прававое і палітычнае становішча насельніцтва
- •Культурнае становішча насельніцтва
- •Рэвалюцыйна-вызваленчы рух: этапы і дзейнасць асноўных палітычных партый і арганізацый
Прававое, палітычнае і культурнае становішча насельніцтва
Прававое і палітычнае становішча насельніцтва
Сацыяльная напружанасць у заходнебеларускім грамадстве ўсугублялася рэжымам жорсткай палітычнай нацыянальнай дыскрымінацыі, што супярэчыла міжнародным пагадненням, пад якімі стаялі подпісы прадстаўнікоў урада Польшчы. Згодна з дадатковым пратаколам да 93 параграфа Версальскага трактата, падпісанага ў чэрвені 1919 года паміж Польшчай і краінамі Антанты па пытанню аб нацыянальных меншасцях, беларусам, таксама як украінцам і літоўцам, гарантавалася права на маёмасць і ахову яе з боку дзяржавы, свабода веравызнання, права навучання на роднай мове, ужыванне яе ў судах і г. д. Гэтыя правы нацыянальных меншасцей на развіццё нацыянальнай культуры гарантаваліся артыкулам VІІІ-м Рыжскага дагавору. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1921 года таксама забяспечвала нацыянальным меншасцям права сходаў, стварэння таварыстваў і арганізацый, права "на развіццё сваёй нацыянальнасці, абароны сваёй мовы і нацыянальных асаблівасцей". Аднак на практыцы дэкларыраваныя правы польскімі ўладамі груба парушаліся, праводзілася вялікадзяржаўна-шавіністычная дыскрымінацыйная палітыка.
Па палітычных прычынах беларусы вельмі рэдка прымаліся на працу ў адміністрацыю і іншыя дзяржаўныя ўстановы. Таму адміністрацыйныя кадры папаўняліся чыноўнікамі з цэнтральных ваяводстваў. Як правіла прысылаліся асобы польскай нацыянальнасці, якія не праявілі сябе на папярэдняй пасадзе або скапраметаваліся. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Рабочыя і служачыя беларускай і яўрэйскай нацыянальнасці на чыгунцы, камунальных прадпрыемствах замяняліся палякамі. Нават на дзяржаўных тытунёвых фабрыках у Гродна і Вільні кваліфікаваныя рабочыя-яўрэі і беларусы выкідваліся і замяняліся рабочымі-палякамі, ігнаруючы нярэдка прынцып прафесійнай кваліфікаванасці. У органах мясцовага самакіравання — гмінных радах, павятовых сейміках дзейнічалі назначаныя адміністратыўнымі ўладамі, асобы польскай нацыянальнасці.
Рэакцыйная палітыка асабліва востра праявілася ў справе школьнай адукацыі. Да ўключэння ў склад Польшчы на анексіраваных землях функцыяніравала 359 беларускіх школ, 2 настаўніцкія семінарыі ў Барунах і Свіслачы, 5 агульнаадукацыйных гімназій у Вільна, Радашковічах, Навагрудку, Клецку і Нясвіжы. Урад спыніў фінансавую падтрымку большасці іх, наколькі існаванне беларускіх навучальных устаноў палічыў несумяшчальным з інтарэсамі дзяржавы. Таму да 1924 г. засталося толькі 37 беларускіх школ і 4 гімназіі з абмежаванымі правамі. Пад націскам нацыянальна-вызваленчага руху польскі сейм вымушаны быў прыняць 31 ліпеня 1924 г. распрацаваны ўрадам У. Грабскага "Закон аб мове і арганізацыі школьнай справы для нацыянальных меншасцяў". Беларуская дзяржаўная школа магла быць адкрыта ў гэтых паветах, дзе беларусы складалі 25% насельніцтва, і ў тым выпадку, калі гэтага жадалі не менш 40 бацькоў дзяцей школьнага ўзросту. Каб адкрыць беларускую школу, трэба было падаць школьнаму інспектару дэкларацыі з подпісамі, якія напярэдне павінны зацвердзіць у гміне стараста і натарыус. Аднак закон замацаваў няроўнасць беларускай і польскай школ. Пры наяўнасці 20 подпісаў за навучанне па-польску адкрывалася двухмоўная (польска-беларуская) школа. Але нават і гэтае заканадаўства з перашкодамі ўводзілася ў дзеянне.
Вясной 1927 г. польскі ўрад зрабіў некалькі жэстаў у мэтах разрадзіць антыдзяржаўныя антыпольскія настроі. Міністр веравызнання і публічнай асветы Густаў Дабруцкі загадаў увесці вывучэнне беларускай мовы ў польскіх гімазіях з пераважаючым беларускім насельніцтвам, прысвоіў статус публічных школ дзвюм беларускім гімназіям у Вільні і Навагрудку, дазволіў стварыць звыш дзвюх дзесяткаў школ з беларускай мовай навучання і звыш 40 двухмоўных, пачалася падрыхтоўка праграм і падручнікаў для школ з беларускай мовай навучання. У перыяд праведзеных муніцыпальных выбараў беларусы атрымалі каля 205 месц у гарадскіх і гмінных радах. Аднак у 1928 г. урад спыніў пошукі новых вырашэнняў у беларускім пытанні. Мясцовая адміністрацыя атрымала ўсе правы самастойна праводзіць нацыяальна-дзяржаўную палітыку. Адкрытыя 18 беларускіх і 32 польска-беларускія школы з цягам часу былі амаль усе закрыты. Так у 1933, 1934 навучальным годзе паводле даных афіцыйнай статыстыкі на тэрыторыі Заходняй Беларусі налічвалася ўсяго 16 школ, дзе вывучалася беларуская мова, а ў 1938—1939 годзе не засталося ніводнай.
Польскіх школ таксама было недастаткова каб забяспечыць навучаннем ўсіх дзяцей. У выніку толькі 2/3 насельніцтва Заходняй Беларусі было пісьменным. На верасень 1939г, 129 тысяч дзяцей школьнага ўзросту заставалася па-за межамі адукацыі. Большасць з іх прыходзілася на беларускамоўную вёску. Высокая плата за навучанне, беднасць і перашкоды з боку ўлад абмяжоўвалі доступ у сярэднія школы. На працягу 1932—1934 гг. Радашковіцкая, Навагрудская і Клецкая беларускія гімназіі былі закрыты, а Віленская была пераўтворана ў польска-беларускі філіял дзяржаўнай гімназіі. У адзінай ў краі ВНУ — Віленскім універсітэце доля беларусаў вагалася ў межах 1—2,8% ад агульнай колькасці.
Беларускія газеты і часопісы радыкальнага напрамку часта забараняліся і канфіскоўваліся, штрафаваліся друкарні, у якіх яны выдаваліся. Калі ў 1927 г. легальна выдаваліся 23 беларускія газеты і часопісы, то ў 1930 — 12, а ў 1939 — 8. Засталіся ў асноўным прапольскія клерыкальныя выданні. Закрываліся нешматлікія клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя ў мінулыя гады намаганнямі беларускай грамадскасці.
Адной з праяваў нацыянальнага ўціску была рэлігійная нецярпімасць потльскага ўрада да праваслаўнага насельніцтва Заходняй Беларусі. У 1924 г. ураду ўдалось дамагчыся аб'яўлення аўтакефаліі праваслаўнай царквы і вывядзення праваслаўя ў Польшчы з-пад юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату. Праваслаўная царква, у выніку навязвання ёй чарговых юрыдычных актаў, якія рэгулявалі яе ўнутранае жыццё, апынулася ў поўнай залежнасці ад адміністрацыйных улад. Да 1936 г. больш 1300 праваслаўных цэркваў былі пераўтвораны пераўтвораны ў касцёлы. Каталіцкае польскае духавенства стала моцным сродкам паланізацыі насельніцтва.
Палітыка прававой дыскрымінацыі нацыявальных меншасцяў атрымала сваё лагічнае завяршэнне ў афіцыйнай заяве міністра замежных спраў Ю. Бека на пасяджэнні Лігі Нацый у Жэневе ў верасні 1934 года, што Польшча адмаўляецца ад дадзеных раней гарантый аб ахове правоў нацыянальных меншасцей. Гэты чарговы дэмарш санацыйнага рэжыма з'явіўся высновай па актывізацыі дзеянняў у правядзенні масіраванай палітыкі далейшага апалячвання беларускага насельніцтва. Як справядліва сцвярджалася ў цэнтральным органе Беларускага народнага аб'яднання "Беларуская крыніца" ў маі 1936 года, пад сумненне было пастаўлена само паняцце беларускай нацыі і беларускай мовы, як душы беларускага народа. У кастрычніку Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавала праек паскарэння нацыянальнай асіміляцыі беларусаў. Пачаўся ўзмоцнены працэс закрыцця беларускіх нацыянальных арганізацый. У канцы 1938 г. у Польшчы іх фактычна не засталося. Напярэдадні другой сусветнай вайны польскі ўрад зрабіў многа, каб у беларускай грамадкасці на доўгія гады зніклі ўсялякія прапановы супрацоўніцтва з палякамі. У чэрвені 1939 г. беластоцкі ваявода Генрых Асташэўскі падаў у Міністэрства ўнутраных спраў дэталёвую запіску па канчатковай паланізацыі "усходніх крэсаў"
Такім чынам, прыняты ўсімі польскімі ўрадамі тэзіс аб адмаўленні існавання беларусаў, як палітычнага фактара, аказаўся згубным для дзяржавы.