
- •Кантрольная работа
- •Рыжскі мірны дагавор 1921 г.: перагаворы і вынікі
- •1.1 Адносіны паміж рсфср і Польшчай напярэдадні парпісання Рыжскага міру
- •1.2 Вынікі Рыжскага мірнага дагавору 1921 г.
- •Эканамічнае становішча Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы. Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
- •Эканамічнае становішча. Прамысловасць
- •2.2 Сельская гаспадарка ў Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг.
- •Прававое, палітычнае і культурнае становішча насельніцтва
- •Прававое і палітычнае становішча насельніцтва
- •Культурнае становішча насельніцтва
- •Рэвалюцыйна-вызваленчы рух: этапы і дзейнасць асноўных палітычных партый і арганізацый
2.2 Сельская гаспадарка ў Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг.
Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі арактарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем і масавым збядненнем большай часткі сялян. У 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах землеўладальнікі з плошчай маёнткаў больш 100 га (0,5 % гаспадарак) мелі 3,1 млн га, а разам с дзяржаўнымі і царкоўнымі ўладаннямі - каля 1 млн га, або 48 % ўсёй зямлі. Радзівілам, Сапегам, Тышкевічам і іншым буйным землеўладальнікам належалі многія тысячы гектараў. У той жа час, на 610 тыс. сялянскіх гаспадарак прыходзілася 4,3 млн. га (52% усёй зямлі). З іх 56 % мелі менш 5 га зямлі кожны.
Зямельеная рэформа якую вымушаны быў распачаць польскі ўрад пад націскам сялянскага руху, праводзілася на карысць польскіх паноў-абшарнікаў і сельскай буржуазіі. Улады правялі так званую парцэляцыю, або продаж дробнымі ўчасткамі часткі абшарніцкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайскавых каланістаў-асабднікаў з ліку былых удзельнікаў польска-савецкай вайны 1919 – 1920 гадоў. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстаўваліся для падашлення вызваленчага руху. Да 1930 г., па няпоўных звестках, у Заходня Беларусі пасяліліся 4434 вайсковыя асаднікі.Яны атромоўвалі на льготных умовах ці бясплатна зямельныя участкі звычайна ад 10 да 45 га і сяліліся хутарамі.
Паны-абшарпнікі у сваю чаргу выкарысталі парцэляцыю для спекулятыўнага продажу зямлі. Да 1938 г. у выніку дзяржаўнай парцэляцыі і прыватнага продажу памешчыкамі зямлі буйное землеўладанне ў трох ваяводствах скарацілася на 675,6 тыс га, або на 16,5 %. Зямлю пераважна куплялі прадпрыемцы, чыноўнікі, заможныя сяляне, у якіх былі грошы. Частка сераднякоў і нямногія беднякі коштам адмаўлення ад самага неабходнага змаглі купіць невялікія кавалкі зямлі.
З мэтай ліквідацыі церазпалосіцы праводзілася камасацыя (аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялсн у адно цэлае), або хутарызацыя сялянскіх гаспадарак. […] Пераход на хутары дазваляў палепшыць апрацоўку зямлі, падняць прадукцыйнасць гаспадаркі. Але малазямельным ён амаль нічога не даваў. Больш таго. Выдаткі на правядзенне камасацыі і перасяленне пагоршылі становішча большасці сялян. Только заможнія сяляне ў выніку выхаду на хутары ўмацавалі сваё становішча. [3, 216-220]
Цяжкія вынікі для беларускіх сялян мела ліквідацыя сервітутаў. Падзелы сервітутаў былі на карысць больш заможным сялянскім гаспадаркам і пагоршылі становішча малазямельных і беззямельных. Да 1938 г. 115,7 тыс. сялянскіх гаспадарак з Заходняй Беларусі былі пазбаўлены права карыстацца сервітутамі, пашай, выганамі. Да ¾ гэтай зямлі адышло памешчыкам. Пераход сервітутных зямель у рукі абшарнікаў пашыраў і ўмацоўваўэканамічныя пазіцыі землеўладальнікаў польскага паходжання, павялічваў малазямелле беларускага сялянства. [1, 356-358]
Такім чынам, зямельная рэформа, якую праводзіў польскі ўрад. Мела буржуазны характар. Яна садзейнічала захаванню буйнога памешчыцкага землеўладання. У выніку рэформы ўмацавалася становішча дробнай сельскай буржуазіі, некалькі пашырыўся ўнутраны рынак. Адначасова пагоршылася становішча беднаты.
Ва ўмовах буйнога землеўладання і малазямелля сялян сельская гаспадарка не магла нармальна развівацца. Селянін-бядняк не мог забяспечыць належнай апроцоўкі зямлі. Гэтаму перашкаджала і няспыннае драбленне сялянскіх гападарак.
Ураджай збожжавых ў бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарках у 30-я гады складаў у сярэднім 7 ц з га, у абшарнікаў і кулакоў – 9 ц з га. Частымі былі неўраджаі. І тады галадалі многія тысячы сялян. Толькі ў 1929 г. сельская гаспадарка была адноўлена да ўзроўню 1913 г. У першай палове 30-ых гадоў ва ўмовах эканамічнага крызісу адбылося скарачэнне пасаўных плошчаў, зменшылася ўраджайнась, колькасць буйной рагатай жывйлы, свіней. Некаторае павелічэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1934 – 1938 гг. істотна не змяніла становішча. Сельскяа гаспадарка ў цэлым знаходзілася ў стане хранічнага застою. [3, 216-220]
Адсутнасць ільготных крэдытаў, недахоп мінеральных угнаенняў, тэхнікі і інвентару таксама стрымлівалі развіццё заходнебеларускай вёскі. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі былі збожжавыя (жыта, авёс), бульба. Тэхнічныя культуры ў 1920-я гг. займалі невялікія плошчы. [1, 356-358]
Малазямельныя сяляне жылі бедна. У 1927 г. каля 30 % сялян не мелі коней, 13,5 % не меля кароў. Беднякі вымушаны былі на мізерную плату ісці да абшарнікаў, асаднікаў, заможных сялян, на падзённую работу, працаваць за частку ўраджаю. Яны залазілі ў даўгі, за якія прыходзілася адпрацоўваць на цяжкіх умовах. У пошуках заробкаў збяднелыя сяляне ехалі ў іншыя краіны – асабліва ў Латвію, Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 г. выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек.
На становішчы сялян моцна адбівалася гандлёвая палітыка манаполій. Прамысловыя тавары былі дарагія, а прадукты сельскай гаспадаркі несуразмерна танныя. За гады эканамічнага крызісу цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркі знізіліся да 40 %, на прамысловыя тавары – да 73 % у параўнанні с 1928 г. Разбежка цэн яшчэ больш пагаршала становішча сялян.
Падатковая палітыка ўрада мела выразна класавы характар. Абшарнікік плацілі з 1 га зямлі значна менш, чым малазямельныя сяляне. Пры спагнанні падаткаў улады часта звярталіся да прымусовых мер. Шырока практыкаваўся продаж маёмасці даўжнікоў з малатка.[…]
У першыя гады польскай акупацыі сяляне былі прымушаны бясплатна даваць падводы дял абслугоўвання паліцыі і чыноўнікаў. Яны павінны былі выконваць даражныя павіннасці – шарваркі, выходзіць на рамонт дарог і мастоў без усялякай аплаты. На сялян сыпаліся шматлікія штрафы.
У пачатку 30-х гадоў у трох заходнебеларускіх выяводствах налічваласся 88,3 тыс. сельскагаспадарчых рабочых. Звязаныя цяжкімі ўмовамі найму, яны знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад землеўласнікаў. Працягласць рабочага дня дасягала нярэдка і больш 14 гадзін. Сельскагаспадарчыя рабочыя, страціўшы працу, не падлягалі рэгістрацыі як беспрацоўныя і ніякай дапамогі не атрамлівалі.
У выніку каланіяльная палітыкі польскіх улад і панавання памешчыкаў і буржуазіі жыццёвы ўзровень Заходняй Беларусі быў намнога ніжэй, чым у цэнтральных і заходніх раёнах Польшчы. Медыцынскае абслугоўванне было недаступна дял большасці насельніцтва з-за недахопу дактароў і вялікага кошту лячэння. [3, 216-220]