Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КР ЗБ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.27 Mб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны універсітэт”

Механіка-матэматычны факультэт

Кантрольная работа

па гісторыі Беларусі

на тэму

Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921 - 1939)

студэнткі завочнай формы навучання

Малажавай Веранікі Сергееўны

Мінск, 2013

Змест

Уступ 3

  1. Рыжскі мірны дагавор 1921 г.: перагаворы і вынікі 4

1.1 Адносіны паміж РСФСР і Польшчай напярэдадні парпісання Рыжскага міру 4

1.2 Вынікі Рыжскага мірнага дагавору 1921 г. 5

  1. Эканамічнае становішча Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы. Стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі 9

    1. Эканамічнае становішча. Прамысловасць 9

2.2 Сельская гаспадарка ў Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг. 11

  1. Прававое, палітычнае і культурнае становішча насельніцтва 14

    1. Прававое і палітычнае становішча насельніцтва 14

    2. Культурнае становішча насельніцтва 17

  2. Рэвалюцыйна-вызваленчы рух: этапы і дзейнасць асноўных палітычных партый і арганізацый 24

Заключэнне 32

Спіс крыніц 33

Уступ

У выніку польска-савецкай вайны 1919 – 1920 гг. Беларусь была падзелена на дзве часткі. Заходнія землі былі далучаны да буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы адышлі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, Частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага паветау Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дісненскі паветы Віленскай губерні. У кастрычніку 1920 г польскія войскі захапілі г. Вільню і тэрыторыю Віленскага, Свянцянскага, частку Трокскага паветаў, якія былі ў складзе польскай дзяржавы.

На гэтых землях устанавілася польская буржуазна-памешчыцкая ўлада. Быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел – ваяводствы, паветы, гміны.

Падзел Беларусі і далучэнне яе заходняй часткі да Польшчы выклікаў бурную хвалю беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Прыхільнікі узброенай барацьбы арганізоўвалі партызанскі супраціў, базай якога з'яўлялася Літва. Іншыя беларускія дзеячы бачылі ў якасці альтэрнатывы мірны шлях пошуку пагадненняў і удзел у парламенцкіх выбарах. Спроба паўплываць на польскі ўрад мірным шляхам таксама не даў вынікаў. Палітыка беларусізацыі ў БССР павялічыла папулярнасць камуністычнай партыі і уплыў Мінска на развіццё вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Гэта вымусіла польскія улады пайсці на некаторыя саступкі ў беларускім пытанні, якія хутка былі спынены.

Эканоміка і сельская гаспадарка Заходняй Беларусі насілі рысы, характэрныя для адсталых паўкаланіяльных краін. Сітуацыя змагла палепшыцца толькі на непрацяглы перыяд у некалькі год. Хаця жыццёвы узровень часткі грамадства быў вышэйшы чым у БССР, у цэлым патрабаваў значнага палепшання становішча.

Развіццё беларускай адукацыі і культуры адбывалася пад вялікім ціскам з боку ўлад і на фоне гвалтоўнага насаджэння польскай культуры і асветы. У рэлігійным жыцці дамінуючае становішча атрымаў каталіцкі касцёл, які быў адным з самых эфектыўных сродкаў паланізацыі. Не гледзячы на палітыку нецярпімасці ў дачыненні да праваслаўнай царквы і няўдалую спробу адрадзіць уніяцтва, усе канфесіі мелі магчымасць ажыццяўлення сваёй дзейнасці, у адрозненне ад БССР.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]