Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Seminary_II_kurs_IV_semestr_i_III_kurs_V_semes.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
103.94 Кб
Скачать

Тэма 4. Сучасная беларуская паэзія

      1. Эстэтычна-стылёвыя кірункі і тэндэнцыі развіцця беларускай паэзіі канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Светапогляднае абнаў­ленне паэтычнага мастацтва.

      2. Станаўленне творчасці паэтаў новага пакалення. Тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне паэзіі (Л. Рублеўская, А. Бадак, М. Скобла, Э. Акулін, В. Куртаніч, А. Петрушкевіч, І. Пракаповіч і інш.).

      3. Пейзажная лірыка, вострае экалагічнае гучанне вершаў пра прыроду, тэма Чарнобылю ў сучаснай паэзіі (М. Мятліцкі, Р. Ба­радулін, С. Законнікаў і інш.).

      4. Урбаністычная тэма ў сучаснай лірыцы (Г. Булыка, А. Глобус, Л. Рублеўская і інш.).

      5. Лірыка кахання (Я. Янішчыц, Р. Баравікова, Г. Бураўкін, Л. Дрань­ко-Майсюк, А. Пісьмянкоў і інш.).

      6. Авангардныя пошукі творчай моладзі (Зм. Вішнёў, І. Сідарук, А. Хадановіч, І. Бабкоў, С. Мінскевіч, Ю. Гуменюк і інш.).

Літаратура

  1. Бельскі А. І. Паэзія // Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. Т. 4, кн. 2. Мінск, 2004.

  2. Бельскі А. І. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: Гісторыя і сучаснасць. Мінск, 2005.

Тэма 5. Сучасная беларуская проза

  1. Актывізацыя мастацкіх пошукаў, пашырэнне выяўленчых магчы­масцей беларускай прозы канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.

  2. Беларуская вёска і горад у адлюстраванні сучаснай беларускай прозы. Два тыпы свядомасці і мастацкай вобразнасці (А. Жук, В. Казько, А. Федарэнка, А. Асташонак, А. Глобус, Г. Багданава і інш.).

  3. Дэдэктыўна-прыгодніцкі і фантастычны жанр у сучаснай беларускай прозе (В. Гігевіч, Л. Дайнека, Я. Сіпакоў, А. Феда­рэнка, А. Мінкін, Ю. Станкевіч, А. Глобус і інш.).

  4. Чарнобыльская тэма ў творах беларускіх празаікаў (І. Пташнікаў, І. Шамякін, В. Карамазаў, Л. Левановіч).

  5. Маральна-філасофскае і гуманістычнае асэнсаванне жыцця ў беларускай прозе (І. Шамякін, В. Казько, А. Федарэнка, А. Наварыч і інш.).

Літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. Т. 4, кн.2. Мінск, 2004.

  2. Ханеня С. І. Амплітуда смеласці: умоўнасць у беларускай прозе канца ХХ стагоддзя. Гомель, 2001.

  3. Козіч В. Чалавек і прырода ў сучаснай беларускай прозе. Мінск, 1998.

Тэма 6. Сучасная беларуская драматургія

  1. Агульныя тэндэнцыі развіцця ў драматургіі канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.

  2. Пашырэнне тэматыкі сучаснай драматургіі. Зварот да вопыту драмы абсурду (А. Дзялендзік, Г. Багданава, І. Сідарук і інш.).

  3. П’еса-рымейк у сучаснай драматургіі (С. Кавалёў і інш.).

  4. Тэма гістарычнага мінулага ў творчасці сучасных драматургаў (А. Петрашкевіч, А. Дудараў, І. Чыгрынаў, Р. Баравікова і інш.).

  5. Чарнобыль у п’есах беларускіх драматургаў (М. Матукоўскі, А. Дудараў, В. Ткачоў і інш.).

  6. Драматургія для дзяцей (п’есы У. Яўгодзіка, Г. Каржанеўскай, З. Дудзюк, С. Кавалёва, А. Федарэнкі інш.).

Літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. Т. 4, кн. 2. Мінск, 2004.

  2. Бельскі А. Сучасная літаратура Беларусі. Мінск, 2000.

  3. Васючэнка П. В. Сучасная беларуская драматургія. Мінск, 2000.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]