
- •Літаратура
- •Тэма 2. Кузьма Чорны – апавядальнік
- •Літаратура
- •Гісторыя беларускай літаратуры хх стагоддзя: у 4 т. Т. 2. Мінск, 1999.
- •Гісторыя беларускай літаратуры хх стагоддзя: у 4 т. Т. 2. Мінск, 1999.
- •Літаратура
- •Тэма 5. Пісьменнікі сведчаць... (Мемуарная літаратура, эпісталярная спадчына пра сталінскія рэпрэсіі) Творы, лісты
- •Літаратура
- •Тэма 6. Жыццё і творчасць Янкі Брыля
- •Літаратура
- •Тэма 7. Жыццё і творчасць Івана Мележа
- •Літаратура
- •Гісторыя беларускай літаратуры хх стагоддзя: у 4 т. Т. 3. Мінск, 2001.
- •Тэма 8. Творчасць Максіма Танка
- •Літаратура
- •Тэма 9. Жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова
- •Літаратура
- •Тэма 2. Жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча
- •Літаратура
- •Тэма 3. Жыццё і творчасць Васіля Быкава
- •Тэма 4. Сучасная беларуская паэзія
- •Літаратура
- •Тэма 5. Сучасная беларуская проза
- •Літаратура
- •Тэма 6. Сучасная беларуская драматургія
- •Літаратура
Літаратура
Гурская А. Жыццё ў слове: Штрыхі да творчасці Міхася Стральцова // Бел. мова і літ. у школе. 1989. № 12. С. 43 – 52.
Станюта А. Настальгічныя конікі на зялёнай траве: у кн.: Плошча Свабоды: літ.-крыт. артыкулы. Мінск, 1991.
Карамазаў В. «І прадчуванне і лёс...» // Полымя. 1987. № 2. С. 176 – 181.
Брыль Я. З добрай усмешкай // Трохі пра вечнае. Мінск, 1978. С. 57 – 60.
Иващенко В. Круги надежды и добра: лит.-крит. статьи. Минск, 1983.
Тэма 2. Жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча
Жыццяпіс У. Караткевіча. Шматграннасць і неардынарнасць асобы пісьменніка. Яго роля ў абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.
Паэзія Уладзіміра Караткевіча:
а) асаблівасці ранніх вершаў (зб. «Матчына душа»);
б) вершы-папярэджанні;
в) інтымная лірака;
г) зварот да гісторыі;
д) жанр балады ў паэзіі У. Караткевіча;
ж) эвалюцыя У. Караткевіча – паэта: параўнальная характарыстыка зборнікаў «Матчына душа» і «Быў. Ёсць. Буду».
Апавяданні і аповесці У. Караткевіча. Ахарактарызаваць некалькі твораў (на выбар).
«Ладдзя Роспачы». Да якога жанру вы аднеслі б гэты твор У. Караткевіча? Вобраз беларуса ў творы.
У. Караткевіч – майстар дэтэктыўна-прыгодніцкага жанру («Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі» і інш.).
Раман «Каласы пад сярпом тваім»:
а) гісторыя напісання і публікацыі рамана;
б) ахарактарызаваць прадстаўнікоў шляхты і сялянства ў рамане, новая трактоўка ўзаемаадносін пана і мужыка ў рамане У. Караткевіча;
в) праблема характараў і аўтабіяграфізму ў рамане. Вобраз Алеся Загорскага;
г) любімыя старонкі рамана.
Гісторыя Беларусі ў драматургіі У. Караткевіча («Званы Віцебска», «Маці ўрагану», «Кастусь Каліноўскі» і інш.). Вобраз К. Каліноўскага ў драматургіі і прозе У. Караткевіча.
Публіцыстыка У. Караткевіча («Званы ў прадоннях азёр», «Казкі Янтарнай краіны», «Родная мова» і інш.).
Творы
Караткевіч У. Збор твораў: у 8-мі тамах. Мінск, 1987 – 1991.
Літаратура
Караткевіч У. Дарогу, якую прайшоў (аўтабіяграфія) // У. Караткевіч: зб. твораў: у 8 т. Т. 1. Мінск, 1991. С. 5 – 10.
Мальдзіс А. І. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека. Мінск, 1987.
Шынкарэнка В. Пад ветразем дабра і прыгажосці: жанрава-стылёвыя асаблівасці прозы Уладзіміра Караткевіча. Мінск, 1995.
Верабей А. Абуджаная памяць. Мінск, 1998.
Тэма 3. Жыццё і творчасць Васіля Быкава
Ідэйны змест «ваенных і партызанскіх» аповесцей В. Быкава. Паказ «акопнай праўды» вайны. Праблема маральнага выбару. Асаблівасці стылю прозы В. Быкава. (Развагі на аснове раней прачытаных твораў В. Быкава 1960 – 1970-х гг. – «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання» і інш.).
Новае мысленне ў творах В. Быкава 1980 – 1990-х гг. Ад крытыкі асноўных недахопаў – да адмаўлення таталітарнай сістэмы. Новыя тэмы, праблемы ў аповесцях «Сцюжа», «Аблава», «У тумане», у апавяданнях «Перад канцом», «На чорных лядах», «Бедныя людзі», «Жоўты пясочак».
Праблематыка, мастацкія асаблівасці твораў В. Быкава канца 1990-х гг. ХХ ст. і пачатку ХХІ ст. Творы: «Пакахай мяне, салдацік», «Труба», «Сцяна», «Ваўчыная яма», «Вочная стаўка», «Доўжык», «Глухі час начы», «Дваццаць марак», «Чырвоныя пятліцы», «Балота», «Кароткая песня» і інш.
«Новы» В. Быкаў. Які ён? Ваша меркаванне.