Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Seminary_II_kurs_IV_semestr_i_III_kurs_V_semes.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
103.94 Кб
Скачать

Тэма 7. Жыццё і творчасць Івана Мележа

    1. Біяграфія пісьменніка (абавязкова прачытаць аўтабіяграфію І. Мележа «Трохі згадак і думак»).

    2. Пачатак творчага шляху.

    3. Франтавымі дарогамі («Першая кніга» – гл. асобнае выданне ці Зб. тв. І. Мележа ў 10 т.: т. 9).

    4. Асаблівасці ранніх твораў І. Мележа (апавяданні, аповесці – на выбар).

    5. Гісторыя напісання «Палескай хронікі» І. Мележа. Здейсненае і няздзейсненае ў творы.

    6. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў «Палескай хроніцы» І. Ме­лежа (на канкрэтных прыкладах з твора).

    7. Ідэя гаспадара ў «Палескай хроніцы».

    8. Жаночыя вобразы ў «Палескай хроніцы».

    9. Вобразы кіраўнікоў (Апейка, Башлыкоў і інш.).

    10. Лёсы галоўных герояў «Палескай хронікі» у накідах да 4 і 5 кніг «Палескай хронікі» (гл. 7 том 10-томнага збору твораў І. Мележа).

    11. Кніга І. Мележа «Жыццёвыя клопаты». Прачытаць і заканспек­таваць з гэтай кнігі артыкулы «Знайсці сябе», «Майстэрства – гэта імгненне», «Частка майго сэрца».

Творы

  1. Мележ І. Збор твораў: у 10 т. Мінск, 1979 – 1985.

  2. Мележ І. Трохі згадак і думак (аўтабіяграфія) / І. Мележ. Збор твораў: у 10 т. Т. 8. Мінск, 1984.

Літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры хх стагоддзя: у 4 т. Т. 3. Мінск, 2001.

  2. Бугаёў Д. Вернасць прызванню. Мінск, 1971.

  3. Гніламёдаў І. Іван Мележ. Нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1984.

  4. Дасаева Т. М. Жыць для літаратуры... // Веснік БДУ. Сер. грам. навук. 2006. № 1. С. 3 – 9.

Тэма 8. Творчасць Максіма Танка

    1. Асноўныя этапы жыцця і творчасці пісьменніка.

    2. Погляды маладога М. Танка на мастацтва і яго ролю ў жыцці грамадства.

    3. Зборнік «На этапах»: агульная характарыстыка.

    4. Аналіз адной з паэм М. Танка («Нарач», «Сказ пра Вяля», «Каліноўскі», «Янук Сяліба»).

    5. Няпростыя пошукі Максіма Танка ў 1940 – 1950-я гады.

    6. Зварот да «вечных» тэм у лірыцы 1960 – 1990-х гг. ХХ ст.

    7. Асаблівасці верлібра ў творчасці М. Танка.

    8. Зборнікі «Збор калосся», «Errata»: тэматыка, праблематыка, мастац­кія асаблівасці.

Творы

  1. Танк. М. Збор твораў: у 13 т. Мінск, 2006. Т. 1 – 2.

  2. Танк. М. Збор калосся: вершы (1983 – 1989).

  3. Танк. М. Мне пару крыл дало юнацтва...: выбр. лірыка. Мінск, 2003.

  4. Танк. М. Мой каўчэг: вершы. 1989 – 1992. Мінск, 1994.

  5. Танк. М. Errata: вершы, пер. Мінск, 1996.

  6. Танк. М. Дзённікі // Полымя. 1996. № 9 – 12.; 1997. № 1 – 12.

Літаратура

  1. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя: у 4 т. Т. 3. Мінск, 2001.

  2. Бугаёў Дз. Паэзія Максіма Танка. 2-е выд., выпр. і дап. Мінск, 2003.

  3. Калеснік У. Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1981.

  4. Рагойша В. Паэтыка Максіма Танка. Мінск, 1968.

Тэма 9. Жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова

    1. Шчырасць, рамантызацыя жыцця ў творах 1920 – 1930-х гадоў. Аналіз цыкла «Юнацкі свет».

    2. Зварот да трагедыйных аспектаў вайны ў творах 1941 – 1945 гадоў. (Вершы, паэмы, балады).

    3. Цыкл вершаў «Новая кніга» як паварот да сапраўдных каштоў­насцей, як выяўленне складанасці жыцця. Філасофскія аспекты паэзіі А. Куляшова.

    4. Аналіз паэмы «Варшаўскі шлях». Вобраз А. Твардоўскага. Сімва­лічная шматзначнасць вобразаў Варшаўскага шляху, Палыну, Лёсу і інш. Вечныя тэмы ў паэме.

    5. Паэма «Цунамі» як філасофскі твор. Умоўнасць абставін і абагульненасць вобразаў галоўных герояў.

    6. Аркадзь Куляшоў – перакладчык.

    7. Вывучыць на памяць верш А. Куляшова, які вам падабаецца.

Творы

  1. Куляшоў А. Дарогі: вершы, паэмы. Мінск, 2003.

  2. Куляшоў А. Збор твораў: у 5 т. Мінск, 1974 – 1977.

  3. Куляшоў А. Маналог: вершы, паэмы. Мінск, 1989.

Літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. – Т. 3. – Мінск, 2001.

  2. Крыніца, 1999, № 10 (падборка артыкулаў, прысвечаных А. Куляшову).

  3. Куляшова В. «Лясному рэху праўду раскажу...» – Мінск, 1989.

  4. Бечык В. Шлях да акіяна. – Мінск, 1961.

  5. Кенька М. Майстэрства Аркадзя Куляшова – перакладчыка.

Практычныя заняткі па дысцыпліне

«Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ стст.»

ІІІ курс (пяты семестр)

Тэма 1. Жыццё і творчасць Міхася Стральцова

    1. Лірычны герой у ранняй прозе М. Стральцова («Трыпціх», «Восеньскі ўспамін», «Двое ў лесе» і інш.).

    2. Тэма горада і вёскі ў апавяданнях М. Стральцова («Сена на асфальце», «Блакітны вецер» і інш.).

    3. Тэма вайны, ваеннага дзяцінства ў творчасці М. Стральцова («На чацвёртым годзе вайны», «На вакзале чакае аўтобус», «Там, дзе зацішак, спакой», «Перад дарогай» і інш.).

    4. Праблема дабра і зла ў аповесці М. Стральцова «Адзін лапаць, адзін чунь».

    5. Творчыя пошукі пісьменніка ў аповесці М. Стральцова «Смаленне вепрука».

    6. Асаблівасці паэзіі М. Стральцова.

    7. Міхась Стральцоў – крытык, эсэіст. Паняцце «лірычная крытыка» у адносінах да літаратурна-крытычнай спадчыны М. Стральцова («Загадка Багдановіча», «Чалавек з Малой Багацькаўкі», «Шы­рокасць», «Вясёлка і стрэчны вецер» і інш.).

Творы

  1. Стральцоў М. Выбранае: Проза, паэзія, эсэ / Прадмова А. Адамовіча. Мінск, 1987.

  2. Стральцоў М. Жыццё ў слове: літ.-крыт. артыкулы. Мінск, 1965.

  3. Стральцоў М. Пячатка майстра: літ.-крыт. артыкулы, эсэ. Мінск, 1986.

  4. Стральцоў М. У полі зроку: зб. літ.-крыт. артыкулаў, эцюдаў, эсэ. Мінск, 1976.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]