Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Seminary_II_kurs_IV_semestr_i_III_kurs_V_semes.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
103.94 Кб
Скачать

Практычныя заняткі па курсе

«Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя»

ІІ курс (чацвёрты семестр)

Тэма 1. Жыццё і творчасць Міхася Зарэцкага

  1. Трагічны лёс пісьменніка (паводле новых даследаванняў, у пры­ватнасці, кнігі М. Мушынскага і артыкула Т. Дасаевай).

  2. Ідэйна-стылёвыя асаблівасці апавяданняў М. Зарэцкага («Бель», «Ворагі», «42 дакументы», «Дзіўная», «Двое Жвіроўскіх», «Кветка пажоўклая», «Ракавыя жаронцы», «Ой, ляцелі гусі...», «Адна партыя ў шашкі», «Паэма пра чорныя вочы»).

  3. Аповесць «Голы звер». Праблематыка, стыль.

  4. Раман «Вязьмо» як роздум аб лёсе сялянства ў кантэксце літаратуры пра падзеі калектывізацыі. Параўнаць з «Узнятай цаліной» М. Шолахава (і іншымі творамі аб калектывізацыі).

  5. Тэма калектывізацыі ў нарысах М. Зарэцкага «Падарожжа на Новую зямлю», «Лісты ад знаёмага», «Вясна 1930 года».

Творы

  1. М. Зарэцкі. Збор твораў: у 4-х т. Мінск, 1989 – 1992.

Літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. Т. 2. Мінск, 1999.

  2. Аўтабіяграфія // Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мінск, 1963.

  3. Мушынскі М. Прадмова і пасляслоўе да збору твораў М. Зарэцкага: у 4 т. // Зарэцкі М.: збор твораў: у 4 т. Т. 1.

  4. Дасаева Т. М. Пошукі героя: З вопыту беларускай прозы 1920-х гадоў. Мінск, 1993.

  5. Дасаева Т. М. На крылах рэвалюцыйнай рамантыкі // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991, № 10.

  6. Гібок-Гібкоўскі Алесь. «Песню ліла вясна...». Тэма кахання ў апавяданнях М. Зарэцкага // Роднае слова. 1996, № 12.

Тэма 2. Кузьма Чорны – апавядальнік

  1. Біяграфія Кузьмы Чорнага.

  2. Тэма радасці ў ранніх апавяданнях К. Чорнага («Новыя людзі», «Палявыя людзі», «Свята працы і свету», «Будзем жыць», «Быльніковы межы» і інш.).

  3. Аналіз апавяданняў «Хвоі гавораць», «Пачуцці», «Буланы»: перадаць змену пачуццяў герояў, раскрыць асаблівасці кампазіцыі (параўнаць з апавяданнямі Я. Коласа, М. Зарэцкага).

  4. Філасофскія праблемы ў апавяданні «Буланы». Паразважаць над канцоўкай твора.

  5. Характар і абставіны: апавяданні «Хвоі гавораць», «Па дарозе», «Вераснёвыя ночы», «Справа Віктара Лукашэвіча» і інш. Асаблівасці псіхалагічнага аналізу.

  6. Жанр сатырычнага апавядання ў творчасці К. Чорнага («Мяшчане ў густой пары», «Маё дзела цялячае», «Вясковая ветэрынарыя», «Не пі густога чаю» і інш.).

Творы

  1. Чорны К. Збор твораў: у 6 т. Мінск, 1988 – 1990.

  2. Чорны К. Збор твораў: у 8 т. Мінск, 1972 – 1975.

Літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры хх стагоддзя: у 4 т. Т. 2. Мінск, 1999.

  2. Навуменка І. Ранні Кузьма Чорны (1923 – 1929). Мінск, 2000.

  3. Адамовіч А. Маштабнасць прозы. Мінск, 1973.

  4. Брыль Я. Чытаючы апавяданні К. Чорнага. У кн.: Брыль Я. Трохі пра вечнае. Мінск, 1978. С. 153 – 162.

  5. Стральцоў М. Чалавек – гэта цэлы свет. Прысвячаецца радасці. Шырокасць. У кн.: Стральцоў М. У полі зроку. Мінск, 1976.

  6. Стральцоў М. Выбранае. Проза. Паэзія. Эсэ. Мінск, 1987.

  7. Тычына М. Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення. Мінск, 1973.

  8. Дасаева Т. Паэтыка лірызму ў беларускай прозе. Мінск, 2001.

  9. Дасаева Т. Пошукі героя: З вопыту беларускай прозы 1920-х гадоў. Мінск, 1993.

Тэма 3. Жыццёвы і творчы шлях Лукаша Калюгі

  1. Біяграфія Лукаша Калюгі.

  2. Тэматыка апавяданняў Лукаша Калюгі.

  3. Праблема моладзі ў новым грамадстве ў аповесці «Ні госць ні гаспадар».

  4. «Творы з-за крат»: «Пустадомкі», «Дзе косці мелюць», «Зоры Вам вядомага горада», «Утрапенне».

  5. Слоўнік Калюгавай мовы.

  6. Лісты Лукаша Калюгі да Ніны Казлоўскай.

  7. Успаміны пра Л. Калюгу.

Творы

  1. Лукаш Калюга. Творы. Раман. Аповесці. Апавяданні. Мінск, 1992.

Літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры хх стагоддзя: у 4 т. Т. 2. Мінск, 1999.

  2. Дасаева Т. М. На пераломным этапе: Літаратура і маральна-этычныя праблемы беларускай вёскі 1920-х – пачатку 1930-х гадоў // Полымя, 1994. № 4. С. 226 – 247.

  3. Драздова З. У. Творчасць А. Мрыя і Л. Калюгі. Мінск, 1997.

Тэма 4. Жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Дубоўкі

  1. Біяграфія У. Дубоўкі.

  2. Асноўныя матывы, адметнасць стылю лірыкі У. Дубоўкі 1920-х гадоў.

  3. Паэмы У. Дубоўкі «Кругі» (1927), «Штурмуйце будучыні аван­посты», «У пурпуравых ветразяў узвівы» (1929).

  4. Паэтычная творчасць У. Дубоўкі пасля вяртання са ссылкі (Цыкл твораў «Палеская рапсодыя», вершы «Верас», «Зноў Вас пабачыў», «Сябрам маладосці», «Нам некалі са смуткам знацца», «Родная мова, цудоўная мова», «Дзе ж яны, коні мае вараныя...»).

  5. Іншасказальнасць у кнізе прозы У. Дубоўкі «Пялёсткі» (1973). Вобраз пялёсткаў у творчасці У. Дубоўкі.

  6. У. Дубоўка – навуковец (фалькларыст, мовазнаўца, літаратура­знаўца).

  7. У. Дубоўка – перакладчык.

  8. У. Дубоўка і М. Гарэцкі: на перакрыжаванні лёсаў і творчасці.

Творы

  1. У. Дубоўка. Выбраныя творы ў 2-х тамах. Мінск, 1965.

  2. У. Дубоўка. Пялёсткі. Мінск, 1973.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]