Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скажоныя назвы на карце Беларусі.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
04.01.2020
Размер:
104.45 Кб
Скачать

Скажоныя назвы на карце беларусі

На карце нашай рэспублікі, у газетах, часопісах, афіцыйных дакументах яшчэ нярэдка можна сустрэць скажоныя, знявечаныя, аформленыя на ўзор чужых слоў-тапонімаў, беларускія тапанімічныя назвы, якія на працягу апошніх чатырох стагоддзяў замацаваліся ў шматлікіх запісах, на картах, пачынаючы з XVI – XVIII стст., у асноўным пад уплывам польскай мовы, а ў наступных стагоддзях – пад уплывам рускай мовы. Унеслі свой «пасільны ўклад» у знявечанне і мясцовыя чыноўнікі – беларусы, якія ў радзе выпадкаў рабілі гэта свядома ці нават несвядома ад невуцтва. Такіх прыкладаў досыць многа. Так, I. Зяленскі, афіцэр рускага генеральнага штаба, які ў 1864 г. складаў «Списки населенных мест Минской губернии», з пагардаю адносіўся да беларускага народа, а беларускую мову лічыў агіднаю мешанінаю рускай і польскай моў. Таму многія тапанімічныя назвы Міншчыны ў яго апрацоўцы атрымалі тыпова польскае або рускае афармленне, што было заўважана многімі даследчыкамі. А паслядоўнікаў у I. Зяленскага ва ўсе часы было нямала. Пры гэтым трэба ўлічваць і тое, што многія сучасныя змененыя тапанімічныя назвы гучаць і пішуцца скажона ўжо некалькі стагоддзяў, і людзі звыкліся ці нават не ведаюць, як яны гучалі раней і як павінны перадавацца сродкамі пісьма ў адпаведнасці з асаблівасцямі сучаснай беларускай арфаэпіі і арфаграфіі.

Ф.М. Янкоўскі адзначаў, што тапанімічныя назвы, праходзячы праз канцылярыі, выдавецтвы, друкарні, іншы раз так мяняюцца, што напісаная на карце і сапраўдная назва маюць зусім рознае гучанне, на картах трапляюцца вельмі змененыя і знявечаныя назвы (Янкоўскі Ф. Беларуская мова. Выданне трэцяе. – Мн., 1978. С. 291). Ужо ў мастацкім тэксце пра такі падыход пісьменнік Ф. Янкоўскі, будучы паслядоўным у сваіх меркаваннях, зазначыў: «Трэба даехаць да станцыі Рацьмеравічы, пераробленай на картах у «Ратміравічы». Аж дваццаць пяць кіламетраў глухой, больш лесам, з брадамі і брадкамі дарогай. Далей – поездам, упершыню ў жыцці – да Бабруйска» (Янкоўскі Ф. 3 нялёгкіх дарог).

Асабліва актыўна і настойліва ўзнімаюцца ў наш час пытанні з патрабаваннямі навядзення належнага парадку ў перадачы на пісьме і ў вуснай мове тапанімічных назваў. Працэсам нармалізацыі ў апошні час садзейнічае выданне дванаццацітомнай «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі», галіновых энцыклапедычных даведнікаў, а таксама выхад анамастычных слоўнікаў, шматлікіх публікацый па тапаніміцы. Напрыклад, толькі Я. Рапановічам выканана надзвычай важная праца ў беларускай тапаніміцы. У шасці рэгіянальных слоўніках ім спарадкавана, прыведзена ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі больш за трыццаць тысяч назваў паселішчаў Беларусі. Упершыню ў гісторыі беларускай анамастыкі створаны поўны рэестр беларускіх айконімаў на беларускай і рускай мовах, які стаў добрым дапаможнікам для работнікаў выдавецтваў, часопісаў, пошты, пашпартных сталоў і іншых арганізацый і ўстаноў, дзейнасць якіх, як адзначаюць рэцэнзенты гэтай працы, так ці інакш звязана з выкарыстаннем адраснай лексікі. Пачэрпнуты з найбольш аб'ектыўных крыніц матэрыял, безумоўна, будзе спрыяць разгортванню далейшай працы па вывучэнні тапанімічнай сістэмы беларускай мовы, вырашэнні раду пытанняў па кадыфікацыі беларускіх геаграфічных назваў, перадачы іх на рускай мове1.