
- •1. Древнейшее население на территории Беларуси. Материальная и духовная культура первобытного общества. Присваивающее и производящее хозяйство.
- •Палеаліт (100-9 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Мезаліт (9-5 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Неаліт (5-3 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. Да н.Э.)
- •2. Начало расселения славян на территории Беларуси. Славянизация балтов. Восточнославянские союзы поемен.
- •3. Формирование раннеклассовых обществ на территории Беларуси. Становление ранних государств восточных славян. Киевская Русь.
- •4. Полоцкое и Туровское княжества, их взаимоотношения с Киевом и Новгородом.
- •5. Социально-экономические и политические условия формирования вкл. Роль восточно-славянских земель в процессе государственного строительства в вкл.
- •6. Кревская уния. Централизаторская политика и усиление власти великих князей. Государственный строй, органы власти и управления в вкл.
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •Вышэйшыя асобы
- •Органы мясцовага кіравання
- •7. Борьба вкл с тевтонским орденом и соперничество с Московским государством.Битва при Грюнвальде.
- •8. Аграрная реформа 1557 г. И ее итоги. Юридическое и экономическое закрепощение крестьян. Социально-политическое развитие городов. Магдебургское право.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Нарастание политического кризиса в Речи Посполитой. Включение белоруских земель в состав Российской империи в результате разделов Речи Посполитой.
- •1 Раздел
- •2 Раздел
- •3 Раздел
- •Беларусь в войне 1812 г.
- •Кризис феодально-крепостнической системы. Отмена крепостного права.
- •Восстание 1863-1864 гг.(под руководством к.Калиновского) и его влияние на политику царизма в белорусских губерниях.
- •Буржуазные реформы 60-70-х гг. Х1х в.: особенности их проведения в Беларуси. Развитие капиталистических отношений.
- •Беларусь в Первой мировой войне. Февральская буржуазно-демократическая революция.
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Памылки Часовага ўрада
- •Победа Октябрьской революции в Петрограде. Установление советской власти на Беларуси.
- •Создание белорусской советской государственности. Создание Литовско-Белорусской сср. Советско-польская война, ее итоги. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- •Национально-государственное строительство в бсср (1921 – 1927 гг.). Особенности осуществления нэпа в бсср.
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- •Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Индустриализация, особенности ее проведения в бсср. Коллективизация сельского хозяйства.
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
6. Кревская уния. Централизаторская политика и усиление власти великих князей. Государственный строй, органы власти и управления в вкл.
К канцу ХІV ст. складаюцца ўмовы збліжэння ВКЛ і Польшчы. Гэтага вымагала агульная знешняя небяспека – агрэсія Тэўтонскага Ордэна. У будучым саюзе кожны бок меў яшчэ і свой унутраны інтарэс. Пасля смерці Альгерда ў ВкЛ пачалася дынастычная барацьба (1370-1390-я гг.), падстава да яе – вялікім князем стаў сын ад другога брака – Ягайла (вялікі князь у 1377-1392 гг.), а Андрэя Полацкага – старэйшага і самага здольнага з братоў – абыйшлі. Галоўнымі ўдзельнікамі барацьбы былі Ягайла, Андрэй, Кейстут і Вітаўт, а так сама іншыя Альгердавічы і Гедымінавічы.
Ягайла хацеў у Польшчы атрымаць падтрымку ў барацьбе з палітычнай апазіцыяй ў заходнерускіх землях, умацаваць уладу (сын Кейстута Вітаўт рыхтаваўся да барацьбы за ўладу), а таксама працягваць экспансію на Русь, каб пашырыць крыніцы даходаў і ўмацаваць матэрыяльную падставу для сваёй улады. Польскія феадалы таксама пры дапамозе саюза з ВКЛ хацелі вырашыць некаторыя свае праблемы: засцерагчы сябе ад дужага і небяспечнага суседа, а таксама пашырыць свае ўладанні за кошт княства. Яны прэтэндавалі на Валынь, Падолію і Галіцкую Русь.
У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднання Літвы і Польшчы. На падставе іх 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад назвай Крэўскай уніі. Ягайла абавязаўся прыняць каталіцтва разам з братамі і ўсімі сваімі падданымі. Ягайла быў ахрышчоны ў каталіцтва і абвешчаны каралем польскім і вялікім князем літоўскім пад іменем Уладзіслаў II. Пачалося хуткае акаталічванне язычніцкай Літвы і Жамойціі. Яшчэ больш паскорыўся гэты працэс пасля выдання Ягайлай прывілеяў 1387 г. Згодна з гэтымі дакументамі ў Вільні заснована каталіцкае біскупста, а феадалы, што прынімалі каталіцтва, атрымлівалі неабмежавальныя правы валодання сваімі вотчынамі, да того яны вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцяў. На праваслаўных феадалаў “рускага” паходжання гэтыя ўмовы не распаўсюджваліся.
Гэтым скарыстаўся Вітаўт, які ў 1388 г. выступіў супраць улады Ягайлы-Уладзіслава ў ВкЛ. У выніку ўпартай барацьбы было заключана Востраўскае пагадненне (5 жніўня 1392 г.) аб падзеле ўлады. Па ўмовах пагаднення, ВкЛ аднаўляла дзяржаўную незалежнасць, Вітаўт станавіўся князем літоўскім (рэальна вялікі князь у 1392-1430 гг.), Ягайла намінальна захоўваў тытул найвялікшага князя Літоўскага, але ўплыву на справы княства амаль не меў, ён застаўся толькі каралём Польшчы (1386-1434 гг.).
Вітаўт працягваў палітыку Гедыміна і Альгерда на ўзмацненне дзяржавы і пашырэнне яе межаў. Па сутнасці, была распрацавана праграма стварэння Руска-Літоўскага каралеўства.
Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае было феадальнай манархіяй, дзе феадалам было забяспечана права валодання залежным насельніцтвам – сялянамі. Насельніцтва княства падзялялася на дзве вялікія групы – феадалаў-землеўласнікаў і феадальна-залежнае насельніцтва. Насельніцтва падзялялася на саслоўі – шляхту, мяшчан, духавенства і сялян.
Сталіца дзяржавы – гэта галоўны горад, дзе месціліся органы дзяржаўнага кіравання, рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы – вялікага князя. Тут збіраліся агульнадзяржаўныя вальныя сеймы. З 1323 г. сталіцай Вялікага княства Літоўскага Гедымін абраў Вільню Герб дзяржавы – “Пагоня” – летапісы ўзгадваюць пад 1270-1290-я гг., часцей за ўсё звязваюць з асобай Віценя. Спачатку гэта быў асабісты герб вялікага князя, пазней ён стаў гербам дзяржавы. Статут 1566 г. юрыдычна замацаваў “Пагоню” як дзяржаўны герб ВкЛ. На працягу XIV-XVII стст. беларуская, а дакладней, старабеларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнай мовы ВкЛ. На ёй былі выдадзены галоўныя законы княства – Судзебнік 1468 г., усе тры Статуты ВкЛ, вялася Метрыка Вялікага княства Літоўскага