
- •1. Древнейшее население на территории Беларуси. Материальная и духовная культура первобытного общества. Присваивающее и производящее хозяйство.
- •Палеаліт (100-9 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Мезаліт (9-5 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Неаліт (5-3 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. Да н.Э.)
- •2. Начало расселения славян на территории Беларуси. Славянизация балтов. Восточнославянские союзы поемен.
- •3. Формирование раннеклассовых обществ на территории Беларуси. Становление ранних государств восточных славян. Киевская Русь.
- •4. Полоцкое и Туровское княжества, их взаимоотношения с Киевом и Новгородом.
- •5. Социально-экономические и политические условия формирования вкл. Роль восточно-славянских земель в процессе государственного строительства в вкл.
- •6. Кревская уния. Централизаторская политика и усиление власти великих князей. Государственный строй, органы власти и управления в вкл.
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •Вышэйшыя асобы
- •Органы мясцовага кіравання
- •7. Борьба вкл с тевтонским орденом и соперничество с Московским государством.Битва при Грюнвальде.
- •8. Аграрная реформа 1557 г. И ее итоги. Юридическое и экономическое закрепощение крестьян. Социально-политическое развитие городов. Магдебургское право.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Нарастание политического кризиса в Речи Посполитой. Включение белоруских земель в состав Российской империи в результате разделов Речи Посполитой.
- •1 Раздел
- •2 Раздел
- •3 Раздел
- •Беларусь в войне 1812 г.
- •Кризис феодально-крепостнической системы. Отмена крепостного права.
- •Восстание 1863-1864 гг.(под руководством к.Калиновского) и его влияние на политику царизма в белорусских губерниях.
- •Буржуазные реформы 60-70-х гг. Х1х в.: особенности их проведения в Беларуси. Развитие капиталистических отношений.
- •Беларусь в Первой мировой войне. Февральская буржуазно-демократическая революция.
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Памылки Часовага ўрада
- •Победа Октябрьской революции в Петрограде. Установление советской власти на Беларуси.
- •Создание белорусской советской государственности. Создание Литовско-Белорусской сср. Советско-польская война, ее итоги. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- •Национально-государственное строительство в бсср (1921 – 1927 гг.). Особенности осуществления нэпа в бсср.
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- •Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Индустриализация, особенности ее проведения в бсср. Коллективизация сельского хозяйства.
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
5. Социально-экономические и политические условия формирования вкл. Роль восточно-славянских земель в процессе государственного строительства в вкл.
Да пачатку XIII ст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзелена на шматлікія ўдзельныя княствы – шматкі былога магутнага Полацкага і Тураўскага княстваў. Невялікія самастойныя княствы сталі лёгкай здабычай для знешніх ворагаў. У самым пачатку XIII ст. актыўнае наступленне з захаду павялі крыжакі, з поўдня неслі смерць набегі манголаў. Спакушаліся на беларускія землі польскія князі і ўладары больш магутных паўднёварускіх княстваў – асабліва Галіцка-Валынскага.
У гэтых абставінах наспела неабходнасць кансалідацыі заходнерускіх княстваў у адзіную дзяржаву. Прычын было некалькі. Па-першае, пагроза фізічнага вынішчэння раз’яднаных княстваў. Па-другое, у інтарэсах развіцця феадальнай гаспадаркі патрабавалася моцная цэнтральная ўлада, якая павінна была абараняць інтарэсы феадалаў і давала магчымасць павялічыць узровень эксплуатацыі залежнага насельніцтва.
Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з 2-й чвэрці ХІІІ ст. па 3-ю чвэрць ХІV ст.
Прычыны узнікнення ВКЛ і яго тэрытарыяльны рост.
Для таго каб зразумець, як ішоў працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), трэба пачаць з аналізу таго, што сабой уяўлялі заходнерускія і літоўскія землі ў ХІІ ст.
княства быў дастаткова высокім, то ў сярэдзіне ХІІІ ст. становішча мяняецца. Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, яно ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі.
З ХІІ ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур’ёзная небяспека – агрэсія нямецкіх феадалаў.
Яшчэ большая небяспека навісла над княствам, калі на пачатку ХІІІ ст. у Прывіслінні быў заснаваны Тэўтонскі Ордэн.
Яшчэ адным фактам аслаблення заходнерускіх зямель стала мангола-татарскае нашэсце.
Такім чынам, на заходнерускія землі, што пазней склалі тэрыторыю Беларусі, у ХІІІ ст. узмацніўся ўціск знешнепалітычнага фактару. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдню і ўсходу – ад мангола-татараў адрадзіла аб’яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях
Аблегчыла сітуацыю адсутнасць у той час акрэсленай палітычнай мяжы паміж двума рэгіёнамі. Глыбокае ўзаемапранікненне абодвух этнічных элементаў збліжала суседнія народы, асабліва ў эканамічных і культурных адносінах. Поспеху спрыяла і тое, што спачатку літоўскія князі давалі абяцанне “не рухаць старыны” і не ўводзіць “навіны” на заходнерускіх землях. Больш таго, яны актыўна запазычвалі эканамічны, палітычны, прававы, рэлігійны фундамент, пісьменнасць (якой самі не мелі) больш развітога народа. Уваходжанне ў склад ВКЛ не ўспрымалася заходнерускімі княствамі як вынік літоўскай агрэсіі.
Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да ВКЛ былі розныя. У адных выпадках тэрыторыя далучалася пры дапамозе ваеннай сілы, у іншых – шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх – на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгравалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часовыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту ператварылася
Полацк быў паслаблены няроўнай барацьбой з крыжакамі і не здолеў выступіць цэнтрам аб’яднання, як і Тураў, які падпаў у залежнасць ад паўдневарускіх князёў (да таго, у 1240-я гг. тэрыторыя княства была разрабавана манголамі). Цэнтрам збірання беларускіх зямель стаў Наваградак. Таму было некалькі перадумоў.
Вакол Наваградка былі самыя ўрадлівыя землі, горад меў шырокія гандлёвыя сувязі як з суседнімі гарадамі, так і з замежнымі краінамі – Польшчай, Візантыяй, Прыбалтыкай, Блізкім Усходам. У горадзе існавала развітае рамяство – аснова яго – апрацоўка каляровых і каштоўных металаў, апрацоўка жалеза. Да таго Наваградская зямля была адносна небяспечнай – тут ратаваліся ад крыжакоў і манголаў бежанцы з іншых зямель, што значна павышала прадукцыйныя сілы княства. Вызначальную ролю мела суседства з літоўскімі землямі.
У 1230-я гг. у літоўцаў пачаўся працэс утварэння дзяржавы. На чале аб’яднання плямёнаў стаў князь Міндоўг. Пры гэтым ён карыстаўся падтрымкай наваградскага князя Ізяслава. Але, аб’яднаўшы літоўцаў, Міндоўг акрамя адзінай дзяржавы атрымаў шмат ворагаў і вымушаны быў пакінуць Літву. Ён накіраваўся на службу да Ізяслава ў Наваградак (сярэдзіна 1240-х гг.). Калі ў 1246 г. Ізяслаў памёр, наваградскае веча выбрала князем Міндоўга з улікам выканання апошнім некаторых умоў – прыняцця праваслаўя і далучэння да Наваградка Літвы. Гэтыя памкненні баярства супадалі з памкненнямі Міндоўга. Дзякуючы аб’яднаным сілам Наваградка і сваіх паплечнікаў у Літве Міндоў далучае землі верхняга Панямоння да Наваградка. Пачаўся працэс утварэння дзяржавы, якая вядома нам з гісторыі пад назвай Вялікае княства Літоўскае.
Узмацненне Наваградка вызвала незадавальненне галіцкіх князёў, Лівонскага ордэна, Рыгі і жамойцкіх феадалаў. Пад час 50-70-х гг. XIII ст. ішла жорсткая барацьба як з суседзямі, так і з унутранымі ворагамі. Першыя вялікія князі паказамі выключныя палітычныя здольнасці, каб захаваць народжаную славяна-балцкую дзяржаву.
У 1251 г. Міндоўг прымае каталіцтва, а ў 1253 г. карануецца ў Наваградку каралём Літвы (карону даслаў папа рымскі Інакенцій XIV). Улада Міндоўга ў княстве была амаль неабмежаваная, але змова жамойцкага князя Трайняты, полацкага Таўцівіла і нальшанскага Даўмонта восенню 1263 г. удалася. Міндоўг быў забіты. Сын Міндоўга Войшалк (вялікі князь у 1264-1267 гг.). Ён актыўна пашыраў межы княства, да Наваградчыны і Літвы далучыў Дзяволту і Нальшаны, выгнаў апошняга забойцу бацькі князя Даўмонта (у Пскоў). Пры гэтым Войшалку прыходзілася лавіраваць паміж шматлікімі ворагамі. У 1267 г. ён нечакана перадае ўладу свайму швагру, галіцкаму князю Шварну Данілавічу (вялікі князь у 1267-1270 гг.). Шварн не здолеў замацавацца ў Наваградку і быў выгнаны пляменнікам Міндоўга Трайдзенем (вялікі князь у 1270-1283 гг.). Ён здолеў кансалідаваць землі, стабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю, адбіць крыжацкія і руска-татарскія напады
Пасля смерці Трайдзеня летапісы дзесяць год не згадваюць вялікіх літоўскіх князёў. Новы перыяд узмацнення і пашырэння межаў княства, станаўлення дзяржаўнасці звязаны з князем Віценем (вялікі князь у 1293-1316 гг.).
Новаму князю адразу прыйшлося сутыкнуцца з сепаратысцкімі памкненнямі ўнутры дзяржавы і шматлікімі ворагамі звонку. У 1307 г. Віцень ліквідаваў пагрозу захопу крыжакамі Полацка, у выніку чаго Полацкая зямля канчаткова была далучана да ВкЛ. З мясцовым баярствам было заключана пагадненне – “ряд”, згодна якому Полацкае княства ў ВкЛ атрымала вялікія аўтаномныя правы. Складваўся федэратыўны тып дзяржавы – калі розныя яе часткі мелі розныя правы і розную ступень падпарадкавання цэнтральнай уладзе.
У выніку напружанай барацьбы з палякамі да дзяржавы ў 1315 г. была далучана Берасцейская зямля. Так, акрамя асноўнага дабравольна-дагаворнага шляху ўваходжання славянскіх зямель у склад дзяржавы быў яшчэ і шлях звароту зямель, захопленных ваяўнічымі суседзямі. У тым жа 1315 г. Віцень здзейсніў карны паход супраць тэўтонцаў з вялікім войскам. Гэта была помста за асаду рыцарамі Наваградка і разарэнне яго ваколіц годам раней (1314 г.). Тады дзякуючы выключным здольнасцям Давыда Гарадзенскага, які ўзначаліў абарону сталіцы, Навагрудак быў выратаваны.
Віцень пашырыў тэрыторыю княства, з поспехам адбіў напады ваяўнічых суседзяў і падавіў сепаратысцкія памкненні жамойцкіх феадалаў. Ва ўнутранай палітыцы Віцень абапіраўся на беларускія землі і беларускіх феадалаў. Віценю так сама прыпісваюць увядзенне асабістага герба “Пагоня” (сярэбраны вершнік на шчыце чырвонага колеру), які сімвалізаваў абарону дзяржавы ад заваёўнікаў (дзяржаўным герб стаў з 1384 г.). Менавіта ў гэты час склалася асноўная павіннасць феадалаў княства – пагоня – вайсковая справа па абароне дзяржавы ад нападаў.
Пры пераемніку Віценя Гедыміне (вялікі князь у 1316-1341 гг.) асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі не змяніліся. Гэты кіраўнік называў сябе князем літоўцаў і рускіх і працягваў палітыку збірання славянскіх зямель. Ажаніўшы сына Альгерда на Марыі, адзінай дачцэ віцебскага князя Яраслава, пасля смерці апошняга далучыў Віцебск з княствам да дзяржавы (1320 г.), але з віцебскім баярствам таксама быў заключаны дагавор, дзе ўтрымліваліся вялікія правы горада і тэрыторыі на самакіраванне. У 1320-1330-я гг. былі далучаны Мінская і Турава-Пінская землі, а так сама рэшткі Берасцейскай зямлі. Большая частка сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад славяна-балцкай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Межы княства значна пашырыліся, роля Наваградчыны ў княстве знізілася, таму Гедымін у 1323 г. перанес сталіцу на новае месца – у крывіцкае пасяленне Крывы горад на Віліі, цэнтр адной з валасцей былога Полацкага княства. Новая сталіца – Вільня стала палітычным, культурным, эканамічным і рэлігійным цэтрам беларускіх зямель і захоўвала гэты статус на працягу некалькіх стагоддзяў – да пачатку XX ст.
Ен усталяваў саюзніцкія адносіны з польскім каралем, мазавецкім князем, з Ноўгарадам. Сканцатраваўшы сілы, ён нанёс некалькі сакрушальных паражэнняў Тэўтонскаму ордэну і Брандэнбургу. Сам Гедымін кіраваў войскам у пераможнай бітве на рацэ Акмяне (1331 г.).
Ва ўнутранай палітыцы Гедымін дамагаўся адзінства дзяржавы, прасякаў любыя праявы сепаратызму з боку жамойцкіх старэйшын. На заходніх акраінах будаваў мураваныя замкі, у тым ліку ў Вільні (башня Гедыміна), Троках, Крэве, Лідзе і інш. У гарады запрашаў рамеснікаў, гандляроў і адукаваных людзей з еўрапейскіх краін. У адносінах да хрысціянскай царквы прытрымліваўся нейтралітэту. Дазваляў будаўніцтва як праваслаўных, так і каталіцкіх храмаў.
Менавіта пры Гедыміне ВкЛ сфарміравалася як феадальная манархія, дзе князь валодаў паўнатой заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады. Пры гэтым дзяржаўнай мовай з’яўлялася старабеларуская, аснова прававых нормаў – так сама нормы старабеларускага права. Гедымін стаў раданачальнікам дынастыі Гедымінавічаў – правячай у ВкЛ, з яе пайшлі знакамітыя беларускія і рускія княскія роды а так сама каралеўская дынастыя ў Польшчы – Ягеллоны.
Яшчэ пры жыцці Гедымін падзяліў дзяржаву паміж сынамі, паставіўшы вялікім князем Яўнута (кіраваў у 1341-1345 гг.). Але апошні, мабыць, не вызначаўся ні ваеннымі, ні палітычнымі талентамі і быў змешчаны Альгердам і Кейстутам і высланы ў Заслаўскае княства. Менавіта гэтыя два браты сталі суправіцелямі ў ВкЛ. Альгерд (вялікі князь у 1345-1377 гг.) больш займаўся ўсходняй і паўдневай палітыкай, меў вялікі ўплыў на беларускіх землях і таму быў прызнаны галоўным з братоў, а Кейстут (забіты ў 1382 г. пляменнікам Ягайлай) – абапіраўся на Жамойцію (сталіца яго – Трокі) і займаўся барацьбой з крыжакамі.
Альгерд далучыў да ВкЛ Беларускае Падняпроў’е: 1340-я гг. Чарнігава-Северскае княства, 1358 г. – Мсціслаў, 1355 г. – Бранск з землямі, вялікі ўплыў Альгерд меў на смаленскія справы. Пры гэтым ён сутыкнуўся з інтарэсамі мангола-татарскіх ханаў. У 1362 г. на рацэ Сінія Воды адбылася бітва войска ВкЛ з татарамі, апошнія былі ў шчэнт разбітыя. Да ВкЛ былі далучаны Кіеў і Падолле (паўдневая і цэнтральная Ўкраіна). У вострай барацьбе з Польшай Альгерд адняў у апошняй Валынь. Альгерду не пашанцавала далучыць да ВкЛ Пскоў і паслабіць Маскоўскае княства. Тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372 гг.) скончыліся безвынікова. Больш паспяховай была барацьба супраць крыжацкай навалы. У адказ на крыжацкія напады, ў 1345-1382 гг. беларуска-літоўскае воўска зрабіла каля 30 паходаў на тэўтонцаў і каля 10 паходаў на Лівонію.