
- •1. Древнейшее население на территории Беларуси. Материальная и духовная культура первобытного общества. Присваивающее и производящее хозяйство.
- •Палеаліт (100-9 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Мезаліт (9-5 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Неаліт (5-3 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. Да н.Э.)
- •2. Начало расселения славян на территории Беларуси. Славянизация балтов. Восточнославянские союзы поемен.
- •3. Формирование раннеклассовых обществ на территории Беларуси. Становление ранних государств восточных славян. Киевская Русь.
- •4. Полоцкое и Туровское княжества, их взаимоотношения с Киевом и Новгородом.
- •5. Социально-экономические и политические условия формирования вкл. Роль восточно-славянских земель в процессе государственного строительства в вкл.
- •6. Кревская уния. Централизаторская политика и усиление власти великих князей. Государственный строй, органы власти и управления в вкл.
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •Вышэйшыя асобы
- •Органы мясцовага кіравання
- •7. Борьба вкл с тевтонским орденом и соперничество с Московским государством.Битва при Грюнвальде.
- •8. Аграрная реформа 1557 г. И ее итоги. Юридическое и экономическое закрепощение крестьян. Социально-политическое развитие городов. Магдебургское право.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Нарастание политического кризиса в Речи Посполитой. Включение белоруских земель в состав Российской империи в результате разделов Речи Посполитой.
- •1 Раздел
- •2 Раздел
- •3 Раздел
- •Беларусь в войне 1812 г.
- •Кризис феодально-крепостнической системы. Отмена крепостного права.
- •Восстание 1863-1864 гг.(под руководством к.Калиновского) и его влияние на политику царизма в белорусских губерниях.
- •Буржуазные реформы 60-70-х гг. Х1х в.: особенности их проведения в Беларуси. Развитие капиталистических отношений.
- •Беларусь в Первой мировой войне. Февральская буржуазно-демократическая революция.
- •Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
- •Памылки Часовага ўрада
- •Победа Октябрьской революции в Петрограде. Установление советской власти на Беларуси.
- •Создание белорусской советской государственности. Создание Литовско-Белорусской сср. Советско-польская война, ее итоги. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
- •Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
- •Национально-государственное строительство в бсср (1921 – 1927 гг.). Особенности осуществления нэпа в бсср.
- •Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
- •Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- •Индустриализация, особенности ее проведения в бсср. Коллективизация сельского хозяйства.
- •Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. Да н.Э.)
Назва новага перыяду ў першабытнай гісторыі Беларусі паказвае, што на нашай тэрыторыі з’явіліся першыя вырабы з металаў. Але сваіх радовішчаў медзі на Беларусі і ў непасрэднай блізкасці няма, таму медных і бронзавых прылад працы вельмі мала, большасць металічных знаходак – гэта ўпрыгожванні (бранзалеты, фібулы, кольцы). Яны траплялі на Беларусь з Каўказа, Карпат. Але металічных вырабаў было вельмі мала (археолагі зарэгістравалі ўсяго каля 80 знаходак), яны не маглі зрабіць рэвалюцыю ў вытворчасці. Шырока працягвалі выкарыстоўваць каменныя прылады працы. Таму да Беларусі больш падыходзіць назва перыяду – энеаліт ці медна-каменны век.
Адбываўся пераход да земляробства, яно паступова станавілася галоўнай галіной гаспадаркі, а для яго развіцця патрабавалася высякаць лес. З гэтых умоў нарадзілася своеасаблівая форма земляробства – ляднае ці падсечна-агнявое. Сутнасць яго была ў тым, што лясную дзялянку спачатку высякалі, пні карчавалі, давалі дрэвам высахнуць (1-2 гады), потым іх спальвалі і на ўзбагачонай попелам глебе атрымлівалі на працягу каля 4-5 год добры ўраджай. А потым зноў праводзілі такую ж аперацыю. Глебу ўжо апрацоўвалі не толькі матыкай, але і ралам (драўляным простым плугам), у які ўпрагалі валоў ці каня. Такім чынам, жывёлагадоўля і земляробства з самага пачатку былі цесна звязаны паміж сабой і распаўсюджваліся па Беларусі сінхронна.
Такім чынам, галоўныя здабыткі людзей на беларускай зямлі ў бронзавы век:
станаўленне новай формы грамадскага ладу – патрыярхату;
адбыўся першы вялікі падзел грамадскай працы на земляробства і жывёлагадоўлю;
выраслі памеры абмену, у тым ліку міжрэгіянальнага;
з’явілася прыватная ўласнасць;
з’віліся касмаганічныя рэлігійныя ўяўленні (прадстаўленні аб тым, як утварылася наваколле), больш увагі сталі ўдзяляць культу продкаў.
2. Начало расселения славян на территории Беларуси. Славянизация балтов. Восточнославянские союзы поемен.
Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Яго храналагічныя рамкі: 3–2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу.
Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”. На прасторах Еўропы – ад Рэйна на захадзе да Волгі на ўсходзе, ад Прычарнамор’я на поўдні да Скандынавіі на поўначы – рассяліліся плямёны індаеўрапейскай моўнай групы.
Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся на больш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця (прынеслі з сабой земляробства і жывёлагадоўлю, кола і калёсны транспарт, пахаванне ў курганах, патрыярхат і інш.), перамагалі яго і асімілявалі. З Паўднёва-Усходняй Еўропы і Паўночнага Прычарнамор’я індаеўрапейцы працягвалі міграцыю ў двух накірунках: першы – на захад і паўночны захад, у Заходнюю Еўропу, другі – на поўнач, – у Сярэднюю і Паўночную Еўропу. На вялікай тэрыторыі, якая ахоплівала басейны Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, у выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы, селы і інш.). Пачаўся балцкі этап індаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі, які храналагічна супадае з эпохай металу (3–2 тыс. гадоў да н.э. – IV–V стст. н.э.). Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.
Новы, славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. Яго храналагічныя рамкі: IV–V стст. н.э. – да нашага часу.
Калі і адкуль з’явіліся славяне на беларускай зямлі? Дзе іх прарадзіма? Як адбываліся працэсы славянскай міграцыі?
Найбольш навукова абгрунтаванай і распаўсюджанай з’яўляецца канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян, паводле якой прарадзімай славян трэба лічыць тэрыторыю паміж Эльбай, Віслай і Нёманам, дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, самыя заходнія раёны Беларусі. У выніку асіміляцыі мясцовага насельніцтва прышлымі індаеўрапейцамі ў ІІІ тысячагоддзі да н.э. на гэтай тэрыторыі ўтварылася яшчэ адна галіна індаеўрапейскай мазаікі народаў – славянская (усяго ж налічваецца больш за 40 індаеўрапейскіх народаў).
Да першых стагоддзяў нашай эры славяне ўяўлялі сабой адзінае цэлае. Гісторыкі і пісьменнікі VI ст. ведалі славянскі свет ужо падзеленым на тры часткі – венедаў, склавін і антаў.
У IV–VII стст. адбылося другое “вялікае перасяленне народаў”. Гэта – перамяшчэнні германскіх плямён на поўдзень і захад, а ўслед за імі славян ад Эльбы на захадзе і па Усходне-Еўрапейскай раўніне на ўсходзе.
Галоўнымі прычынамі міграцыі славян са сваёй прарадзімы былі наступныя: 1) дэмаграфічная перанаселенасць і вялікая шчыльнасць насельніцтва прывялі славян у рух для пошукаў новых зямель; 2) пагалоўнае ўзбраенне мужчын, іх рэгулярныя грабежніцкія паходы, якія з’яўляліся адным з найбольш лёгкіх, эфектыўных і распаўсюджаных спосабаў узбагачэння: Рымская імперыя – багатая і казачная краіна для грабяжоў; 3) прывабнасць новых зямель для земляробства, якое ў славян дасягнула дастаткова высокага ўзроўню; 4) ціск на славян з боку іншых народаў (германцаў, кельтаў, авараў і інш.).
Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень і ў VII–VIII стст. засяліла Балканы, землі сучаснай Югаславіі, Балгарыі, часткова Грэцыі. У працэсе асіміляцыі фракійскага насельніцтва ўтварылася галіна славян, якіх называюць паўднёвымі славянамі Сёння гэта – балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.
Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход, дайшла да Дняпра і ў VI–VII стст. на тэрыторыі сучаснай украінскай Валыні і Паўднёвай Беларусі (на поўдзень ад Прыпяці) сфарміравалася новая галіна славян – усходнія славяне. У VI–VIII стст. усходнія славяне праніклі на паўднёварускія стэпы, каланізавалі міжрэчча Волгі і Акі, выйшлі да Дона, Ладажскага возера, Невы і Нарвы. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння – гэта беларусы, рускія і ўкраінцы.
Што датычыць заходніх славян (сёння гэта – палякі, чэхі, славакі і сербы-лужычане), то яны засталіся на сваёй прарадзіме, нікуды не мігрыравалі і ні з кім не змешваліся.
У VI–VII стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэал.
У VIII–IX стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Спачатку славяне рассяліліся на правым беразе Дняпра і на Бярэзіне, затым праніклі ў Падзвінне і Падняпроўе, а ў Х ст. рассяліліся ў Верхнім Панямонні. Большая частка балцкага насельніцтва была асімілявана, другая – знішчана ці выціснута на паўночны захад, у Прыбалтыку, дзе прыняла ўдзел у фарміраванні этнічных латышоў і літоўцаў. Трэцяя частка балцкага насельніцтва працягвала жыць на сваіх былых месцах, іх асіміляцыя славянамі працягвалася да XII–XIII стст. і нават пазней.
Асіміляцыя балтаў адбылася хуткімі тэмпамі – культурная і гаспадарчая перавага славян садзейнічалі гэтаму працэсу. Але і балты таксама паўдзельнічалі ў стварэнні новага народа – славяне пераймалі геаграфічныя назвы ад мясцовага насельніцтва, некаторыя рэлігійныя адметнасці і прадметы матэрыяльнай культуры. У выніку такой асіміляцыі да IX ст. на тэрыторыі Усходняй Еўропы ўтварылася 15 этнічных славянскіх аб’яднанняў (протанароднасцяў ці протадзяржаў) – згодна з летапісамі – “княжэнняў”. З іх на Беларусі – 3 аб’яднанні: дрыгавічы, радзімічы і крывічы (дакладней – крывічы-палачане).
Крывічы – мелі этнавызначальную прыкмету – драцяныя скроневыя (вісочныя) кольцы дыяметрам 5-11 см з завязанымі канцамі. Крывічы рассяляліся на поўначы Беларусі. Этнавызначальная прыкмета дрыгавічоў – спіральныя скроневыя кольцы. Дрыгавічы насялялі паўднёвыя і цэнтральныя раёны сучаснай Беларусі. Радзімічы насялялі паўднёва-усходнія раёны сучаснай Беларусі і іх этнавызначальная прыкмета – сяміпромневыя скроневыя кольцы.
У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі новыя этнічныя супольнасці, якія ўпамінаюцца ў сярэдневяковых крыніцах. Да ліку такіх супольнасцей на тэрыторыі сучаснай Беларусі адносіліся крывічы, дрыгавічы, радзімічы. У іх асяроддзі не было сацыяльнай роўнасці, з’явілася палітычнае кіраванне і свае князі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі сабой не плямёны ці саюзы плямён, як сцвярджалася ў літаратуры раней, а протанароднасці (народнасці, якія пачыналі фарміравацца). Іх дзяржаўныя ўтварэнні называюць протадзяржавамі (дзяржавы, якія пачыналі стварацца).
Вялікая патрыярхальная радавая абшчына, якая стваралася па роднаснаму прынцыпу, саступае месца суседскай (тэрытарыяльнай) абшчыне, што складалася з асобных малых сем’яў. Апошняя станавілася асноўнай сацыяльнай арганізацыяй усходніх славян і пазней стала называцца сялянскай абшчынай.