Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пособие для ККР.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
632.83 Кб
Скачать
  1. Индустриализация, особенности ее проведения в бсср. Коллективизация сельского хозяйства.

Пасля правалу идеи “сусветнай рэвалюцыі” ў кіраўніцтве краіны стала пашырацца ідэя аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне. Існавала дзве праграмы сацыялістычнага будаўніцтва, розніца паміж імі знаходзілася ў пытанні аб суадносінах долі назапашання і спажывання.

Праграма “вялікага скачка” І.Сталіна мела мэты: паскораную індустрыялізацыю народнай гаспадаркі; паскоранае каапераванне сялянства і сярэдніх слаёў горада; пад’ём дабрабыту і культуры мас; пабудову сацыялізму. Праграма будавалася на прынцыпах адмаўлення адначасовага і раўнамернага развіцця ўсіх галін гаспадаркі; выкарыстання энтузіязму рабочага класу; умацавання партыйна-дзяржаўнай сістэмы, усталявання адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіраўніцтва гаспадаркі; адмены плюралізму ў грамадска-палітычным жыцці.

Асаблівая ўвага пачала надавацца планаванню развіцця эканомікі, якое набыло статус абавязковых для выканання дакументаў. Раней, у 1926 г., Дзяржплан і ВСНГ падрыхтавалі два варыянты пяцігадовага плана развіцця гаспадаркі – максімальны і мінімальны. Першы прадугледжваў рост прамысловай вытворчасці на 180% (амаль што ў 3 разы), рост вытворчасці сродкаў вытворчас- ці – 230%, рост прадукцыйнасці працы ў індустрыі – 110%, рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы – 55%, рост рэальнай зарплаты, падваенне нацыянальнага даходу. Мінімальны план прадугледжваў скарачэнне гэтых паказчыкаў максімальнага на 20%. Гэта былі збалансаваныя планы, нягледзячы на высокія тэмпы развіцця. Пасля асабістага ўмяшальніцтва І.Сталіна, абавязковым для выканання застаўся толькі максімальны варыянт, у які ўнеслі карэктывы ў бок павелічэння паказчыкаў.

У маі 1929 г. IX Усебеларускі з’езд Саветаў зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928-1932 гг. Яго асноўным прынцыпам была збалансаванасць і дакладная абгрунтаванасць мэт і задач пяцігодкі. Вынікі пяцігодкі можна падзяліць на станоўчыя (да фарсіравання індустрыялізацыі) і адмоўныя (з абвяшчэннем “вялікага скачка” – на XII з’ездзе КП(б)Б у чэрвені 1930 г.).

Пераважнае развіццё атрымалі дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, льняная і швейная галіны прамысловасці. Было пабудавана 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх новых прамысловых прадпрыемстваў, сярод якіх швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС і інш. Адбыліся змены ў структуры прамысловасці. На буйных прадпрыемствах выраблялася 57,3% прадукцыі, на іх занята больш паловы прамысловых рабочых. У 1931 г. аб’ём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў аб’ём валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі – Беларусь стала індустрыяльна-аграрнай рэспублікай.

Аднак, адначасова эканамічныя стымулы і гаспадарчы разлік саступаюць месца каманднай эканоміцы, выкарыстоўваюцца валюнтарысцкія метады кіраўніцтва эканомікай. Увогуле выкананне пяцігадовага плана было правалена нават па мінімальным паказчыкам, але абвешчана аб яго выкананні за чатыры гады і тры месяцы. Пачаліся чысткі сярод мясцовых партыйных, дзяржаўных і гаспадарчых кадрах, абвінавачванні іх у нацыянал-ухілізме і шкодніцтве на падставе невыканання планаў.

Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1933-1937 гг. быў зацверджаны ў студзені 1934 г.

Згодна з ім вядучае месца надавалася развіццю цяжкай прамысловасці, ствараліся два энергетычных вузла – Гомельскі і Мінскі. Далейшае развіццё атрымала лёгкая і харчовая прамысловасць. Шырока выкарыстоўваліся метады сацыялістычнага спаборніцтва і ўдарніцтва.

Пад час выканання плана другой пяцігодкі былі пабудаваны новыя буйныя прадпрыемствы: Гомельскі шклозавод, Крычаўскі цэментны завод, Аршанскі льнокамбінат, Магілёўскі трубаліцейны завод, і інш. Усяго пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 – рэканструявана. Уведзены новыя электрастанцыі: Валавая прадукцыя гаспадаркі павелічалася ў 1,9 раза (запланавана ў 3,8 разы). Адбыліся змены ў структуры рабочага кла- СА Атрымала шырокае развіццё “лагерная эканоміка”. У 30-40-я гг. 600 тыс. беларусаў працавалі ў рамках лагернай сістэмы НКУС, але на тэрыторыі БССР вялікіх лагераў не было.

Трэці пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1938-1942 гг. быў зацверджаны XVII з’ездам КП(б)Б у чэрвені 1938 г. Ён прадугледжваў павелічэнне нацыянальнага даходу ў 2 разы; рост аб’ёму валавай прадукцыі прамысловасці ў 1,5 разоў; рост вытворчасці харчовых прадуктаў у 2,5 разоў; рост узроўню народнага спажывання ў 1,5-2 разы; пераважнае развіццё машынабудавання і хімічнай прамысловасці, будаўнічай індустрыі; далейшае развіццё дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці, транспарту і сувязі.

Пад час пяцігодкі адбылося хуткае развіццё транспарту.

У верасні 1939 г. адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Тэрыторыя БССР павялічылася ў 1,9 разоў, колькасць насельніцтва вырасла ў 1,6 разоў. Пачалася індустрыялізацыя ў Заходніх абласцях. Яе асноўнымі мэтамі было ліквідацыя беспрацоўя, стварэнне сацыялістычнага рабочага класа – апоры бальшавіцкага рэжыму. Народная гаспадарка рэспублікі ў 1940 г. злілася ў адзінае цэлае.

Да пачатку 40-х гг. на Беларусі (як частцы СССР) была рэалізавана сталінская мадэль дзяржаўнага сацыялізму. Індустрыялізацыя садзейнічала яе ўмацаванню. Былі нацыяналізаваны сродкаў вытворчасці, адбылася цэнтралізацыя кіравання ўсёй прамысловасцю. Прыватны і саматужна-рамесны сектар вытворчасці быў выціснуты з эканомікі БССР. Дзяржаўны манапалізм уладкаваўся ў вытворчасці і размеркаванні. Вырасла колькасць бюракратыі, усталяваўся загадны стыль кіраўніцтва эканомікай.