Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАКТ. ЗАНЯТАК №1.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
163.33 Кб
Скачать

5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палі-

тыкі дзяржавы на працягу 30–80 гадоў ХХ ст.

Аднак ужо ў 1930-я гады пасля ўсталявання таталітарнага ста-

лінскага рэжыму працэс беларусізацыі быў гвалтоўна спынены.

Пачалася кампанія па выкрыцці т.зв. «нацыянал-дэмакратаў» (нац-

дэмаў), да якіх адносілі амаль усіх, хто так ці інакш быў звязаны з

беларускай культурай, навукай. У выніку рэпрэсій загінулі тысячы (!)

грамадскіх дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў асветы

(толькі за адзін дзень у Мінску было расстраляна восем літарата-

раў: А. Дудар, М. Зарэцкі, П. Галавач, А. Вольны, В. Каваль,

В. Сташэўскі, В. Маракоў, І. Харык; збіраліся матэрыялы для

арышту Я. Купалы і Я. Коласа). Знішчалася беларуская творчая

інтэлігенцыя. Вось як пра гэта гаворыць у сваёй публіцыстычнай

кнізе «Толькі мы самі» Ніл Гілевіч: «У 1930 г. было рэпрэсіравана

35 літаратараў, у 1933 – 27, у 1935 – 50, у 1937 – 43. У выніку да

1939 г. з усяго Саюза пісьменнікаў Беларусі засталося ў жывых

каля 15 душ!.. Кожныя дзевяць з дзесяці беларускіх літаратараў

былі рэпрэсіраваныя, расстраляныя або сасланыя на лютую пагі-

бель на край свету... А яшчэ мастакі, артысты, вучоныя ды проста

настаўнікі, аграномы, інжынеры – толькі за тое, што карысталіся

беларускай мовай. Многія тысячы таленавітых людзей (інтэлекту-

альны хрыбет народа) загінулі ў лагерах».

У 1938 г. выходзіць пастанова ЦК ВКП(б) «Аб абавязковым

вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і

абласцей» [1].

У 2-й палове ХХ ст. беларуская літаратурная мова існавала ва

ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай (у савецкі перыяд было прыня-

та гаварыць аб гарманічным развіцці беларуска-рускага двухмоўя,

аб росквіце нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве).

Нацыянальна-моўная палітыка дзяржавы мела русіфікатарскі

характар. На працягу 1950–1980 гадоў сфера выкарыстання бела-

рускай мовы хутка звужалася: скарачаліся тыражы беларускамоў-

ных выданняў, беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую

мову навучання (усё гэта назіраем і сёння). Руская мова, па сут-

насці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў

дзяржаўную мову нашай рэспублікі [5].

Разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем рус-

камоўных каналаў інфармацыі русіфікатарская палітыка пры-

вяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каш-

тоўнасці беларускай мовы, да дэфармацыі нацыянальнай

свядомасці. Назіраліся такія абсурдныя з’явы, калі, скажам, бацькі

(прычым нават не ваеннаслужачыя) маглі вызваліць дзіця ад выву-

чэння беларускай мовы па стане здароўя (не ад замежнай, а ад

роднай мовы!).

6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў

90-я гады ХХ ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе

У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. XX ст. узніклі новыя фактары,

якія паўплывалі на моўную сітуацыю. Пачаўся працэс дэмакраты-

зацыі грамадства, распачалося будаўніцтва суверэннай дзяржавы.

У 1990 годзе беларуская мова набыла статус дзяржаўнай у ад-

паведнасці з Законам «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», які пра-

дугледжваў яе аднаўленне найперш у сферы адукацыі і афіцыйна-

справавога ўжытку. Актыўна распачалося выдавецтва тэрмінала-

гічных слоўнікаў па розных галінах навукі, вытворчасці, сельскай

гаспадаркі і г.д. Значна паспрыялі павышэнню ролі беларускай мовы

ў грамадстве інтэлігенцыя, установы культуры, адукацыі.

Аднак ужо 14 мая 1995 года адбыўся агульнарэспубліканскі

рэферэндум, па выніках якога быў прыняты закон аб набыцці рус-

кай мовай аднолькавага статусу дзяржаўнасці з беларускай. На

паперы замацавана двухмоўе, а ў рэальнасці беларуская мова не

з’яўляецца сродкам зносін нацыі, не выкарыстоўваецца ў розных

сферах жыцця. Рэферэндум паказаў, на якім узроўні культурнага

развіцця знаходзіцца наша грамадства. Ва ўсіх славянскіх краінах у

якасці адзіных дзяржаўных моў юрыдычна зацверджаны мовы

тытульных нацый. Выключэнне складае Беларусь. (Паразважаем

пра сучасны стан беларускай мовы, прычыны яе незапатрабава-

насці; прывядзём вытрымкі з артыкула Н. Гілевіча «Яшчэ раз: за

што змагаемся?»). Нельга лічыць сябе адукаваным чалавекам, не

валодаючы роднай мовай. На сённяшні дзень праблема захавання

нацыянальнай мовы беларусаў вельмі актуальная. Наша мова

ўключана ЮНЕСКА (спецыялізаваная ўстанова ААН па пытан-

нях адукацыі, навукі і культуры) у спіс моў, якім пагражае заняпад і

забыццё. Некаторыя даследчыкі прагназуюць менавіта такі,

ірландскі, шлях развіцця беларускай мовы (юрыдычна абедзве мовы

маюць раўнапраўны статус, а фактычна адбываецца скарачэнне

функцый роднай мовы аж да змярцвення).

Нягледзячы на такія неспрыяльныя ўмовы, беларуская літа-

ратурная мова набыла неабходную культуру, на ёй выдаюцца эн-

цыклапедыі, слоўнікі, граматыкі, манаграфіі, на ёй існуе багатая і

самабытная мастацкая літаратура (дастаткова сказаць, што ў 80-я гг.

ХХ ст. творы Васіля Быкава былі самымі перакладальнымі ў све-

це на замежныя мовы). Аднак гэтага, безумоўна, недастаткова.

Як слушна заўважыў Б. Плотнікаў, «аніводная цывілізацыя не можа

дапусціць страты ўжо зафіксаванага ў літаратуры, на пісьме інтэ-

лектуальнага і духоўнага багацця, якое разышлося па ўсім свеце і

вывучаецца не толькі беларусамі. Пры глыбокім і арганічным ука-

раненні роднай мовы ў жыццё беларусаў не толькі павялічыцца коль-

касць прыхільнікаў беларускай мовы, але і істотна ўзвысіцца іх ча-

лавечая годнасць у нацыянальным абліччы».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]