- •1. Мова I соцыум. Функцыi мовы у грамадстве.
- •1. Сутнасць і прырода мовы
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа
- •Паходжанне беларускай мовы I асноуныя этапы яе развiцця.
- •1. Гіруцкая, л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка) /
- •5. Сямешка, л.І. Беларуская мова / л.І. Сямешка. – Мінск, 1999.
- •1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі
- •2. Роля беларускай мовы ў вкл
- •3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспа-
- •4. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Пра-
- •5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палі-
- •6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў
3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспа-
літай і Расійскай імперыі
У 2-й палове ХVІ ст. пасля аб’яднання Літвы з Польшчай на
аснове Люблінскай уніі (1569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад
Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Паспа-
літая пачынае праводзіць палітыку апалячвання і акаталічвання
беларусаў. Спачатку афіцыйна выкарыстоўваліся і польская, і бе-
ларуская мовы, але з цягам часу паступова ў якасці дзяржаўнай
уводзіцца польская мова. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў паста-
нову аб забароне беларускай мовы ў дзяржаўных і судовых уста-
новах. У канцы ХVІІ ст. беларуская літаратурна-пісьмовая
мова прыходзіць у поўны заняпад. Па сутнасці, працягвае раз-
вівацца толькі народная гутарковая мова (дыялекты), якая сустра-
каецца ў шматлікіх помніках фальклору (казкі, паданні, прыказкі,
прымаўкі, вершаваныя творы, жарты і г.д.), а таксама ў якасці ўста-
вак у польскамоўныя драматычныя творы для характарыстыкі
беларускіх персанажаў. Менавіта з гэтага часу ў галовы тутэйша-
га насельніцтва ўбівалася негатыўнае, зневажальнае стаўленне да
ўсяго беларускага, у першую чаргу да беларускай мовы, якую сталі
называць «мовай хамскай, мужыцкай, паганскай». Польская мова
лічылася мовай вышэйшага гатунку, панскай, шляхетнай. На вялікі
жаль, многія прадстаўнікі беларускай шляхты за пэўныя прывілеі
выракаліся не толькі роднай мовы, але і свайго беларускага пахо-
джання, больш таго – сваёй веры.
У канцы ХVІІІ ст. у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай
(1795 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У
1840 г. царскі ўрад (Мікалай І) забараняе ўжываць назву «Бела-
русь» (існавала назва «Северо-Западный край»). Афіцыйная пе-
рапіска і мастацкая літаратура на беларускай мове былі забароне-
ны. У літаратурнай беларускай мове гэтага часу амаль не было
грамадска-палітычнай і навуковай тэрміналогіі, не было строгай
сістэмы граматычных, лексічных і арфаэпічных нормаў (гэтым тлу-
мачыцца адсутнасць у беларускай літаратуры такога напрамку, як
класіцызм, дзе творы павінны пісацца на добра апрацаванай мове,
высокім стылем).
Сваёй роднай мовай беларускі народ карыстаўся толькі ў бы-
тавой сферы. Польскія і рускія вучоныя не прызнавалі беларускую
мову самастойнай, разглядалі яе як польскі або рускі дыялект; вялі
спрэчкі наконт таго, кім з’яўляюцца тутэйшыя жыхары: рускімі ці
палякамі.
У 1867 г. царскі ўрад забараніў друкаванне кніг на беларус-
кай мове. Гэта забарона праіснавала да рэвалюцыі 1905 года. За
ўсё ХІХ ст., па падліках даследчыкаў, выйшла не больш за 75 кніг.
Пасля паўстання 1863 г. на працягу 30 гадоў на Беларусі не было
надрукавана ніводнай кнігі на беларускай мове. А тыя, што вы-
ходзілі ў свет, друкаваліся за межамі Расійскай імперыі. Сярод не-
шматлікіх твораў, якія з’явіліся ў ХІХ ст., найбольш значнымі лічацца
ананімныя паэмы «Тарас на Парнасе» (аўтарства прыпісваецца
В. Равінскаму) і «Энеіда навыварат».
4. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Пра-
цэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.
Як ні дзіўна, але менавіта ў час поўнага нацыянальнага заня-
паду ў асяроддзі навукоўцаў-беларусістаў з’яўляецца ідэя бе-
ларускага нацыянальнага Адраджэння. Узнавіць беларускую
культуру праз адраджэнне беларускай мовы – такую мэту ставілі
перад сабой асветнікі ХІХ ст. (ля вытокаў гэтага прагрэсіўнага пра-
цэсу стаялі Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч,
К. Каліноўскі, У. Сыракомля, Ядвігін Ш., А. Гурыновіч і іншыя
прагрэсіўныя пісьменнікі). Нягледзячы на царскую забарону аб
друкаванні кніг, у канцы ХІХ ст. за мяжой выходзяць творы Фран-
цішка Багушэвіча (зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык бела-
рускі»), з’яўляюцца вершы Я. Лучыны. У 1906 г. выдаюцца газе-
ты «Наша Доля», пасля – «Наша Ніва». У «Нашай Ніве» друка-
валі свае творы класікі беларускай літаратуры: Я. Купала, Я. Ко-
лас, М. Багдановіч, Цётка, С. Палуян і інш. Іх творчасць і стала
пачаткам новай беларускай літаратурнай мовы. Нагадаем, што
фарміравалася яна не на кніжных традыцыях, як многія іншыя літа-
ратурныя мовы, а цалкам «вырастала» з народных гаворак, затым
апрацоўвалася, удасканальвалася майстрамі беларускага слова.
(Аднак працэс развіцця сучаснай літаратурнай мовы расцягнуўся
больш чым на стагоддзе. Па сутнасці, яшчэ ў пачатку ХХ ст. бела-
руская мова была неўнармаванай, развівалася ў асноўным у жан-
ры мастацкай літаратуры.)
У 1918 г. была ўтворана Беларуская Народная Рэспублі-
ка (БНР) і беларуская мова ўпершыню пасля часоў ВКЛ набыла
статус дзяржаўнай, г.зн. на ёй працавалі ўрад і іншыя грамадскія
ўстановы. Распачаўся працэс беларусізацыі. Да беларускага
пісьмовага слова далучыліся мільёны людзей. Толькі за перыяд з
1920 па 1926 гг. пачалі сваю творчую дзейнасць каля 500 маладых
літаратараў, сярод іх А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча,
М. Чарот, А. Дудар. К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва і інш. (Вялікі
парадокс 1960–1970 гадоў у тым, што ў той час, як у нас скарача-
лася колькасць чытачоў беларускай літаратуры, яна выйшла на
сусветную арэну. Гэта быў плён нацыянальна-культурнай палітыкі
20-х гадоў). Упершыню былі створаны на беларускай мове пад-
ручнікі для школ па ўсіх прадметах, слоўнікі (у прыватнасці, слоўнікі
вайсковай тэрміналогіі, прававой, батанічнай; дыялектныя слоўнікі,
перакладныя і інш.). У канцы 1920-х гадоў амаль уся літаратура
(каля 90 %), якая выпускалася ў рэспубліцы, была беларускамоў-
най (!), звыш 80 % школ мелі беларускую мову навучання. Бела-
руская мова стала мовай справаводства, навукі. У 1918 г. Браніс-
лаў Тарашкевіч падрыхтаваў «Беларускую граматыку для
школ», якая дала пачатак станаўленню новай беларускай арфа-
графіі. У «Граматыцы» ўпершыню былі прыведзены ў сістэму пра-
вілы напісання спрадвечна беларускіх слоў і асобна вызначаны нор-
мы напісання слоў іншамоўнага паходжання. «Граматыка» Тараш-
кевіча на працягу 20-х гадоў ХХ ст. заставалася адзіным стабіль-
ным вучэбным дапаможнікам, на аснове якога ствараліся падручнікі
і даследаванні па беларускай мове. (Дарэчы, беларуская дыяспара
і сёння карыстаецца дадзенай арфаграфіяй, якая атрымала неафі-
цыйную назву «тарашкевіца»). У 1921 годзе пачала сваю працу Беларуская навукова-тэрміналагічная камісія. У перыяд 1922 – 1930 гадоў ёю былі выдадзены 24 выпускі беларускай навуковай тэрміналогіі па розных раздзелах навукі і тэхнікі. Трэба адзначыць, што вялікую ўвагу камісія адводзіла распрацоўцы медыцынскай тэрміналогіі . Ёй былі прысвечаны 9, 13 і 20 выпускі зборнікаў “ Беларуская навуковая тэрміналогія ”. З 1929 года пачаў працаваць Інстытут мовазаўства АН БССР.
У 1933 годзе урадам БССР была прынята пастанова “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу, а ў 1957 – “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Дзевяностыя гады ХХ стагоддзя далі чарговы ўздым нацыянальнай самасвядомасці і развіццю нацыянальнай мовы. Беларуская мова была прынята ў якасці дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь, пачалі стварацца новыя тэрміналагічныя і энцыклапедычныя слоўнікі, у вышэйшых навучальных установах рэспублікі ўведзены курс “ Беларуская мова. Прафесійная лексіка”.
