Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАКТ. ЗАНЯТАК №1.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
163.33 Кб
Скачать

2. Роля беларускай мовы ў вкл

У ХІІІ ст. пасля распаду Кіеўскай Русі (а гэтаму паспрыялі

міжусобныя войны феадалаў) пачалі складвацца асобныя народ-

насці – беларуская, руская і ўкраінская. Беларуская народнасць

утварылася з трох плямён: крывічы, радзімічы, дрыгавічы.

(Тэрмін «Белая Русь» упершыню сустракаецца ў канцы XIV ст. у

адносінах толькі да Полацкай зямлі. У далейшым ён пашырыўся

на ўсю Беларусь.)

Асноўную ролю ў фарміраванні беларускай мовы (даследчыкі

называюць яе старабеларускай) адыгралі мясцовыя гаворкі (паў-

ночна-ўсходні і паўднёва-заходні дыялекты). Як асобная самастой-

ная мова яна сфарміравалася ў перыяд, калі нашы землі знаходзіл-

іся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта ў ВКЛ на

працягу ХІV–ХVІ стст. старабеларуская мова выкарыстоўвалася

ў якасці дзяржаўнай. У пісьмовых дакументах таго часу наша зямля

часта называецца Літвой, беларусы – літоўцамі, або ліцвінамі, у знак

таго, што яны былі жыхарамі ВКЛ, а мова – літоўскай, рускай, про-

стай (продкі ж сучасных літоўцаў называліся жамойтамі і аўкш-

тайтамі).

На беларускай мове былі створаны летапісы, арыгінальныя

і перакладныя мастацкія творы, вучэбная, публіцыстычная,

юрыдычная літаратура; вялася дыпламатычная перапіска (у

1392–1393 гг. хан Арды Тахтамыш піша ліст польскаму каралю

Ягайла на старабеларускай мове). Важна і тое, што на славянскім

усходзе распачалося кнігадрукаванне (6 жніўня 1517 г. у Празе

Ф. Скарына надрукаваў на царкоўнаславянскай мове Псалтыр).

Спынімся на асветніцкай дзейнасці Ф. Скарыны (гуманіст, перша-

друкар, перакладчык, пісьменнік, рэдактар, мастак). Менавіта ён

узняў беларускую мову і беларускую культуру на еўрапейскі

ўзровень (праз два стагоддзі тое самае паспрабуе зрабіць для рус-

кага народа М.В.Ламаносаў). Гэты перыяд знакаміты такімі вядо-

мымі асветнікамі, людзьмі энцыклапедычнай адукаванасці, як Міко-

ла Гусоўскі, Сымон Будны, Сімяон Полацкі, Васіль Цяпінскі, Анд-

рэй Рымша, Лаўрэнцій Зізаній, Мялецій Сматрыцкі і інш.

Назавём жанры і найбольш вядомыя помнікі літаратуры таго часу.

1. Справавая літаратура, да якой адносіліся гандлёвыя да-

гаворы, дарчыя граматы, судовыя і пасольскія кнігі, пастановы

сейма, справаздачы, каралеўскія наказы, пісьмовыя правы на ва-

лоданне зямлёй і інш. Прыклады дадзенага жанру: «Дагавор По-

лацка з Рыгай» (1330 г.), «Дарчая грамата» Вітаўта літоўскім

канонікам (1399), «Судзебнік» караля Казіміра Ягелончы-

ка (1468 г.), «Кніга судовых спраў» (1516 г.) і інш. Помнікі

справавой пісьменнасці, як рукапісныя, так і друкаваныя, сабраны

ў 600 тамоў Літоўскай метрыкі, дакументы якой даюць уяў-

ленне пра розныя бакі палітычнага, эканамічнага, культурнага

жыцця ВКЛ на працягу некалькіх стагоддзяў і з’яўляюцца кры-

ніцай вывучэння беларускай мовы. Найбольш слынным даку-

ментам гэтага перыяду, безумоўна, лічыцца Статут Вялікага

Княства Літоўскага (тры рэдакцыі: 1529 г., 1566 г., 1588 г.), які

стаў узорам, асновай для ўпарадкавання права нават у многіх

суседніх дзяржавах: Прусіі, Польшчы, Расіі! Доўгі час заставаў-

ся адзіным зборам законаў у Еўропе, быў перакладзены на лацін-

скую і польскую мовы. Не выклікае сумненняў, што «Статут» быў

распрацаваны і падрыхтаваны на высокім тэарэтычным і прафе-

сійным узроўні кваліфікаванымі прававедамі і дзяржаўнымі чы-

ноўнікамі (рэдакцыя 1588 г. падрыхтавана пад кіраўніцтвам канц-

лера ВКЛ А.Б. Валовіча і падканцлера Л.І. Сапегі). «Статут» –

сведчанне дзяржаўнасці беларускага і літоўскага народаў, іх

высокай прававой культуры. Некаторыя сучасныя гісторыкі

многія гады даказвалі, што да кастрычніка 1917 года беларусы

аб дзяржаўнасці толькі марылі... Публікацыя «Статута Вялікага

Княства Літоўскага» (Мінск, 1989 г.), прымеркаваная да 400-год-

дзя першай публікацыі (1588 г.), – важкі аргумент у сённяшніх

спрэчках аб дзяржаве і беларускай мове.

Справавыя дакументы даволі паслядоўна адлюстроўвалі асаб-

лівасці народнай гаворкі, яе багатую лексіку, фанетычныя і грама-

тычныя з’явы. Слоўнік старабеларускай мовы папаўняўся грамад-

ска-палітычнай, юрыдычнай тэрміналогіяй (увогуле перыяд ВКЛ

адметны фарміраваннем розных тэрмінасістэм: гандлёвай, ваеннай,

навуковай і г.д.): аброк, права, мыто (пошліна), послух (сведка),

рубель, чалядзін, дзяржава, прыгонныя людзі, помста, забой-

ца, кошт і г.д.

2. Летапісы (захавалася каля 20 збораў) ХV–ХVІІ стст. Ся-

род іх знаходзяцца Супрасльскі збор, Увараўскі збор, Віленскі

зборнік, дзе апісваюцца жыційныя, ваенныя, княжацкія справы на

тэрыторыі нашай краіны. Найбольш знакамітымі з’яўляюцца

«Чэцці-Мінеі», напісаныя паповічам Бярозкам з Новагародка, які

распавядае пра забойства Святаполкам Барыса і Глеба, а таксама

Баркалабаўскі летапіс (апісваюцца падзеі ў наваколлі Быхава).

3. Перакладная жыційная літаратура (ХV–ХVІ стст.). Пе-

раклады з грэчаскай, сербскай і некаторых іншых моў: «Алексан-

дрыя» (апісваюцца паходы і подзвігі Аляксандра Македонскага),

«Гісторыя Траянскай вайны» (аб заваяванні грэкамі Троі); «Апо-

весць аб Трыстане», «Гісторыя аб Атыле», «Аповесць пра

Баву».

4. Мастацкая і палемічная літаратура: «Метры» Сімяо-

на Полацкага на старабеларускай мове, эпіграмы Андрэя Рым-

шы, палемічныя прамовы Мялешкі супраць польскага засілля, а

таксама вершы невядомых аўтараў.

5. Лінгвістычная літаратура: «Грамматіка Словенска»,

«Лексіс» (тлумачыцца 1061 стараславянскае слова) Лаўрэнція

Зізанія, «Грамматіка» Мялеція Сматрыцкага, якую пазней

М.В. Ламаносаў назаве «вратами учёности». Дадзеная праца пры-

свечана апісанню стараславянскай мовы, але, як і ў Л. Зізанія, ме-

тамовай (мовай, з дапамогай якой апісваецца іншая мова, у пры-

ватнасці, царкоўнаславянская) паслужыла старабеларуская, дзе

адзначаюцца рысы жывой беларускай гаворкі: зацвярдзелы р, акан-

не, замена яць на е, беларускія лексемы але, друк, праца і інш.

6. Рэлігійная літаратура. Францыск Скарына (23 кнігі

Бібліі, «Малая падарожная кніжыца», «Апостал»), Сымон

Будны на старабеларускай мове ў 1562 г. выдае «Катэхізіс»;

Васіль Цяпінскі выдаў у сваім перакладзе на старабеларускую

мову «Евангелле». Да гэтага ж часу належаць 30 зборнікаў кіта-

баў (рукапісныя рэлігійныя кнігі татар, якія з ХІV ст. да сённяшніх

дзён жывуць на Беларусі). Лінгвістычная каштоўнасць дадзеных

тэкстаў у тым, што арабскімі літарамі паслядоўна і выразна пера-

даюцца многія фанетычныя асаблівасці беларускай мовы, якія не-

рэгулярна, эпізадычна фіксаваліся ў старабеларускіх помніках, на-

пісаных кірыліцай. Да такіх асаблівасцей належаць аканне, якан-

не, перадача г фрыкатыўнага, афрыкатаў дж, дз, мяккага с і

інш. У тэкстах гэтых помнікаў назіраецца паступовы пераход ад

марфалагічнага да фанетычнага прынцыпу напісання слоў. Акрамя

ўласных лексем, у дадзеных помніках ёсць і беларуская фразеало-

гія (галаву звесіць, сэрца баліць, чыніць паклон і інш.).

У старабеларускіх рукапісных і друкаваных кнігах даволі раз-

настайна пададзены жывыя моўныя з’явы, уласцівыя беларускім

гаворкам і не характэрныя ў цэлым для рускай і ўкраінскай моў. Да

пералічаных фанетычных адметнасцей неабходна дабавіць падаў-

жэнне зычных (зелле, жыццё і інш.), зацвярдзенне р, ж, ш, ч

(прамо, божэ, иншыхъ, чыи і г.д.), прыстаўныя гукі в, г (во-

сень, гусеница і інш.), пераход в, у, л у ў, перададзенае праз в

(вжо, прышовъ і пад.), чаргаванне складоў ро, ло з ры, лы ў

становішчы паміж зычнымі (кровъ – крыви, глотка – глытати і

пад.). З марфалагічных рысаў: скланенне назоўнікаў тыпу боль,

жаль, тень, насыпъ і г.д. на ўзор мужчынскага роду, ужыванне

канчаткаў -у(-ю) у назоўніках р. скл. адз. л. м. р.(народу, броду і

пад.). У слоўнікавым складзе беларускай мовы, акрамя спрадвеч-

набеларускай лексікі, сустракаюцца шматлікія запазычанні з роз-

ных моў: польскай (скарга, еднасць, ліст, ксёндз і інш.), чэшскай

(брама, гарцаваць і інш.), літоўскай (пуня, клуня, жвір і інш.),

нямецкай (варта, штурм, фурман і інш.), французскай (пашпарт,

сяржант і інш.), італьянскай (пошта, палац, кампанія і інш.), ла-

цінскай (правінцыя, камісія, працэс, копія і інш.), грэчаскай (біблія,

манах і інш.), цюркскіх (атаман, тавар, торба і інш.) і г.д. [4].

Старабеларуская мова на працягу некалькіх стагоддзяў абс-

лугоўвала розныя сферы грамадскага жыцця ў ВКЛ. Яна аказала

ўплыў на іншыя мовы, у прыватнасці, на літаратурную мову рускай

народнасці. Менавіта гэты перыяд (XIV–XVI стст.) лічыцца роскв-

ітам у гісторыі беларускай культуры, мовы, таму вучоныя і назвалі

яго «залатым векам».

Аднак далейшы ход развіцця беларускай мовы быў надзвы-

чай неспрыяльным.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]