- •1. Мова I соцыум. Функцыi мовы у грамадстве.
- •1. Сутнасць і прырода мовы
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа
- •Паходжанне беларускай мовы I асноуныя этапы яе развiцця.
- •1. Гіруцкая, л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка) /
- •5. Сямешка, л.І. Беларуская мова / л.І. Сямешка. – Мінск, 1999.
- •1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі
- •2. Роля беларускай мовы ў вкл
- •3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспа-
- •4. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Пра-
- •5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палі-
- •6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў
Паходжанне беларускай мовы I асноуныя этапы яе развiцця.
Мэта лекцыі : паказаць працэс станаўлення беларускай мовы,
асаблівасці яе развіцця на розных гістарычных этапах.
Задачы лекцыі:
- ахарактарызаваць асноўныя перыяды фарміравання беларус-
кай мовы;
- прааналізаваць прычыны заняпаду беларускай мовы на пэў-
ных гістарычных этапах (у тым ліку і на сучасным);
- адзначыць ролю выдатных асветнікаў у працэсе адраджэн-
ня, унармавання і захавання беларускай мовы;
- садзейнічаць фарміраванню ў студэнтаў пачуцця каштоўнасці
роднай мовы.
Пытанні
1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі бела-
рускай мовы.
2. Роля беларускай мовы ў ВКЛ.
3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і
Расійскай імперыі.
4. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс бе-
ларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.
5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяр-
жавы на працягу 30–80 гадоў ХХ ст.
6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я
гады ХХ ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе.
Праблемныя пытанні
1. Чаму перыяд існавання ВКЛ даследчыкі называюць «зала-
тым векам» у гісторыі развіцця беларускай мовы?
2. Ці з’яўляецца сёння беларуская літаратурная мова сродкам
зносін нацыі? Якія фактары могуць паўплываць на адраджэнне бе-
ларускай мовы ў розных сферах жыцця?
Рэкамендаваная літаратура
1. Гіруцкая, л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка) /
Л.А. Гіруцкая. – Мінск, 2005.
2. Лепешаў, І.Я. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі / І.Я. Ле-
пешаў, М.А. Якалцэвіч. – Гродна, 2001.
3. Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка /
В.А. Ляшчынская. – Мінск, 2003.
4. Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў /
Б.А. Плотнікаў. – Мінск, 1999.
5. Сямешка, л.І. Беларуская мова / л.І. Сямешка. – Мінск, 1999.
6. Шакун, Л.М. Карані роднай мовы / Л.М. Шакун. – Мінск, 2001.
Пры вывучэнні складанага пытання пра паходжанне беларус-
кай мовы (як і рускай, украінскай) трэба мець на ўвазе, што ўзнікнен-
не беларускай мовы нельга датаваць пэўным годам ці нават дзеся-
цігоддзем (Ф. Янкоўскі). Станаўленне беларускай мовы цесна звяза-
на з гістарычнымі і сацыяльна-палітычнымі фактарамі, якія абу-
моўліваюць яе росквіт або заняпад.
1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі
беларускай мовы
У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000
жывых і мёртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы
аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і (іх каля 20): індаеўрапейская,
цюркская, угра-фінская, кітайска-цібецкая, мангольская, семі-
та-хаміцкая і інш. У сваю чаргу, моўныя сем’і могуць распадацца
на моўныя групы і падгрупы. Аднак ёсць мовы (напр., японская,
якая абслугоўвае звыш 110 млн. чалавек, карэйская), якія існуюць
ізалявана, не ўваходзяць у склад сем’яў ці груп.
Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай
сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.
Індаеўрапейскія мовы – самая вялікая ў свеце моўная сям’я.
У наш час амаль кожны другі жыхар планеты гаворыць на мове
індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на вельмі да-
лёкую, але ўсё ж роднасць моў народаў Еўропы і Азіі. Індаеўра-
пейская сям’я моў падзяляецца на 12 (у дапаможніках Л.І. Сямешкі,
Л.А. Гіруцкай і некаторых іншых аўтараў называецца лічба 16) груп:
індыйская, германская (англійская, нямецкая, галандская, швед-
ская, дацкая, нарвежская, ісландская і г.д.), раманская (іспанская,
італьянская, французская, румынская, малдаўская, партугальская,
мёртвая лацінская мова і г.д.), славянская, балтыйская (літоў-
ская, латышская і мёртвая пруская мова), кельцкая (ірландская,
шатландская і г.д.), іранская (персідская, афганская, таджыкская і
г.д.), грэчаская, армянская, албанская, хецкая, тахарская.
Славянская група распадаецца на тры падгрупы: усходнюю
(беларуская мова, руская, украінская), заходнюю (польская, чэш-
ская, славацкая, сербалужыцкая, мёртвая палабская), паўднё-
вую (балгарская, македонская, сербскахарвацкая, славенская,
мёртвая стараславянская). Увогуле, славянскія мовы – пятая па-
водле распаўсюджанасці група моў на Зямлі (пасля кітайскай, індый-
скай, германскай і раманскай) [5].
Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрапейскай мовы (мовы-
асновы, прамовы, мовы-маці) недзе на мяжы ІІІ і ІІ тысячагод-
дзяў да н.э. Ад тых старажытных часоў ва ўсіх індаеўрапейскіх
мовах застаўся вялікі пласт слоў. У беларускай мове індаеўра-
пейскімі паводле паходжання з’яўляюцца словы Бог, вера, дух,
дзіва, неба, маці, брат, снег, воўк, вуж, лён, лічэбнікі два, тры,
дзесяць, сто, займеннікі ты, вы, сам і інш.
ІІІ тысячагоддзе да н.э. – І тысячагоддзе н.э. – агульны пе-
рыяд у гісторыі славян – агульнаславянскі (скончыўся гэты перы-
яд прыкладна ў сярэдзіне І тысячагоддзя н.э.). І, адпаведна, мову
славян гэтага часу называюць агульнаславянскай, або прасла-
вянскай. Яна складалася з блізкароднасных племянных дыя-
лектаў. Даследчыкі вылучаюць тры асноўныя дыялекты, якія
ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўднёвым. Ёсць гіпотэ-
за і аб існаванні агульнай балта-славянскай мове-продку, што тлу-
мачыцца асабліва блізкімі адносінамі ў старажытнасці славян і бал-
таў (шматлікія прозвішчы, назвы населеных пунктаў, вадаёмаў на
Беларусі маюць балцкія карані: Нёман, Нача, Ашмяны, Смаргонь,
Кемелішкі, Гервяты, Геранёны і многія іншыя). Існуе версія і сла-
вяна-фінскага паходжання беларускай народнасці. Якое месца зай-
мала мова продкаў беларусаў у праславянскім свеце? На думку
рускага вучонага А. Шахматава, беларускага даследчыка П. Бу-
зука і некаторых іншых, хутчэй за ўсё прабеларусы займалі пра-
межкавае становішча паміж продкамі рускіх, украінцаў і заходнімі
славянамі. Пра гэта сведчаць агульныя для беларускай і заходнес-
лавянскіх моў працэсы (дзеканне, цеканне, страта мяккага [p]).
Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення
(ад Віслы і Одэра да Дона і Волгі, ад Карпат да Балтыкі), і за час
вандровак па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся. Дарэчы, агуль-
ная колькасць славян у свеце каля 290 млн. чалавек (для параўнан-
ня: кітайцаў каля 1247 млн. на 1999 г.). Яны аб’яднаны паміж сабой
не толькі агульнасцю паходжання, многімі культурнымі традыцы-
ямі, але і незвычайнай блізкасцю моў (такая блізкасць праяўляец-
ца ў падабенстве каля дзвюх тысяч слоў, а таксама ў фанетыцы,
граматыцы). Параўн.: галава (бел.), голова (рус.), голова (укр.),
gіowa (пол.), hlava (чэшс.), глава (балг.) і пад.[2].
У VІ–VІІ ст. н.э. завяршылася рассяленне славян і ўтварыліся
тры групы славянскіх плямён (усходнія, заходнія і паўднёвыя славя-
не). Пазней на іх аснове пачнуць складвацца асобныя народнасці.
У ІХ ст. усходнія славяне ўтварылі феадальную дзяржаву Кіеў-
ская Русь, а ў канцы Х ст. на нашыя землі прыйшло хрысціян-
ства, разам з ім і пісьменнасць на стараславянскай (царкоўна-
славянскай) мове – першай літаратурна-пісьмовай мове ўсходніх
славян (успомнім асветнікаў Кірылу і Мяфодзія). На гэты час яшчэ
не было кнігадрукавання, таму ўсе пісьмовыя помнікі рукапісныя.
(Буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці на Беларусі: Полацк,
Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр). Царкоўнаславянскай мо-
вай карысталіся не толькі пры перапісванні свяшчэнных тэкстаў,
але і для стварэння арыгінальных твораў рэлігійнага зместу (ка-
занні, павучанні, словы, малітвы епіскапа Кірылы Тураўскага;
словы-прамовы царкоўнага дзеяча, філосафа палескага Златаву-
ста; пісьмовая спадчына пісьменнікаў-асветнікаў Клімента Сма-
ляціча і Аўраама Смаленскага). Асаблівай увагі заслугоўвае куль-
турна-асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай (заснавала
жаночы і мужчынскі манастыры і царкву ў Полацку, скрыпторыі –
майстэрні, у якіх перапісваліся свяшчэнныя кнігі; па яе загаду май-
страм Лазарам Богшам у 1161 г. быў створаны надзвычайнай пры-
гажосці крыж, надпіс на якім зроблены таксама на царкоўнасла-
вянскай мове). Старажытныя беларускія пісьменнікі-асветнікі былі
людзьмі высокай культуры, якія ведалі не толькі Біблію, але і ан-
тычную літаратуру – Гамера, Платона, Арыстоцеля.
Дзяржаўнай жа мовай Кіеўскай Русі з’яўлялася старажыт-
наўсходнеславянская, ці старажытнаруская мова, утвораная
шляхам сінтэзу стараславянскай мовы і жывой гутарковай мовы
ўсходніх славян. Нагадаем, што тэрмін «старажытнаруская» звяз-
ваецца не з сучаснай рускай мовай (велікарускай), а адносіцца ў
роўнай ступені да ўсіх трох усходнеславянскіх моў. На старажыт-
наўсходнеславянскай мове напісаны такія творы, як «Слова пра
паход Ігаравы», «Аповесць мінулых гадоў», «Руская праў-
да», «Слова мітрапаліта Іларыёна», «Астрамірава Евангел-
ле», творы Уладзіміра Манамаха, а таксама шматлікія ганд-
лёвыя дагаворы, граматы, грашовыя разлікі, надпісы на прад-
метах матэрыяльнай культуры (пра гэта сведчаць археалагіч-
ныя раскопкі). Ужо ў гэты час у літаратурна-пісьмовай мове
ўсходніх славян вылучаецца як мінімум тры стылі: справавы,
царкоўна-кніжны і свецка-літаратурны (найбольшая колькасць
стараславянскіх элементаў назіраецца ў творах рэлігійнага змес-
ту, менш – у мастацкіх, яшчэ менш – у справавых тэкстах, апош-
нія з якіх адлюстроўваюць спецыфічныя рысы сучаснай беларус-
кай мовы). Дарэчы, аўтарства «Слова пра паход Ігаравы» (ХІІ
ст.), на думку рускага даследчыка Б.Зотава, хутчэй за ўсё нале-
жыць Кірыле Тураўскаму (вельмі блізкая да «Слова..» манера
выкладання думак, пачуццяў з дапамогай мовы, уласцівыя яму
выяўленчыя і вобразныя сродкі) [4].
Такім чынам, да ХІІІ ст. існавала адносна адзіная пісьмовая
мова ўсходніх славян, аднак гаварылі продкі рускіх, беларусаў і
ўкраінцаў па-рознаму. Кожная мова развівалася сваім шляхам!
