Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАКТ. ЗАНЯТАК №1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
163.33 Кб
Скачать

3. Функцыі мовы ў грамадстве

Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як

жылі нашы продкі тысячы гадоў назад, пра што яны марылі, аб

чым рупіліся, і тое, што мы можам выказаць свае думкі, перада-

ваць пачуцці, – гэта ўсё дзякуючы яе універсальнаму характару і

поліфункцыянальнасці. Універсальны характар мовы вызначае раз-

настайнасць яе функцый.

Асноўнымі сярод усіх функцый (а іх налічваецца каля 25) мовы

з'яўляюцца камунікатыўная (мова – найважнейшы і унікальны

сродак узаемаадносін паміж людзьмі) і пазнавальная, ці кагні-

тыўная (мова забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет).

Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфарма-

цыю ад іншых людзей ці грамадскія суполкі, людзі перадаюць пат-

рэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі

не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфарма-

цыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагуль-

няць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.

На базе дзвюх асноўных функцый мовы развіваюцца іншыя,

больш прыватныя. У складзе камунікатыўнай функцыі вылучаюц-

ца, напрыклад, рэгулятыўная, ці фатычная, пры дапамозе якой

людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і

замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой, і акумулятыў-

ная – функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісто-

рыі, нацыянальнай самасвядомасці народа.

У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюць намінатыўную –

функцыя наймення прадметаў, з'яў рэчаіснасці і эмацыйную – фун-

кцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою.

Словы з’яўляюцца яшчэ і сродкам мастацкай творчасці. Таму з

камунікатыўнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтычная, ці

паэтычная, сутнасць якой у здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці

і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гу-

чаннем, адборам слоў, іх спалучэннем. Гэтая функцыя праяўляецца ў

імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення.

Вельмі важнай функцыяй мовы з'яўляецца этнічная, калі мова

выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансаліда-

цыі. Асабліва выразна гэтая функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе

існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Мова ў

такім выпадку з'яўляецца фактарам еднасці этнасу. Народ імкнец-

ца захаваць яе як сведчанне сваёй нацыянальна-гістарычнай ад-

метнасці і культурна-духоўнай самабытнасці. Для беларускай мовы

гэтая функцыя набывае асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як

самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі

пры ўмове валодання нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай

спадчынай, культурай і мовай.

4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа

Беларуская мова – мова беларускага народа, адметная форма

яго духоўнай культуры. Гэта – «адзежа душы», самы дарагі яго скарб.

Нацыянальная мова – матэрыялізаваная душа народа, які выпраца-

ваў на працягу сваёй доўгай гісторыі спецыфічныя фанетычныя, лек-

січныя, граматычныя адзнакі. Яе характарызуе, напрыклад, заўсё-

ды цвёрдае вымаўленне гукаў [р], [ч] (чароўны, чабор), наяўнасць

складаных гукаў [дз], [дж] (дзеці, гляджу), мілагучнае спалучэнне

зычных і галосных (салодкі, ільняны), выкарыстанне сэнсава і эма-

цыянальна ёмістых слоў (ліпень, вясёлка), характарыстычных фра-

зеалагізмаў (гады ў рады, як на дзяды) і інш.

Беларуская мова была і застаецца на нашай зямлі роднай мо-

ваю беларусаў. Яна трымае нас разам, цэментуе беларускую на-

цыю. Тэрмін родная мова, выкарыстаны ў час перапісу насельніц-

тва Беларусі 1999 года, паказаў наступнае: 81,2 % прызналі сябе

беларусамі; 85,6 % з гэтай колькасці прызналі беларускую мову

роднаю; болей за 40 % ад гэтай колькасці сцвердзілі, што карыста-

юцца беларускаю моваю як формаю зносін паўсядзённа. Родная

мова – гэта сістэма, якую пэўны народ самаідэнтыфікуе як сваю

ўласную, надзвычай дарагую і каштоўную самому сабе, неад’ем-

ную ад гісторыі краю, адметную ад суседніх ці іншых моў.

Беларускаю моваю карыстаюцца штодзень у бытавых зносі-

нах у вёсцы і горадзе. Беларускія словы, песні гучаць на вяселлях і

радзінах, народных святкаваннях і проста за бяседным сталом. Іх

можна пачуць па радыё і тэлебачанні, са сцэны тэатра і эстрады.

На беларускай мове выходзяць газеты і часопісы, друкуюцца наву-

10 ковыя працы, падручнікі і дапаможнікі для школ і вышэйшых наву-

чальных устаноў. Творы майстроў беларускай літаратуры заслу-

жылі прызнанне ў нашай краіне і за яе межамі.

Мова – не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюц-

ца інфармацыяй. Гэта люстэрка жыцця народа, яго грамадскага і

культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа,

асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя

нормы. Інакш кажучы, мова замацоўвае ўсё тое, што прынята назы-

ваць культурай. Яна з'яўляецца спецыфічным спосабам існавання і

захавання культуры. Разам з тым мова – прадукт чалавечай культу-

ры і яе важная частка, якую мы атрымліваем ад прадзедаў.

Любая культура з'яўляецца працэсам і вынікам асваення ча-

лавекам рэчаіснасці. У розных народаў спосабы і вынікі гэтага ас-

ваення маюць агульнае і адметнае, спецыфічна-нацыянальнае. Усё

гэта найперш адлюстроўваецца ў мове: у адметнасці слоўніка, у

будове слоў, сказаў. Мова – гэта не толькі сувязь паміж людзьмі,

але і людзей з прыродаю як важным складальнікам культуры. Гум-

бальт сцвярджаў: «У кожнай мове закладзена самабытнае света-

ўспрыманне. Як асобны гук стаіць паміж прадметам і чалавекам,

так і ўся мова ў цэлым выступае паміж чалавекам і прыродай».

У кожнай мове ёсць назвы прадметаў, паняццяў, якія значаць

больш, чым яны абазначалі спачатку. На працягу гісторыі развіцця

многія словы акумулююць інфармацыю, звязаную з бытам, звыча-

ем, культурай народа, абрастаюць разнастайнымі асацыяцыямі.

Гэтая дадатковая, нацыянальна абумоўленая інфармацыя існуе ў

свядомасці носьбітаў мовы і складае так званы нацыянальна-куль-

турны кампанент значэння моўных адзінак. Прадметы і з’явы, якія

адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш

разнастайных назваў, чым аб’екты, якія не сустракаюцца або рэд-

ка сустракаюцца ў жыцці. Так, прыкметнай адзнакай ландшафту

Беларусі з’яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго

назваў: дрыгва, дрыгвянік, багна, багнішча, твань, тхлань,

імшара і інш. Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва

такой жывёліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даслед-

чыкамі адзначаецца каля 5000 розных яго назваў [7].

Мова – не толькі спосаб захавання духоўнасці і культуры, але

і ў пэўнай ступені сродак іх фарміравання. Многія вучоныя схільны

лічыць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваёй роднай

мовы. Гэта значыць, што сама мова як своеасаблівы код культуры

ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, яго

псіхічную і нацыянальна-культурную свядомасць.