- •1. Мова I соцыум. Функцыi мовы у грамадстве.
- •1. Сутнасць і прырода мовы
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа
- •Паходжанне беларускай мовы I асноуныя этапы яе развiцця.
- •1. Гіруцкая, л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка) /
- •5. Сямешка, л.І. Беларуская мова / л.І. Сямешка. – Мінск, 1999.
- •1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі
- •2. Роля беларускай мовы ў вкл
- •3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспа-
- •4. Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Пра-
- •5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палі-
- •6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў
2. Гіпотэзы паходжання мовы
Дзе і як узнікла мова? Калі гэта адбылося?
На зямным шары налічваецца вялікая колькасць жывых істот,
але сярод іх толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая
з’яўляецца яго галоўнай прыкметай і вылучае з астатняга біялагіч-
нага свету. Гэты факт дае падставу меркаваць, што само паходжан-
не і станаўленне чалавека адбылося дзякуючы мове. Паколькі пера-
важную большасць часу існавання чалавека мова ўжывалася толькі
ў вуснай форме, а пісьменства, якое фіксуе і захоўвае вынікі моўнай
дзейнасці чалавека, існуе ўсяго каля 5000 гадоў, дакладных і строга
аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы
развіцця прайшла, у вучоных няма. Таму праблема паходжання мовы
з’яўляецца цалкам гіпатэтычнай. Аналізуючы розныя падыходы ў
вырашэнні гэтай праблемы, можна выдзеліць два асноўныя накірункі:
а) мова створана чалавекам у працэсе яго эвалюцыйнага развіцця;
б) мова створана звышнатуральнай сілай. Існуе некалькі гіпотэз па-
ходжання мовы, найбольш пашыраныя з іх наступныя.
Самая старажытная філасофская канцэпцыя мовы – лагасіч-
ная (логасная). Яна пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях
пра мову як дар Бога і існуе ў некалькіх разнавіднасцях: ведычнай,
канфуцыянскай, біблейскай.
Паводле міфолага-рэлігійнай тэорыі, у аснове свету ляжыць ду-
хоўны пачатак. Дух уздзейнічае на матэрыю, якая знаходзіцца ў хаа-
тычным стане, уладкоўвае яе формы. Вянец тварэння духу – чала-
век. Для абазначэння духоўнага пачатку ўжываліся тэрміны «Бог»,
«Дао», «Логас». Так, згодна з хрысціянскай філасофіяй, «Слова» існа-
вала да з'яўлення чалавека і непасрэдна кіравала інертнай матэрыяй.
Яно стварыла свет з першаснага хаосу. Вось як гаворыць пра гэта ў
Бібліі евангеліст Іаан: «У пачатку было слова, і Слова было ў Бога, і
Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усё праз яго пачало
быць, і без Яго нічога не пачало быць, што пачало быць».
Падобныя тлумачэнні, толькі ў іншых тэрмінах, ляжаць у ас-
нове індуізму і канфуцыянства. Побач з Божым паходжаннем мовы
хрысціянская філасофія тлумачыць слова і як чалавечую з'яву. Бог
стварае чалавека і адкрывае яму дар слова, г.зн. Божае слова, якое
стварыла чалавека, становіцца потым здабыткам чалавека.
Пытанне пра паходжанне мовы разглядалася і ў антычнай філа-
софіі. Яшчэ ў VII–VI ст. да н.э. старажытнагрэчаскія вучоныя імкну-
ліся знайсці сувязь паміж словамі, «імёнамі» і высветліць, які ха-
рактар паходжання мовы – прыродны ці ўмоўны. Пазней гэтыя праб-
лемы асэнсоўваліся ў філасофіі эпохі сярэдніх вякоў і Адраджэння.
З XVI ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя паходжання мовы, у
аснове якой ляжыць рацыянальная філасофская канцэпцыя «гра-
мадскай дамоўленасці». Паводле яе, грамадская дамоўленасць
адрознівае чалавечае грамадства ад першабытнага статка, дзе
пануюць варожасць і барацьба кожнага. Прычыны пераходу да суп-
рацоўніцтва тлумачыліся па-рознаму: ідэалістычна – божым пахо-
джаннем чалавека і яго маралі; матэрыялістычна – агульнасцю інта-
рэсаў людзей. Паводле гэтай філасофіі, не Божае «Слова-Логас», а
сам чалавек-мысляр, яго розум з'яўляюцца крыніцай навуковых ад-
крыццяў, працы. Аднак гэта тэорыя не тлумачыла, адкуль узялася
мова, як чалавек авалодаў ёю.
Пазней на аснове філасофіі грамадскай дамоўленасці былі рас-
працаваны т.зв. этымалагічныя, ці натуралістычныя, гіпотэзы
паходжання мовы: гукапераймальная, выклічнікавая і інш. Так, па-
водле гукапераймальнай гіпотэзы, мова ўзнікла са здольнасці ча-
лавека пераймаць гукі навакольнага свету (птушак, звяроў). Згод-
на з выклічнікавай тэорыяй, штуршком для ўзнікнення мовы былі
натуральныя інстынктыўныя гукавыя комплексы накшталт ой-ой,
ха-ха як рэакцыя на пэўныя вонкавыя раздражняльнікі.
Відавочна, гэтыя гіпотэзы не даюць адказу на пытанне, як уз-
нікла мова.
Вялікая ўвага праблеме паходжання і развіцця мовы надава-
лася ў працах французскіх і нямецкіх філосафаў (Ж.Русо, І.Гердэра
і інш.). Але найбольш разгорнутае асвятленне атрымала гэтая праб-
лема на пачатку XIX ст. у даследаваннях нямецкага філосафа і
лінгвіста Вільгельма фон Гумбальта. На яго думку, «узнікненне мовы
абумоўлена ўнутранай праблемай чалавецтва». Мова, па Гумбаль-
ту, – гэта жывая дзейнасць чалавечага духу, адзіная энергія народа,
якая ідзе з глыбінь чалавечай існасці і напаўняе ўсё яго жыццё.
Мова не проста сродак зносін людзей, яна тая сіла, якая робіць ча-
лавека чалавекам. Канцэпцыя Гумбальта апіралася на ідэю ўзае-
мазвязанага развіцця мовы, мыслення і «духу народа». «Мова і ду-
хоўная сіла народа развіваюцца не асобна адна ад адной і не пасля-
доўна адна за другой, а складаюць выключна і непадзельна адно і
тое ж дзеянне інтэлектуальнай здольнасці».
У XIX ст. была распрацавана т.зв. матэрыялістычная тэо-
рыя паходжання мовы, ці «працоўная», або «сацыяльная». Па-
водле яе, мова ўзнікла як вынік сумеснай дзейнасці перашабытных
людзей (неабходнасць узаемаразумення стымулявала ўзнікненне
гукавых комплексаў). Першабытныя людзі як бы прымацоўвалі
гукавыя комплексы да прадметаў, дзеянняў. Паступова з развіццём
грамадства слова ўжывалася не толькі для абазначэння канкрэт-
нага, але і цэлага класа прадметаў. Абстрагуючыся ад прадмета,
мова ператваралася ў своеасаблівы знак. Такім чынам, вытокі мовы
ўзыходзяць да пачатку сумеснай працоўнай дзейнасці і іншых гра-
мадскіх стасункаў у працоўным калектыве [7].
Як бы ні вырашалася ў навуцы праблема паходжання мовы,
відавочным для ўсіх нас з’яўляецца тое, што жыццё мовы цесна
звязана з жыццём грамадства. Мова не толькі дапамагае людзям
зразумець адзін аднаго, але і захаваць здабыткі чалавечай гісто-
рыі, навукі і культуры.
