Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРАКТ. ЗАНЯТАК №1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
163.33 Кб
Скачать

1. Мова I соцыум. Функцыi мовы у грамадстве.

Мэта лекцыі : раскрыць асаблівасці функцыянавання мовыў грамадстве, сфарміраваць уяўленне аб агульных звестках прамову, яе паходжанне, функцыі, узаемасувязь з культурай.

Задачы:

– выявіць і адзначыць погляды на прыроду і сутнасць мовы;

– ахарактарызаваць існуючыя ў літаратуры гіпотэзы пахо-

джання мовы;

– вызначыць сутнасць функцый, якія выконвае мова ў грамадстве;

– прааналізаваць адметныя асаблівасці нацыянальнай мовы.

Пытанні

1. Сутнасць і прырода мовы.

2. Гіпотэзы паходжання мовы.

3. Функцыі мовы ў грамадстве.

4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа.

Праблемныя пытанні

1. Хто і як стварыў мову?

2. Якая функцыя для беларускай мовы з’яўляецца асноўнай?

Рэкамендаваная літаратура

1. Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка /

В.У. Азарка [і інш.] – Мінск, 2005.

2. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка) /

Л.А. Гіруцкая. – Мінск, 2005.

3. Каўрус, А.А. Слова наша роднае / А.А. Каўрус. – Мінск, 1986.

4. Лыч, Л.М. Беларуская нацыя і мова / Л.М. Лыч. – Мінск, 1994.

5. Мікуліч, Т.М. Мова і этнічная самасвядомасць / Т.М. Мікуліч. –

Мінск, 1996.

6. Падлужны, А.І. Мова і грамадства / А.І. Падлужны. – Мінск, 1997.

7. Сямешка, Л.І. Беларуская мова / Л.І. Сямешка. – Мінск, 1999.

1. Сутнасць і прырода мовы

Уявіць сённяшняе жыццё без мовы немагчыма. Усе тыя сувязі,якія існуюцьпаміж людзьмі, цалкам грунтуюцца на мове. Дзякуючымове мы можам карыстацца ўсімі назапашанымі чалавецтвам ве-дамі, разам з тым яна з’яўляецца галоўным сродкам зносін людзей,моваю ахоплены ўсе сферы духоўнага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Як жа вызначаецца навукай сутнасць, існасць мовы?Адказы на гэтае пытанне існавалі розныя. «Адны вучоныя разглядалі мову як з'яву біялагічную, такую, як здольнасць есці, піць,хадзіць. Лічылася, што мова закладзена ў самой біялагічнай сутнасці чалавека і перадаецца ў спадчыну. Другія даследчыкі лічылімову з'явай псіхічнай, адносілі яе да сферы падсвядомай псіхафізіялагічнай дзейнасці. Падобныя сцвярджэнні маюць аднабаковы характар. На самай справе, мова – з'ява біялагічная і псіхічная, але ў тым сэнсе, што ў чалавеку генетычна закладзена здольнасць авалодаць мовай, г.зн. ён валодае псіхафізіялагічным механізмам, які забяспечвае магчымасць маўлення. Але рэалізаваць гэтую здольнасць чалавек можа толькі ў стасунках з іншымі людзьмі – носьбітамі пэўнай мовы (вы ведаеце выпадкі, калі маленькія дзеці, пазбаўленыячалавечых кантактаў, раслі ў іншым асяроддзі і набывалі звычкі гэ-

тага асяроддзя). Мова не перадаецца, як іншыя біялагічныя прыкметы, у спадчыны кожнаму канкрэтнаму чалавеку. Чалавек вучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачне размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзён жыцця» [7]. «Кожны чалавек валодае не мовай увогуле, а канкрэтнай мовай (ці мовамі), што належыць пэўнаму народу. У гэтым праяўляецца дваісты характар мовы: з аднаго боку, яна з'ява індывідуальная, бо ўласціва чалавеку. Яна дапамагае кожнаму індывідууму

заявіць аб сабе як пра арыгінальную асобу, са сваім духоўным све-

там, інтэлектуальным патэнцыялам. З другога боку, з'ява грамад-

ская (ці сацыяльная), бо належыць канкрэтнай грамадскай суполь-

насці. Сацыяльная прырода мовы заключаецца найперш у тым, што

яна аснова і форма грамадскай свядомасці і разам з тым унікальны

і універсальны сродак зносін людзей, феномен духоўнай культуры

чалавецтва» [7].

Такім чынам, мова – з’ява грамадская, якая ўзнікла на пэў-

ным этапе развіцця чалавецтва і з’яўляецца вынікам прынцыпова

новага якаснага ўзроўню развіцця чалавека і сацыяльнай арганіза-

цыі грамадства.

Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага

развіцця любой грамадскай супольнасці на працягу яе гісторыі, з'яў-

ляецца спосабам захавання адзінства народа ў прасторы і часе,

формай трансляцыі ад пакалення да пакалення сацыяльнага вопы-

ту і духоўнай культуры народа.