Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Материалы гіст бел ПО.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
129.54 Кб
Скачать

Ахарактэрызуйце грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у канцы 1920- х – 1930-я гг.

Дзяржава ў вельмі жорсткай форме разгарнула барацьбу супраць сіл капіталістычнай рэстаўрацыі. Значная колькасць арыштаваных прысуджалася да расстрэлу. Пры гэтым многія справы былі сфальсіфікаванымі, віна асуджаных не даказана. Следства займалася нярэдка здзекамі і катаваннямі, калі арыштаваных зломлівалі фізічна і маральна і прымушалі прызнавацца ў злачынствах, якіх яны не рабілі. Сацыялістычная законнасць груба парушалася. Даносы, паклё-пы, абгаворы зрабіліся звычайнай з'явай. Грамадства знаходзі-лася ў маральна-псіхалагічным памутненні.

У выніку пацярпела шмат зусім невінаватых людзей — пар-тыйных і дзяржаўных работнікаў, дзеячаў навукі, літаратуры і мастацтва, сціплых працаўнікоў. Пазней яны былі рэабілітава-ны. Разам з тым фантастычных памераў лічбы ахвяр палітыч-ных рэпрэсій, якія ўтрымліваюцца ў публікацыях апошніх дзе-сяцігоддзяў,— не што іншае, як міф, запушчаны ў грамадскую

Апишыце развіццё культуры ў бсср у канцы 1920-х – 1930-я гг.

У БССР у 20-я гг. праводзілася беларусізацыя — палітыка, накіраваная на развіццё беларускай мовы і культуры, павышэнне ролі асоб карэннай нацыянальнасці ў грамадска-палітычным жыцці. Цэнтральнае месца займала праблема мовы. На тэрыторыі БССР прызнаваліся раўнапраўнымі дзяржаўнымі мовамі бела-руская, руская, яўрэйская і польская. Законы Беларускай ССР друкаваліся на гэтых чатырох мовах. Беларуская мова ўводзілася ва ўсіх навучальных і выхаваўчых установах, укаранялася ў службовае справаводства.

У гарадах і вёсках арганізоўваліся і працавалі школы і пункты па ліквідацыі непісьменнасці, школы рабочай моладзі, групы індывідуальнага навучання дарослых.

У выніку пісьменнасць насельніцтва БССР ва ўзросце 9 гадоў і старэй (без заходніх абласцей) павялічылася з 53 % у 1926 г. да амаль 79 % у 1939 г.

Адной з цэнтральных праблем культурнага будаўніцтва з'яў-лялася ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей. У 1931/32 навучальным годзе ў БССР амаль 98 % усіх дзяцей ва ўзросце 8—11 гадоў вучыліся ў 1—4-х класах адзінай працоўнай школы. У гарадах, прамысловых цэнтрах і 17 раё-нах рэспублікі ў V групе (класе) вучылася 96 % дзяцей. Падрыхтоўка кадраў спецыялістаў ажыццяўлялася ў вышэйшых навучальных установах, якія ствараліся ў гады савецкай улады. 30 кастрычніка 1921 г. адбылося адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1925 г. была створана ў Горках Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі. Усяго ў канцы другой пяцігодкі ў 23 вышэйшых навучальных установах БССР вучылася каля 15 тыс. студэнтаў. Былі створаны новыя сельскагаспадарчыя, індустрыяль-ныя, педагагічныя, медыцынскія і іншыя навучальныя ўстановы. У 1939/40 навучальным годзе ў БССР працавалі 102 тэхнікумы, у якіх налічвалася каля 34 тыс. навучэнцаў.

У 1922 г. быў створаны /нстытут беларускай культуры (Інбелкульт). У 1929 г. ён быў рэарганізаваны ў Бела-рускую Акадэмію навук, якая стала цэнтрам навуковага жыцця рэспублікі.

Бурнае развіццё беларускай савецкай літаратуры пачалося ў 20-я гг. На ўсю моц загучаў голас старэй-шых беларускіх пісьменнікаў — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі. У 20—30-я гг. разгарнулася творчасць многіх іншых пісь-меннікаў і паэтаў: Міхася Чарота, Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага, Міхася Лынькова, Пятруся Броўкі, Платона Галавача.

Першы Беларускі дзяржаўны тэатр, быў адкрыты ў Мінску ў верасні 1920 г. У 1926 г. у Віцебску адкрыўся Другі Беларускі драма-тычны тэатр.

У 1932 г. Беларускі вандроўны тэатр быў рэарганізаваны ў Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр з базай у Гомелі.

У 1932 г. у Мінску была адкрыта Беларуская дзяржаўная кансерваторыя. У 1933 г. быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. У 1937 г. была створана Беларуская дзяржаўная філармонія.Яна пачала адыгрываць важную ролю ў музычным жыцці рэспублікі.

Беларускія кінематаграфісты з дапамогай майстроў рускага кіно стварылі фільмы «Кастусь Каліноўскі», «Першы ўзвод», «Залатыя агні». Аб поспехах беларускага жывапісу сведчылі творы, якія з'явіліся яшчэ ў 20-я гг. Сярод іх — карціны В. Волкава, М. Філіповіча, пейзажы У. Кудрэвіча.

Выдатнымі архітэктурнымі збудаваннямі 20—30-х гг. з'явілі-ся Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, будынкі Акадэміі навук, Тэатра оперы і балета .