- •Начальный период Второй мировой войны (1939-1941гг.) и Великой Отечественной войны (1941-1942гг.)
- •Коренной перелом в ходе Великой Отечественной и Второй мировой войн (1942-1943)
- •Разгром агрессивного блока (1944-1945гг.)
- •Ахарактэрызуйце польска-савецкую вайну I другое абвяшчэнне бсср.
- •Апишыце становішча Беларусі ў міжваенны перыяд, бсср у гады новай эканамічнай палітыкі.
- •Апішыце правядзенне індустрыялізацыі ў бсср у 1928 – 1941 гг.
- •Дайце характэрыстыку калектывізацыя сельскай гаспадаркі у 1929 – 1934 гг.
- •3 Кулакоў дзяржаўная прапаганда стварала вобраз врра-гаў краіны, якія не здаюцца, а таму іх трэба знішчаць. Кулак быў фактычна пастаўлены па-за законам.
- •Ахарактэрызуйце грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у канцы 1920- х – 1930-я гг.
- •Апишыце развіццё культуры ў бсср у канцы 1920-х – 1930-я гг.
- •Дайце характэрыстыку абвяшчэння і ўтварэння беларускай дзяржаўнасці, бнр і бсср.
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя.
- •3 Першых дзён акупацыі пачала разгортвацца дзейнасць падпольных патрыятычных арганізацый. Узброеныя стычкі рабочых з акупантамі адбыліся ў Гомелі, Гродне, Жлобіне, Рагачове і іншых гарадах.
Апишыце становішча Беларусі ў міжваенны перыяд, бсср у гады новай эканамічнай палітыкі.
Становішча гаспадаркі і культуры Беларусі ў 1919— 1920 гг. У гады грамадзянскай вайны і іншаземнай інтэрвенцыі ў Беларусі панавалі разруха і голад. Каб выратаваць рабочых ад голаду, забяспечыць харчовымі прадуктамі Чырвоную Армію, савецкая ўлада была вымушана пайсці на надзвычайную меру — увядзенне харчовай развёрсткі (замест падатку). Харчразвёрстка з'явілася галоўным элемен-там эканамічнай палітыкі, якая атрымала назву «ваеннага каму-нізму».
У пачатку 20-х гг. у склад Беларускай ССР уваходзіла 6 паве-таў былой Мінскай губерні — Барысаўскі, Бабруйскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі і Слуцкі. Тэрыторыя рэспублікі раўнялася 52,3 тыс. км2, а насельніцтва было крыху больш за 1,5 млн чалавек.
Прамысловая вытворчасць у Беларусі скарацілася ў некалькі разоў. Прадукцыя сельскай гаспадаркі складала менш за палову даваеннай.
Становішча, што склалася ў краіне, патрабавала кардыналь-ных перамен. Выйсце, на думку Леніна, было ў замене палітыкі «ваеннага камунізму» новай эканамічнай палітыкай (нэпам). Яна была прынята на X з'ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г.
Сутнасць і змест новай эканамічнай палітыкі. Для ліквідацыі таварнага голаду дапускалася ў пэўных межах пад кантролем дзяржавы развіццё капіталізму.
Нэп — гэта ў першую чаргу пераход ад харчразвёрсткі да харчпадатку, памер якога быў на 30—50 % ніжэйшым. Памер харчпадатку вылічваўся з плошчы пасеваў і аб'яўляўся сялянам яшчэ да пачатку сельскагаспадарчых работ. Усіх падаткаў у 1921 г. было ўстаноўлена 13. Пазней яны былі заменены адзіным грашовым падаткам.
Абвяшчалася таксама свабода выбару форм землекарыстання. Улады закана-даўча дазволілі наём рабочай сілы і працоўную арэнду ў вёсцы.
Адмянялі-ся ўсеагульная працоўная павіннасць, працоўныя мабілізацыі, працоўныя арміі і ўраўняльная аплата працы.
Асаблівасцю для Беларусі было тое, што ў выніку існа-ваўшай тут у дарэвалюцыйныя часы яўрэйскай «мяжы аселасці» нэпманамі з'яўляліся пераважна яўрэі.
16 студзеня 1921 г. быў заключаны дагавор аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж РСФСР і БССР. У адпаведнасці з дагаворам аб'ядноўваліся народныя камісарыяты ваенных і марскіх спраў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа, вышэйшыя саветы народнай гаспа-даркі.
I з'езд Саветаў СССР адкрыўся ў Маскве 30 снежня 1922 г. Ён вырашыў утварыць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
3 сакавіка 1924 г. Прэзідыумам ЦВК СССР і Усерасійскім ЦВК была прынята пастанова аб перадачы Беларускай ССР 15 паветаў і асобных воласцей Віцебскай, Гомельскай і Сма-ленскай губерняў, дзе большасць насельніцтва складалі бе-ларусы.
Пасля гэтага тэрыторыя БССР склала больш за 110 тыс. км2, а насельніцтва дасягнула 4,2 млн чалавек. Сярод іх беларусаў налічвалася 70,4 %:
У 1926 г. да БССР былі далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы, дзе большасць насельніцтва таксама складалі бела-русы. Тэрыторыя БССР павялічылася да 126 тыс. км2, а насель-ніцтва дасягнула амаль 5 млн чалавек.
Ажыццяў-ленне нэпа, павелічэнне тэрыторыі БССР, стабілізацыя фінан-саў, намаганні рабочага класа, рост яго заработнай платы садзейнічалі паскарэнню тэмпаў аднаўленчых работ, развіццю прамысловай вытворчасці. Ў 20-я гг. праводзілася перася-ленне сялян з вёсак на хутары і дробныя пасёлкі.
Хутарызацыя — шлях умацавання капіталістычных адносін у аграрным сектары эканомікі.
Да 1928 г. агульная коль-касць сялян, якія выйшлі на хутары і адрубы, склала больш за 25 % усіх гаспадарак. Для аслаблення аграрнай перанаселе-насці беларускай вёскі праводзілася перасяленне сялян у раёны Сібіры і Далёкага Усходу.
Такім чынам, першая палова 20-х гг. вызначылася завяршэн-нем аднаўлення прамысловасці і сельскай гаспадаркі, правя-дзеннем хутарызацыі і перасялення сялян у раёны Сібіры і Да-лёкага Усходу, павелічэннем вытворчасці прамысловай і сель-скагаспадарчай прадукцыі.
