Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
493.06 Кб
Скачать

1. Мова і тэкставая дзейнасць журналіста. Тэндэнцыі і заканамернасці развіцця беларускай мовы. Панацее пра сучасную беларускую літаратурную мову як найвышэйшую форму праяўлення нацыянальнай культуры. Асноўныя адзнакі літаратурнай мовы. Формы існавання. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

Мова – важнейшы сродак зносін паміж людзмі. Для таго каб камунікаваць, людзі павінны былі дамовіцца аб адзінай сістэме зносін. Мова - з’ява сацыяльная. З гэтага сыходзіць яе галоўная функцыя – сродак зносін людзей ў грамадстве. У мове замацаваны ўсе здольнасці чалавека. Напрыклад, у слове “пяць” замацавана здольнасць чалавека лічыць. Мова не толькі сродак зносін, але і помнік везізарнай культуры многіх народаў. Вывучаючы мову, можна даведацца пра жыццё народаў, якія на ёй размаўлялі.

Мова складаецца з вялікай колькасці адзінак і правіл іх спалучэння ў выказваннях. Слова “мова” выкарыстоўваецца для абазначэння найважнейшага сродку зносін і для абазначэння сродку зносін з пэўнай, звычайна этнічнай, групы людзей: беларуская мова, французская мова.

Мова – сістэма фанетычных, лексічных, граматычных сродкаў, якая выконвае пэўныя функцыі.

Нацыянальная мова = літаратурная мова + дыялектная мова + прафесіянальная мова + сацыяльныя жаргоны (малодзежны, камп’ютарны і інш.).

Літаратурная мова – унармаваная, апрацаваная майстрамі слова і дзеячмі культуры мова, абавязковая для ўсіх членаў грамадства.

Адзнакі літ. мовы: унармаванасць, апрацаванасць, заканадаўчае афармленне.

Літаратурная мова можа існаваць, як у вуснай, так і ў пісьмовай форме. Вусная: на радыё і тэлебачанні, на сцэне тэатра. Пісьмовая – у творах мастацкай літаратуры і пуліцыстыкі.

Жывая народная мова ў разнастайных яе мясцовых дыялектах – зыходная аснова для станаўлення фальклору і пісьмовай літаратуры – гэта перадумовы станаўлення мовы літаратурнай. З’яўленне літаратурнай мовы звязана з паяўленнем і афарменнем нацыянальнай мовы.

Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы:

1 Этап:

6-7 стст. – распад славянскай групы на падгрупы, выдзяленне асобных падгруп.

7-9 стст. – фарміраванне моў славянкіх народнасцей.

2 Этап:

10-13 стст. – прынняцце храсціянства, з’яўленне пісьменнасці. “Аповесць…”, “Слова…”

14-16 стст. – фарміраванне беларускай народнасці і ўласнабеларускай літаратурнай мовы - старабеларускай. Летапісы (Баркалабаўскі), Хронікі (Хроніка Быхаўца), статуты ВКЛ, Літоўскай метрыка.

Канец 16-18 стст. – беларуская мова страціла статус дзяржаўнай. Помнікаў амаль не захавалась, перадавалась у вусных гаворках.

19-20 стст. – мовай карыстаюцца слаба. Ананімныя творы “Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”.

З 1991 года беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.

3. Генеалагічная і марфалагічная класіфікацыя моваў свету. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Усходнеславянскія, заходнеславянскія і паўднёваславянскія мовы.

Генеалагічная класіфікацыя вывучае і згрупоўвае мовы свету н падставе роднасных сувязей паміж імі. ГК падзяляе мовы свету на сем’і – групы – падгрупы. Беларуская мова ўваходзіць у індаеўрап моўную сям’ю, славянская група моў, усходнеславянская падгрупа.

Марфалагічная класіфікацыя аб’ядноўвае мовы свету паводле граматычных значэнняў (будовы слова).

4 Класы моваў:

  • ізаляцыйныя мовы (аморфныя) – кітайская, в’етнамская – не маюць словазмянення (канчаткаў), склад толькі з каранёў;

  • аглютынацыйныя – маюць адно скланенне, адно спражэнне, граматычная адназначнасць афіксаў – угра-фінская, мангольская, татарская.

  • флексійныя (фузійныя) – белар, руская, украінская – граматычнае значэнне выражана з дапамогай флексій.

  • полісінтэтычныя – у адзін гукавы комплекс уваходзіць некалькі каранёў – словасказ - заўседы пачын дзейнікам і заканчваецца выказнікам. Індзейскія мовы паўн Амерыкі, чукоцкая, мексіканская.

Усяго ў свеце ад 3 000 да 5 000 моў. 20 сем’яў. Найбольш вялікая – індаеўрапейская, кожны 2-і жыхар планеты карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моваў.

  • Германская група (англ, ням, дацкая, фламандская мовы)

  • Раманская група (фр, іспанская, італ, партуг).

Да 9 ст. славянская група распалася на 3 падгрупы:

  • усходнія славяне (беларусы, украінцы, рускія)

  • заходнія славяне (польская, сербалужская, славацкая, чэшская)

  • паўдневыя славыне (балгарская македонская, сербахарвацкая, славенская)

Мертвыя славянскія мовы: стараславянская, палабская.

Усходнеславянскія мовы – (руская, беларуская, украінская) – асобная падгрупа ў славянскай групе індаеўрапейскай сям’і моў. У колькасных адносінах, першае месца – руская, 2- украніская, 3 – беларуская. Усходнеславянскія мовы паходзяць з адной крыніцы, старажытнарускай мовы, якая з’явілася ў 8-9 стст. І стала асновай для ўсх.слав. моў. Графіка ўсходнеславянскіх моў заснавана на кірылічнай азбуцы.

Паўднёваславянскія мовы - група славянскіх моў, у якую ўваходзяць балгарская, сербахарвацкая, славенская, македонская і шэрах пераходных гаворак. Пашыраны на Балканскім паўвостраве, у Славеніі, Харватыі, Македоніі, размаўляе на іх прыблізна 30 млн. чалавек. Паходзяць ад стараславянскай мовы.

Заходнеславянскія мовы - (польская, мертвая палабская, сербалужыцкія, чэшска, славацкая). Носьбіты насяляюць тэрыторыю Польшчы, Чэхіі, Славакіі.

4. Мова і маўленне. Функцыі мовы (камунікатыўная, кагнітыўная, акумулятыўная, уплывовая, эмацыянальна-эстэтычная, фатычная). Спецыфіка навуковага асэнсавання тэрміна “маўленне” ў беларускім мовазнаўстве. Культура мовы і культура маўлення.

Мова і маўленне – паняцці ўзаемазвязаныя ў тым сэнсе, што мова як сістэма знакаў выяўляецца ў працэсе маўленчай дзейнасці. Адсюль, маўленне – гэта арганізаваны па законах мовы працэс выкарыстання моўных адзінак з мэтаю выражэння пэўнага зместу. У тэорыі мовазнаўства тэрміны “мова”, “маўленне” пачынаюцца з часоў Гумбальта. На беларусі – Шчэрба. Замест шырокага тэрміна маўленчая дзейнасць, ён уводзіць тэрмін “моўныя з’явы”, а сярод іх вылучае “маўленчую дзейнасць”, “моўную сістэму”, “моўны матэрыял”. (!!!) Маўленчая дзейнасць паводле Шчэрбы - гэта працэсы маўлення, гаварэння і слухання. У сучаснай псіхалінгвістыцы ёсць спроба размежаваць паняцці “маўленне” і “маўленчая дзейнасць”.

Маўленне як спецыфічная форма рэалізацыі мовы можа праяўляцца ў вуснай і пісьмовай форме (на слых або з дапамогай зроку).

Культура маўлення.

Культура маўлення прадугледжвае ўсебаковае, поўнае веданне рэальнай сістэмы мовы ў яе гістарычным развіцці, валоданне формамі сучаснай літаратурнай мовы.

2 значэнні тэрміна “культура маўлення”: 1. Сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце, дарэчнасць, чыціня). 2. Вучэнне пра сістэму камунікатыўнх якасцей мовы. Галоўнае для культуры маўлення - правільнасць. Правільнасць маўлення – гэта творчы характар гаварэння, які прадугледжвае мэтазгоднасць выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у працэсе камунікацыі. У лінгвістыцы пад функцыяй мовы разумеюць яе прызначэнне і ролю, якую выконвае мова ў жыцці грамадства.

Галоўная функцыя мовы – камунікатыўная, або функцыя зносін паміж людзьмі. Яна раскрывае сацыяльны характар мовы, бо па-за грамадствам мова спыняе свае існаванне. Праз гэтую функцыю выяўляецца псіхалагічная прырода мовы, таму што мова рэалізуецца праз маўленне, калі яна ажывае ў свядомасці людзей, перадаеца органамі маўлення і ўспрымаецца органамі пачуццяў.

Сувязь чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз намінатыўную функцыю мовы. Знешнія прадметы становяцца здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, паняццяў, калі гэтыя прадметы атрымліваюць назвы сродкамі мовы, у першую чаргу словамі. Звычайна назвы даюцца тым прадметам, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага калектыву. Напрыклад, у арабскай мове болей за 5 000 назваў вярблюда. У беларускай мове – толькі адно.

Функцыя адлюстравання - змест мовы непасрэдна ўваходзіць у свядомасць чалавека, у кола яго думак, пачуццяў і ў цэлым звязаны з псіхікай чалавека. Але значэнні моўных адзінак з цягам часу змяняюцца, хоць многія знешнія прадметы і з’явы застаюцца нязменнымі. Напрыклад, атам (з грэч.) непадзельны, а цяпер уяўленне пра значэнне моўнай адінкі змянілась у сувязі з адкрыццямі.

Адна з асноўных ф-й мовы – пазнавальная. Мова выступае як матэрыяльнае замацаванне ведаў, інструмент пазнавання.

Мова - гэта яшчэ і спосаб выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека, таму яшчэ адна яе функцыя – экспрэсіўная. Праз мову перадаюцца не толькі звесткі і факты, але і адносіны да іх.

Эстэтычная функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве.

Функцыі мовы рэалізуюцца яе адзінкамі і іх узаемадзеяннем. Кожная з адзінак імкнецца ўвасобіць якую-небудзь адну функцыю: слова – намінатыўная, сказ – камунікатыўная, фразеалагізм – экспрэсіўная, фнема – сэнсаадрознівальная.