Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИГП РБ.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
636.42 Кб
Скачать

11. Віленска-Радамская і Гарадзельская уніі (гісторыка-прававая характарыстыка).

Віленска-радамская унія — дзярж. і паліт. дамова ВКЛ і Польскага кар-ва, заключ. ў Вільні ў 1401 годзе.

ВКЛ заставалася самаст. дзяржавай у саюзе з Польшчай. ВКЛ пажыцьцёва перадавала кіраўніцтва ВКЛ вял. князю Вітаўту з захаваннем вярхоўнай улады Ягайлы. Пасля смерці Вітаўта ўлада пераходзіла да Ягайлы ці ягоных законных нашчадкаў. Вунія ацэньваецца як узмацненне літоўска-польскіх стасункаў.Унія была падпісаная ў 3 асобніках: першы акт падпісаны Ягайлам (арыгінал не захаваўся), другі Вітаўтам і літоўскай шляхтай (18 студзеня 1401 году ў Вільні). Віленскую дамову 11 сакавіка 1401 году пацьвердзіла каронная рада ў Радаме, прызнаючы пажыцьцёвы тытул вялікага князя літ. за Вітаўтам.

Вялікі князь Вітаўт прызнаваў уладу Ягайлы (які атрымаў тытул найвышэйшага князя Літвы, што падкрэсьівала яго верхавенства) і абавязваўся разам з літоўскімі баярамі далучыць Літву да Каралеўства Польскага. Літоўская і польская шляхта дамовіліся не абіраць новага польскага караля бяз згоды абодвух бакоў. На момант падпісаньня вуніі ні Вітаўт, ні Ягайла ня мелі нашчадкаў, аднак кожны спадзяваўся, што ягонаму будучаму сыну дастанецца ў спадчыну Вялікае Княства і Карона.Значэньне і наступствы.Беручы пад увагу смерць каралевы Ядзвігі ў 1399 і брак патомства ад яе шлюбу з Ягайлай, літоўскія баяры атрымалі магчымасць у выпадку смерці караля супольна з польскімі панамі абіраць новага манарха.

Бакі дамовіліся пра супольны саюз для ўзаемнай абароны, што дазволіла Вітаўту зладзіць наступ супраць крыжакоў і ініцыяваць першае жамойцкае паўстаньне. У канчатковым выніку супольныя дзеяньні літоўска-польскага хаўрусу дазволілі атрымаць вырашальную перамогу над Тэўтонскім Ордэнам у Грунвальдзкай бітве.Ацэнкі.Некаторыя называюць гэта Вітаўтавай памылкай, бо гэта пазбавіла яго магчымасьці атрымаць тытул караля Літвы. Гарадзельская унія (1413, Гародла) — дамова вялікага князя літоўскага Вітаўта са сваім стрыечным братам, польскім каралём Уладзіславам Ягайла.Складзеная 2 кастрычніка 1413 (тры гады праз пасля Грунвальдскай бітвы) у з. Гародла на р. Заходні Буг (сучасная Польшча).

Значэнне.Падпісаныя акты рэгулявалі адносіны Літвы і Каралеўства Польскага.У параўнанні з невыразным тэрмінам «злучэнне (прымыканне)», якім апераваў Крэўскі акт, «далучэнне» азначала відавочнае прыгнечанне літоўскай дзяржаўнасці, а для вышэйшага літоўскага дваранства, ледзь распачаўшага палітычна выяўляць сябе, гэта азначала ўключэнне яго ў польскія саслоўныя інстытуты.

Вітаўт прызнаў вярхоўную ўладу караля; частка вотчынных правоў на Літву Ягайлы пераходзіла польскай дзяржаве і тытул вярхоўнага князя Літвы станавіўся элементам польскага каралеўскага тытула. Адначасова ўводзіўся спадчынны інстытут вялікага князя літоўскага, што адмяняла ўсталяванае Віленска-Радамскім актам аднаўленне прамога кіравання польскага караля пасля смерці Вітаўта. Вышэйшая польская шляхта абвясціла Вітаўта апекуном малалетней дочкі-спадчынніцы Ядзвігі і Ягайла

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]