Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИГП РБ.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
636.42 Кб
Скачать

71.Пачатак 2 сусветнай вайны і разгром Польскай дзяржавы. Утварэнне часовых органаў народнай улады ў Зах. Бел. Ў 1939г.

Напярэдаднi вайны Савецкi Саюз рабiў ўсе магчымае, каб папярэдзiць яе ўзнiкненне. Ен веў перамовы з Англiяй, Францыяй, Чэхаславакiяй, iншымi дзяржавамi аб магчымых мерах бяспекi. Нажаль, Заходнiя краiны Мюнхенскім пактам (1938г.) далi згоду на далучэнне часткi тэрыторыi Чэхаславакii да Германii, iмкнулiся скiраваць агрэсiю фашысцкай Германii супраць СССР. Ва ўмовах небяспекi савецкi бок адгукнуўся на прапановы Германii i 23 жнiўня 1939 г. быў падпiсаны савецкi-германскi дагавор аб ненападзеннi (Пакт “Молатаў-Рыбентроп”) тэрмiнам на 10 гадоў i сакрэтны пратакол да яго аб сферы iнтарэсаў абодвух бакоў. 1 верасня 1939 г. Германiя напала на Польшчу, а 3 верасня Англiя i Францыя аб`явiлi вайну Германii. Фашысцкiя войскi iмклiва захоплiвалi тэрыторыю Польшчы. Паўстала пагроза зняволення Заходняй Беларусi, якая трапiла пад уладу Польшчы па Рыжскаму дагавору 1921 г. 17 верасня Чырвоная Армiя перайшла гранiцу, а 25 верасня вызвалiла Заходнюю Беларусь. Большасць беларускага народа сустрэла гэта, як неабходнасць для з’яднання ўсіх беларусаў у адзінай дзяржаве.

На ўсей тэрыторыі Заходняй Балерусі па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Чырвонай Арміі пачалі ўтварацца часовыя ўпраўленні гарадоў і паветаў, а ў весках і гмінах па ініцыятыве мясцовага насельніцтва ўтвараліся сялянскія камітэты. Часовыя ўпраўленні складаліся з прадстаўніка Чырвонай Арміі, які ўзначальваў упраўленне, а таксама некаторыхмясцовых рабочых, сялян і інтэлігенцыі, якія ў мінулым актыўна ўдзельнічалі ў барацьбе з польскім рэжымам. Састаў часовых упрауленняў зацвярджаўся камандваннем Чырвонай Арміі. Ніжэйшай установай у сістэме органаў часоваў улады былі сялянскія камітэты вёсак, якія ўтвараліся на агульных схлдах сялян. Сярэдні узровень: валасныя сялянскія камітэты, якія выбіраліся на сходах упаўнаважаных ад вясковых камітэтаў або на сходзе сялян дадзенай воласці. Усе сялянскія камітэты рэгістраваліся ў часовых упраўленнях паветаў. Некаторыя функцыі органаў дзяржаўнай уладывыконвалі з’езды і нарады сялянскіх валасцей і паветаў, якія склікаліся па ініцыятыве часовых упраўленняўпаветаў і абласцей. У кастрычніку 1939 на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі ўтвораны 4 часовыя упраўленні абласцей: Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае. Пасля пердачы Вільні ў 1939г. Літве абласным цэнтрам стала Вілейка. У саставе часовых упрауленняў былі утвораны аддзелы, якія кіравалі асобнымі галінамі гаспадаркі і культуры.Усе гэтыя часовыя органы дзейнічалі пад наглядам і кантролем кіраўніцтва ЦК КПБ. Партыя праз свае карныя структуры працягвала правядзенне палітыкі сталінскага тэрору супраць польскай адміністрацыі, актывістаў нацыянальна-патрыятычных партый і інш.

72.Народны сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна-прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне савецкіх органаў улады ў заходніх абласцях Беларусскай ССР.У пачатку кастрычніка 1939г. ў Заходняй Беларусі пачалася агітацыйная кампанія па утварэнні вышэйшага органа народнай улады. Палітычным цэнтрам Заходняй Беларусі ў той час стаў Беласток. Выбары дэпутатаў Народнага сходу Заходняй Беларусі праходзілі па вядомай савецкай сістэме: вылучаць кандыдатаў у дэпутаты маглі толькі часовыя ўпрауленні гарадоў і паветаў, сходы рабочых на прадпрыемствах і сялянскія камітэты – па 1 дэпутаце на выбарчую акругу (іх было 929). Удзельнічаць у выбарах маглі ўсе жыхары Заходняй Беларусі, якія дасягнулі 18 гадоў, незалежна ад расавай або нацыянальнай прыналежнасці, веравызнання.

Першае пасяджэнне Народнага сходу Заходняй Беларусі адбылося 28.10.1939г. у Беластоку. Па кожнаму з наступных пытанняў былі ўхвалены Дэкларацыі:

1. Аб дзяржаўнай уладзе – заканадаўча ўсталеўваўся новы палітычны лад.

2. Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай ССР – права народа Заходняй Беларусі на самавызначэнне.

3.Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель – перадача памешчыцкіх зямель сялянам і нацыяналізацыя (і сяляне пазбаўляліся права на ўласнаці на зямлю)4.Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці – перабудова сістэмы народнай гаспадаркі на сацыялістычнай аснове.

Дэкларацыі сталі юрыдычнай асновай для прыняцця Вярхоўным Саветам СССР пастановы ад 02.11.1939г. “Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР з уз’яднаннем яе з БССР” і пастановы Вярхоўнага Савета БССР ад 14.11.1939г. “Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР”.

Дзеля ўтварэнне органаў Савецкай улады быў праведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. 7.12.1939 Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР зацвердзіў сваім указам абласныя выканаўчыя камітэты, якія у сваю чаргу ўтварылі выканаўчыя камітэты раённых і сельскіх Саветаў. Яны складаліся са старшыні, яго намеснікаў, сакратара і членаў выканкама. Непасрэднае кіраўніцтва асобнымі галінамі гаспадаркі і культурна-асветніцкай дзейнасці ў абласцях і раёнах ажыццяўлялі аддзелы і ўпрауленні. Таксама Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ аб выбарах дэпататаў у Вярхоўны Савет СССР (22 дэпутата) і Вярхоўны Савет БССР (202 дэпутата) ад Заходніх абласцей БССР. Арганізацыя савецкіх органаў улады ў заходніх абласцях Беларусі завяршылася правядзеннем выбараў у мясцовыя Саветы 15.12.1940г. Вялікая колькасць дэпутатаў мясцовых Саветаў, а таксама тое, што выбары праводзіліся больш чым праз год пасля ўз’яднання, тое, што выканкамы гэтых Саветаў былі ўтвораны партыйнымі органамі, сведчыць аб дэкаратыўна-прапагандысцкай ролі мясцовых Саветаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]