
- •Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы.
- •Дзяржавы на тэрыторыі Беларусі ў іх–хіі стст. Грамадскі і палітычны лад. Службовыя асобы.
- •Права старажытных беларускіх дзяржаў і яго асноўныя рысы. Адлюстраванне звычаёвага права ў пісаным заканадаўстве.
- •Міжнародныя пагадненні і васальныя дагаворы – крыніцы старажытнага беларускага права.
- •Утварэнне вкл. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністр.-тэр. Ўладкаванне ў хiii–хvi стст.
- •Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў хiii–хvi стст. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады. Службовыя асобы цэнтральнай адміністрацыі.
- •Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларусі ў хiii–хvi стст.
- •Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў хiii–хvi стст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.
- •Крэўская унія вкл з Польшчай. Востраўскае пагадненне (гісторыка-прававая характарыстыка: прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).
- •11. Віленска-Радамская і Гарадзельская уніі (гісторыка-прававая характарыстыка).
- •12. Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў хіv–хvіі стст.
- •13. Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян ў хvі ст.
- •14. Прававое і сацыяльнае становішча гараджан Беларусі ў хіv–хvіі ст.Ст.
- •16. Берасцейская царкоуная унія
- •17. Міжнародныя сувязі і дагаворныя адносіны вкл з суседнімі дзяржавамі ў 15-17ст.
- •18.Палітыка-прававая думка ў Беларусі ў 12-16ст
- •20 Агульназемскія прывелеі.
- •21.Абласныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне.
- •22.Валасныя граматы: прычыны прыняцця, змест і значэнне.
- •23.Граматы беларускім гарадам на Магдэбургскае права (сутнасць, змест, значэнне). Крыніцы Магдэбургскага права.
- •Судзебнік Казіміра 1468г.: крыніцы, структура, змест.
- •25.Статут Вялікага княства Літоўскага 1529г.: крыніцы, структура, змест, значэнне.
- •26. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566г.: прычыны распрацоўкі, важнейшыя палажэнні і асноўныя змены ў параўнанні з Статутам 1529г.
- •27 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588г.: працэдура распрацоўкі і прыняцця, новыя нормы і важнейшыя палажэнні, значэнне.
- •28. Канстытуцыйнае права Вялікага княства Літоўскага.
- •29. Развіццё крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага ў хv–хvі стст.
- •30. Агульная характарыстыка грамадзянскага права Вялікага княства Літоўскага.
- •31. Основные положения процессуального права вкл 15-17 ст
- •33 Судовая рэформа 16ст у вкл.Склад новых судоў.
- •34. Центральные судебные учреждения вкл. Главный суд (трибунал)
- •35. Замковый (гродский) суд
- •Мясцовыя суды для шляхты: склад, кампетэнцыя, значэнне.
- •Суды для гарадскога насельніцтва Беларусі ў хііі–хvіі ст. Ст.
- •38. Суды для сялян Беларусі.
- •39. Развіццё палітыка- прававой думкі ў Беларусі ў хvіі–хіх ст.Ст.
- •40. Дзярж. Лад рп. Абмежаванасць улады караля. Сойм і яго дзейнасць. Дзярж.-прав.Становішча вкл ў складзе рп.
- •41. Генрыхавы артыкулы. Пакта канвента.
- •42. Спробы правядзення рэформаў у рп у др. Палове 18 ст. 1 падзел рп ў святле міжн.Права.
- •Паўстанне 1794г.. Трэці падзел рп. Прычыны распаду рп.
- •46.Административно-территориальное деление Беларуси (к. XVIII – нач. XiXв.) Органы власти, местного управления и суда.
- •47.Отмена крепостного права. Реформа местных органов.
- •48. Земская реформа 1864.
- •49.Судебная реформа 1864г.
- •52. Спробы ажыццяўлення «права нацый на самавызначэнне» ў Беларусі. Усебеларускі з’езд (кангрэс) 1917г.
- •53. Брэст-Літоўскі мірны дагавор. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Устаўныя граматы.
- •54. Першы з’езд Кампартыі Беларусі. Дзяржаўна-прававое значэнне яго пастаноў. Вызначэнне тэрыторыі Беларускай Савецкай Рэспублікі.
- •55. Першы ўрад Беларускай сср і яго Маніфест.
- •Першы з’езд Саветаў Беларусі. Дэкларацыі з’езда.
- •Першая Канстытуцыя Беларускай сср.
- •Літоўска-Беларуская сср: утварэнне, дзейнасць, ліквідацыя.
- •Аднаўленне Беларускай сср у 1920г. Дэкларацыя аб незалежнасці ссрб.
- •Другі з’езд Саветаў Беларускай сср. Дапаўненні да Канстытуцыі бсср.
- •61. Дзяржаўна-прававыя адносіны Беларускай сср з рсфср і іншымі савецкімі рэспублікамі. Дагаворы паміж бсср і рсфср. Рыжскі мірны дагавор.
- •62. Утварэнне дзяржаўнага апарата ў бсср у 1921–1922 г.Г. Уваход бсср у склад ссср.
- •63. Палітыка нацыянальна–дзяржаўнага будаўніцтва ў бсср
- •64. Вяртанне ў склад Беларускай сср усходніх раёнаў Беларусі.
- •65. Крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае права Беларускай сср у 1920-1930-я г.Г.
- •66. Грамадз. І грамадзянска-працэсуальнае права Беларускай сср у 1920-1930-я г.Г.
- •Канстытуцыя Беларускай сср 1927г. (прычыны прыняцця, змест). Вышэйшыя і мясцовыя органы ўлады.
- •68. Парушэнні законнасці ў Беларусі ў 20-50г.Г. (прычыны і сутнасць). Дзейнасць нкус, органаў пракуратуры і суда.
- •Канстытуцыя Беларускай сср 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.
- •70. Мясцовыя органы кіравання і самакіравання на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1939г.Г. Прававое становішча насельніцтва. Канстытуцыі Польскай дзяржавы 1921 і 1935 г.
- •71.Пачатак 2 сусветнай вайны і разгром Польскай дзяржавы. Утварэнне часовых органаў народнай улады ў Зах. Бел. Ў 1939г.
- •73. Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчынная вайны. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух.
- •74.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі і адбудова дзяржаўнага апарата бсср.
- •75.Беларуская дзяржава і права у пасляваенны періяд. Змены ў дзяржаўным апараце. Пашырэнне правоў рэспублікі ў к. 50-х – пач.60-х.
- •77.Узнауленне зн-палит. Дзейн.Бел. СсрУдзел бсСр у ств-ни аан .
- •78.Мижн. Дзейн.Бсср у 50-80гг 20ст.
- •79. Абвяшч. Дзярж. Сув-ту бсср и распад ссср.Дэкларац. Аб дзярж.Суверэн.Бсср
- •80. Утварэнне снд.Дзярж.-прав. СувязиРб з Рас.И странами ближн. Зарубежья. Дагавор аб стварэнни Саюз. Дзярж. Бел. И Рас. Ад 8.12.1999 г.
- •82. Активиз.Междунар. Деят-ти.
- •83.Констит. Рб 1994г.
- •84.Активиз.Обществ.-полит.Жизни в рб.
- •85. Развитие права в рб в конце 20 века.
Прадмет гісторыі дзяржавы і права Беларусі, яго асаблівасці і задачы.
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі нашай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў.Развіццё дзяржавы і права залежыць у першую чаргу ад эканамічнага базісу, то і перыядызацыя гісторыі дзяржавы і права грунтуецца на перыядах развіцця вытворчых адносін. Асноўным грамадска-экан. фармацыям адпавядаюць і пэўныя тыпы дзяржавы і права.Нельга выдзеліць ні рабаўладальніцкага, ні феадальнага, ні буржуазнага ладу. Эканоміка любога грамадства амаль заўсёды шматукладная. Дзяржава і права часта спалучаюць у сабе рысы розных тыпаў, але пераважаюць звычайна рысы якога-небудзь аднаго, выключаючы, зразумела, пераходныя эпохі.
Як гістарычная навука гісторыя дзяржавы і права — частка гісторыі чалавецтва, разам з тым яна з'яўляецца навукай юрыдычнай — адной з фундаментальных прававых дысцыплін. Гісторыя дзяржавы і права вывучае палітычныя і прававыя інстытуты з моманту іх з'яўлення і да цяперашняга часу. Яна, такім чынам, займаецца не толькі вывучэннем права, якое дзейнічала ў мінулым, але і дзеючым зараз, прававымі галінамі і інстытутамі, якія развіваюцца.Гісторыя дзяржавы і права займаецца канкрэтнымі дзяржавамі і прававымі сістэмамі, у прыватнасці, што існавалі і існуюць на тэрыторыі нашай краіны, разглядае іх асаблівасці і характэрныя рысы. Гісторыя дзяржавы і права выкарыстоўвае абагульненні, якія робіць тэорыя дзяржавы і права, і ў той жа час даследуе, а значыць, і дае канкрэтны матэрыял для такіх абагульненняў.Гістарычны аналіз заканадаўства неабходны і для правільнага разумення дзеючых норм права (гістарычнае тлумачэнне закона), і для крытычнай ацэнкі састарэлых норм.Разам з тым вывучэнне гісторыі дзяржавы і права сваёй краіны беларускаму народу неабходна і для таго, каб умацаваць уласную нацыянальную годнасць, вызначыць сваё месца сярод народаў свету.
Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Праблемы айчыннай гісторыка-прававой навукі (прычыны і перыяд узнікнення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, паходжанне назваў “Беларусь”, “Літва”, канцэпцыі ўтварэння ВкЛ і інш.).
Грунтоўнае і сістэматычнае вывучэнне гісторыі дзяржа-вы і права Беларусі пачынаецца з 80-х гг. XVIII ст., калі было надрукавана навуковае даследаванне ўраджэнца бе-ларускага Падляшша' Тэадора Астроўскага «Грамадзянскае права або канкрэтна польскага народа са статутаў і зако-наў каронных і літоўскіх сабраныя: рэзалюцыямі пастаян-най рады растлумачаны: прымножана і дапоўнена нормамі з кананічнага, магдэбургскага і холмскага права: і размеш-чаны ў парадку рымскага права». У ім утрымліваліся каш-тоўныя звесткі пра права Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), асабліва пра многія звычаі і судовую практыку. Прааналізавана агульная сістэма права Вялікага княства Літоўскага: гра-мадзянскае і крымінальнае права, судовы парадак, гра-мадзянскі і крымінальны працэс, асаблівасці разгляду іскаў, заснаваных на вэксалях, выкананне судовых паста-ноў, розныя судовыя выдаткі і выплаты. У дадатку дадзены прыклады розных юрыдычных актаў.
Актыўна развіваюцца гісторыка-прававыя даследаванні феадальнай Беларусі ў XIX ст. У гэты перыяд выдзяляюцца тры асноўныя напрамкі ў даследаванні гісторыі дзяржавы і права Беларусі, якія ўмоўна называюць польскім, расійскім і патрыятычным.
Першы разглядаў права Беларусі як частку права Польш-чы. 3 гэтых пазіцый напісана кніга прафесара Крэмянецка-га ліцэя Тадэуша Чацкага «Пра літоўскае і польскае права, яго дух, крыніцы, сувязі і пра змест першага Статута, вы-дадзенага для Літвы ў 1529 годзе» (1800-1801). Традыцыя Т. Чацкага была працягнута I. Лелевелем, А. Галецкім, А. Яблонаўскім, В. Камянецкім, С. Кутшэбай і інш.
Другі кірунак пачаў выразна афармляцца ў 60—70-я гады XIX ст. Большасць расійскіх гісторыкаў, выступаючы са славянафільскіх пазіцый, вывучалі гісторыю дзяржавы і права Беларусі ў цесным кантэксце з агульнарасійскай гісторыяй. Яны крытыкавалі рэакцыйную сутнасць поглядаў польскіх гісторыкаў, якія лічылі права Беларусі, Украіны і Літвы польскім правам. Разам з тым яны адносілі права ВКЛ да агульнарускага права, падтрымлівалі расійскае са-мадзяржаўе, лічылі яго выразнікам інтарэсаў і абаронцам беларускага і ўкраінскага народаў. Да гэтай плеяды гісторы-каўтрэба аднесці М. Уладзімірскага-Буданава, Ф. Леантовіча, М. Максімейку і інш. Даследаванню дзяржаўнага ладу і права Вялікага княства Літоўскага прысвечаны працы прад-стаўнікоў так званага гісторыка-юрыдычнага кірунку М. Кастамарава, В. Сяргеевіча, М. Любаўскага, I, Лапо і інш. Яны ўтрымліваюць каштоўны фактычны матэрыял і выра-шаюць цэлы шэраг выключна важных прыватных пытан-няў. Напрыклад, даследаваліся структура і кампетэнцыя цэнтральных і мясцовых органаў улады, сістэма магдэбург-скага права, судовы лад і судаводства, прававое становішча розных груп насельніцтва. Імібыла звернута ўвага на не-абходнасць вывучэння гістарычнага развіцця норм крымі-нальнага, грамадзянскага і працэсуальнага права.
Да першай паловы XIX ст. адносіцца і афармленне пат-рыятычнага кірунку гісторыка-прававых даследаванняў Бе-ларусі. Піянерамі тут былі I. Даніловіч, Т. Нарбут, Ю. Яра-шэвіч'.
Іх заслуга ў тым, што яны сабралі і высветлілі цэлы шэраг фактаў дзяржаўна-прававой гісторыі Беларусі XIV—
XVIII стст. і з іх дапамогаю паказалі гістарычную неабгрунтаванасць польскай шавіністычнай гістарыяграфіі. Выдатныя гісторыкі ўнеслі значны ўклад у даследаванне гісторыі дзяржавы і права Беларусі, станаўленне беларускага гістарычнага самапазнання і нацыянальнага самавызначэння.
Іх традыцыі былі працягнуты такімі гісторыкамі канца
XIX — пачатку XX ст., як М. Доўнар-Запольскі, В. Лас-тоўскі, якія адмоўна ацэньвалі вынікі далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. Яны, па словах сучаснага гісторыка права Я. Юхо, увогуле не імкнуліся «ўпісацца» ў імперскую канцэпцыю расійскай гісторыі, а глядзелі ў мінулае з пазіцый беларусаў. В. Ластоўскі ў 1910 г. падрыхтаваў на беларускай мове першы падручнік для суайчыннікаў пад назваю «Кароткая гісторыя Беларусі».Савецкая гістарыяграфія ўспрыняла ў асноўным славяна-фільскую канцэпцыю расійскай імперскай гістарыяграфіі і некалькі «мадэрнізавала» яе, спалучыўшы з класавай марк-сісцка-ленінска-сталінскай метадалогіяй і фразеалогіяй.
Але і ў савецкі перыяд магчыма выдзеліць некаторыя цікавыя даследаванні па гісторыі дзяржавы і права Бела-русі, якія не страцілі і на сённяшні дзень навуковай вагі. Да іх, напрыклад, можна аднесці такія работы У. Пічэты, як «Юрыдычнае становішча сельскага насельніцтва на пры-ватнаўласніцкіх землях на час выдання Літоўскага Статута 1529 года», «Валочная ўстава каралевы Боны і ўстава на валокі» і інш.
Пэўную цікавасць уяўляюць і працы такіх савецкіх бе-ларускіх гісторыкаў, як А. Бурдэйкі, У. Дружчыца, Т. Забэлы, якія аналізавалі класавую і сацыяльную структуру феа-дальнай Беларусі, прававое становішча працоўнага насель-ніцтва, важнейшыя прававыя акты эпохі феадалізму.
Значнай падзеяй у развіцці гісторыі дзяржавы і права Беларусі з'яўляецца выданне двухтомнай працы «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (1970, 1976). У першым томе выкладаюцца падзеі ад утварэння Беларускай ССР да 1937 г. У другім томе асвятляецца перыяд з 1937 да 1970 г. Падрабязна выкладаецца гісторыя станаўлення і развіцця органаў улады і кіравання савецкай Беларусі, развіцця роз-ных галін права. Савецкую гісторыю дзяржавы і права ў 60—80-я гг. аналізавалі такія навукоўцы, як С. Маргунскі, В. Круталевіч, I. Марціновіч' і інш. У 80-я гг. з'явілася праца Я. Юхо «Прававое становішча насельніцтва Беларусі ў XVI ст.» (Мн., 1978), у якой даследаваліся крыніцы феа-дальнага права. Па-сутнасці, гэта праца зноў выклікала цікавасць да вывучэння гісторыі ВКЛ — старажытнай дзяр-жаўнай спадчыны беларускага народа.
Новы ўсплёск у развіцці гісторыка-прававых даследа-ванняў Беларусі адбыўся пасля абвяшчэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. У 90-я гг. XX ст. і ў пачатку XXI ст. з'яўляюцца буйныя даследаванні ў галіне дзяржавы і права феадальнай Беларусі — Т. Доўнар, Г. Дзербінай, Я. Юхо', дзяржавы і права савецкай Беларусі — В. Круталевіча, А. Вішнеўскага, М. Касцюка, I. Марціновіч2 і інш. Падрых-таваны вучэбныя дапаможнікі А. Вішнеўскага «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» (1999, 2-е выд. — 2003), Я. Юхо «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» (2000) і інш. Выдад-зены Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. (1988), Ста-тут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. (2003)