Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Marozava_JA.N._Lekcyi_pa_marfalogii._CH._1._Ime...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
873.47 Кб
Скачать

5. Зборныя назоўнiкi . .

называюць сукупнасць аднародных прадметаў і выражаюць гэтае значэнне з дапамогай

1) спецыяльных суфіксаў: студэнцтва, сялянства, перjэ, звярjо, калоссе, ламачча, вуголле, каменне, карэнне, лісце, бядота і бедната (= ’сукупнасць бедных людзей’), галота (= ’сукупнасць голых, дрэнна апранутых людзей’), агентура, апаратура, піянерыjа, мэрыjа, алешнік, хвойнік, дубняк, хмызняк, лазняк, дзетвара, дзятва, машкара, бялíзна і інш.;

2) канчатка ў Р. скл. адз. л. м. р.: хвойніку, алешніку, дубняку;

3) пры шырокім разуменні зборнасці сюды адносяцца і словы, у якіх зборнасць выражана лексічна, а не словаўтваральна (не маюць суфіксаў): чарот, асака, хмыз, хвошч, мох, асот, бур’ян, друз, труха, хлам, лом (у знач. ’ламачча’), вінаград, посуд, мэбля, люд;

4) асноўнай грама­тычнай прыметай зборных назоўнікаў з’яўля­ецца адсутнасць формаў мн. л.

З а п о м н і ц ь: Да зборных не адносяцца назоўнікі з лексічным значэннем сукупнасці, якія не маюць суфіксаў зборнасці, але, у адрозненне ад прыкладаў у пункце 3, лёгка паддаюцца лічэнню: эшалон, полк, атрад, авангард (’перадавы атрад’), рота, дывізіён, дывізія, калектыў, зграя, табун, куча, сад, лес, пушча, бор, гай. (Гл.: Наркевіч А.İ. Назоўнік. Граматычныя катэгорыі і формы.– Мн., 1976)

У мове мастацкай літаратуры часта назіраецца адхіленне ад літаратурнай нормы – ужыванне зборных назоўнікаў у мн. ліку: праменні, карэнні, бярвенні, звенні, калоссі, крыллі, лісці, паленні і інш. Мн. лік ад гэтых назоўнікаў – промніпрамені), карані, бярвёны, звёны, каласы, крылы, лісты, палены. А формы зборнасці ад гэтых жа назоўнікаў – праменне, карэнне, бярвенне, звенне, калоссе, крылле, лісце, паленне.

Некаторыя нязборныя назоўнікі ў пэўным кантэксце набы­ваюць значэнне зборнасці, становяцца зборнымі: Лес багаты зверам і птушкай (= ’звяр’ём, птаствам’). Жоўты ліст усюды прыпаў да травы. Усюды камень, камень і камень… Была б і ягада, і грыб, калі б наведаў госць (У. Хадыка). Маладосць цягнецца да незвычайнага, да рамантычных падарожжаў, да небывалых учын­каў, да пераадолення цяжкасцей… (М. Лужанін).

6. Рэчыўныя назоўнiкi . .

называюць рэчывы аднароднага саставу, якія можна дзяліць на часткі, але пры гэтым кожная частка захоўвае асаблівасці цэлага.

Рэчыўныя назоўнікі можна вымяраць пры дапамозе адзінак вагі, аб’ёму. Гэта наступныя групы назоўнікаў, якія абазначаюць

1) харчовыя прадукты: тлушч, мука, цукар, малако, мёд, хлеб, алей;

2) матэрыялы: асфальт, цэмент, гіпс, бетон, гудрон, поліэтылен;

3) выкапні, металы: нафта, руда, вугаль, антрацыт, сталь, жалеза, волава;

4) хімічныя элементы і рэчывы: азот, аміяк, кобальт, бензол, уран, ацэтон, ёд;

5) лякарствы: амідапірын, аспірын, валідол, цытрамон, карвалол;

6) тканіны: аксаміт, бастон, шоўк, палатно, крэпдэшын, бавоў­на, міткаль, паркаль, газ, балоння;

7) сельскагаспадарчыя культуры: пшаніца, жыта, авёс, бульба, капуста, бавоўна, лён.

У адрозненне ад зборных, рэчыўныя назоўнікі, як правіла, не маюць спецыяльных суфіксаў, рэчыўнасць выражаецца толькі лек­січна. Граматычная асаблівасць рэчыўных назоўнікаў – ужыванне (у пераважнай большасці) толькі ў форме аднаго ліку, часцей адзіночнага. Але ёсць і множналікавыя рэчыўныя наз-і: крупы, дрожджы, духі, апілкі, ачоскі, высеўкі, памыі.

Рэчыўныя наз. могуць прымаць форму мн. л., калі абазначаюць пры гэтым гатункі, віды рэчыва: калійныя солі, легіраваныя сталі, мінеральныя воды, сібірскія снягі, афрыканскія пяскі, лячэбныя гліны, мазі.

Рэчыўныя назоўнікі, як і зборныя, не спалучаюцца з колькас­нымі лічэбнікамі, спалучаюцца толькі з НКС (з няпэўна-коль­каснымі сло­вамі): (ня)многа, (ня)мала, (ня)шмат, (не)багата, столь­кі, гэтулькі, колькі, крышку, кропля (= мала’), а таксама з назвамі адзінак меры, вагі, аб’ёму: метр шоўку, літр бензіну, кілаграм цукру, гарнец жыта.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]