
- •Прадмет, структура, значэнне граматыкi
- •Кожная моўная сістэма (кожная мова) складаецца з 3-х асноўных, фундаментальных састаўных элементаў (або ярусаў, узроўняў):
- •Для чаго ж патрэбна граматыка? Якая яе роля?
- •1. Устойлівасць. Граматыка мяняецца вельмі марудна, развіццё грамадства адлюстроўвае не прама. Аднак ёсць змены і ў граматыцы. Напр., апошнія інавацыі ў граматыцы:
- •Асноўныя граматычныя паняцці і тэрміны
- •Табліца № 2
- •Парадыгмы граматычных катэгорый
- •Сiстэма часцiн мовы. Прынцыпы размежавання слоў па часцінах мовы
- •1 Семантычныя,
- •2 Марфалагічныя,
- •4 Словаўтваральныя прынцыпы выдзялення і размежавання слоў па часцінах мовы.
- •Пытанне пра колькасць часцiн мовы
- •Агульная характарыстыка назоўнiка як часцiны мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады назоўнiкаў (лгр)
- •1. Агульныя I ўласныя назоўнiкi .
- •2. Канкрэтныя I абстрактныя назоўнiкi .
- •3. Асабовыя I неасабовыя назоўнiкi .
- •4. Адушаўлёныя I неадушаўлёныя назоўнiкi . .
- •5. Зборныя назоўнiкi . .
- •6. Рэчыўныя назоўнiкi . .
- •7. Адзiнкавыя назоўнiкi . .
- •Граматычныя катэгорыi назоўнiка
- •Вызначэнне па семантыцы роду нязменных назоўнiкаў
- •Склонавыя значэннi .
- •Канчаткi назоўнікаў м. Р. 2-га склан. У р. Скл. Адз. Л..
- •Агульная характарыстыка прыметнiка як часцiны мовы
- •Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў
- •Лексiка - граматычныя разрады прыметнiкаў (лгр)
- •1. Якасныя прыметнiкi .
- •Семантычныя рысы якасных прыметнікаў
- •Спецыфічныя граматычныя рысы якасных прыметнікаў
- •2. Адносныя прыметнiкi .
- •3. Прыналежныя прыметнiкi .
- •Поўныя, кароткiя I ўсечаныя формы прыметнiкаў
- •Адрозненне ўсечаных формаў ад кароткіх:
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Ступенi параўнання прыметнiкаў
- •Памылкi пры ўтварэннi I ўжываннi ступеней параўнання прыметнiкаў
- •Да табліцы ”Ступені параўнання прыметнікаў”
- •Скланенне прыметнiкаў
- •Агульная характарыстыка лiчэбнiка як часцiны мовы
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле значэння I граматычных прымет
- •Няпэўна - колькасныя словы ( нкс ).
- •1. Колькасныя лiчэбнiкi –
- •2. Парадкавыя лiчэбнiкi .
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле структуры
- •Разрады лiчэбнiкаў паводле ўтварэння ( паходжання )
- •Сiнтаксiчная сувязь лiчэбнiкаў з назоўнiкамi
- •Сiнтаксiчная сувязь памiж словамi ў межах дробавых лiчэбнiкаў
- •Агульная характарыстыка займеннiка як часцiны мовы
- •Разрады займеннiкаў па суадносiнах з часцiнамi мовы
- •Лексiка - граматычныя разрады (лгр) займеннiкаў
4. Адушаўлёныя I неадушаўлёныя назоўнiкi . .
Адушаўлёныя назоўнікі – гэта назвы людзей, жывёл, птушак, рыб, насякомых: чалавек, настаўнік, кот, леў, шпак, шчупак, акунь, насякомае, муха, чмель.
Неадушаўлёныя назоўнікі – назвы ўсіх іншых прадметаў і з’яў: акно, дабрата, паездка, сон.
Адуш-я і неадуш-я назоўнікі адрозніваюцца граматычна. Гэтае адрозненне паслядоўна праводзіцца ў мн. ліку: у адуш-х В. скл. супадае з Р. скл., а ў неадуш-х – В. скл. = Н. скл., напр.:
В. (бачу) вучняў, цялят, камароў = Р. (няма) вучняў, цялят, камароў –
адушаўлёныя.
В. (я бачу) яблыкі, грыбы, ружы = Н. (раслі) яблыкі, грыбы, ружы
– неадушаўлёныя.
У адз. ліку адушаўлёнасць / неадушаўлёнасць выражаецца граматычна толькі ў назоўнікаў м. р. з чыстай асновай: В. (бачу) вучня, камара (= Р. скл. – адуш.); В. (бачу) яблык, грыб, дуб (= Н. скл. – неадуш.).
Назоўнікі н. р., ж. р., а таксама м. р. на -а (-я) і аг. р. на -а(-я) не маюць у адз. ліку фармальнага паказчыка размежавання адуш-х і неадуш-х наз-ў. Таму іх трэба правяраць па мн. ліку.
УВАГА: Калі ж назоўнік ж. р. ці н. р. адзіночналікавы, то праверыць яго адушаўлёнасць / неадушаўлёнасць можна толькі па аднаструктурных словах м. р. з чыстай асновай з падобнай семантыкай. Напр., каб выясніць, адушаўлёныя ці неадуш. зборныя назоўнікі моладзь (ж. р.), студэнцтва (н. р.), якія не маюць мн. л., можна праверыць па зборным назоўніку м. р. люд: В. (бачу) люд (= Н. скл. – неадуш., значыць, і моладзь, студэнцтва таксама неадушаўлёныя).
Указаная заканамернасць можа парушацца ў народных гаворках і пад іх уплывам у некаторых творах мастацкай літаратуры, напр., у Кузьмы Чорнага: пасвіць (даглядаць) коні, каровы, авечкі, гусі – неадуш-я замест адуш-х. İ наадварот, у паўднёва-заходніх гаворках Палесся адухаўляюць усю акаляючую прыроду і ўсе рэчы, якія акружаюць чалавека. Там ужываюць іх як адуш-я: даў рубля, ссек дуба, знайшоў грыба, падняў баравіка, узяў нажа, прынёс малатка і г. д. На жаль, гэтае язычніцкае абагаўленне прыроды не з’яўляецца літаратурнай нормай. У літаратурнай мове з’яўляецца нормай адступленне ад гэтага правіла ва ўстойлівых канструкцыях тыпу ісці ў салдаты, ісці ў літаратары, узяць у падпаскі, пайсці ў нянькі.
П
адзел
назоўнікаў на адуш-я і неадуш-я не
адлюстроўвае поўнасцю падзел на
жывое і нежывое з біялагічнага пункту
погляду. Дакладней кажучы, граматычныя
паняцці ’адушаўлёны’
/ ’неадушаўлёны’
не супадаюць з біялагічнымі паняццямі
’жывое’
/ ’нежывое’.
Д
а
неадушаўлёных
адносяцца жывыя
з біялагічнага пункту погляду 1)
назвы дрэў, раслін, грыбоў (яны дыхаюць,
рэагуюць на чалавека ці жывёлу, і гэта
адлюстроўваюць дакладныя прыборы):
дуб, граб, ясень,
чаромха, рамонак, васілёк, баравік,
падбярозавік;
2) назвы сукупнасцей людзей, жывых істот: народ, атрад, батальён, дывізіён, натоўп, войска, рота; статак, табун, рой;
3) зборныя назоўнікі: люд, моладзь, студэнцтва, дзетвара, сялянства.
З другога боку, да адушаўлёных адносяцца нежывыя з біялагічнага пункту погляду назоўнікі:
1) качка (смажаная), карась (вараны), воўк (забіты);
2) назвы цацак, лялек: мядзведзь(ік) плюшавы, заяц (зайчык) гумавы, конь(ік) драўляны і пад.; (купілі) лялек, (прынеслі) матрошак; выключэнне: гуляць у лялькі – устойлівы выраз;
3) назвы памёрлых людзей асацыятыўна звязваюцца з жывымі істотамі і таму ўжываюцца як адушаўлёныя: (бачыў) нябожчыка(ў), мерцвяка(оў), тапельца(ў), вісельніка(ў); выключэнне – медыцынскі тэрмін: труп(ы) – неадуш.;
4) неадуш-я назоўнікі, ужытыя ў пераносным сэнсе ў прымяненні да канкрэтных асоб, набываюць марфалагічныя прыметы адушаўлёнасці, напр.: дастаць языка (’воіна з варожага стану’), бачыў тыпа, сустрэў арыгінала; сюды ж адносяцца і назоўнікі, якімі адмоўна характарызуюць асобу (звычайна пасля штампаў загса ў пашпартах): каўпак, цюфяк, таптун, вахлак, мяшок, дуб, пень;
5) адушаўлёныя назоўнікі могуць абазначаць нежывыя прадметы, але захоўваць пры гэтым прыметы адушаўлёнасці: (убачылі) разведчыка (’разведвальны самалёт’), знішчальніка, бамбардзіроўшчыка; (укралі) дворніка (’дэталь у машыне’); (купіў) ”Масквіча”, ”Запарожца”; (прачытаў) ”Салаўя” З.Бядулі, ”Абломава” А. İ. Ганчарова;
6) Дух – звышнатуральная істота – і міфічныя істоты адухоўленыя і адушаўлёныя: (малю) Бога; (бачыў) чорта, лесуна, дамавіка, вадзеніка, палевіка, дракона, русалак, барабашак, німфаў, Марса, Юпітэра (калі апошнія 2 багі, а не планеты);
7) назвы шахматных, шашачных, картачных фігур: (даў) вальта, караля, туза, ферзя, слана, каня, козыра, (пабіў усіх) пешак □, дам □.
Некаторыя назоўнікі ў сваіх лексічных значэннях сумяшчаюць паняцці пра жывое і нежывое, у іх назіраюцца хістанні ў граматычным выражэнні адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці, таму ўзнікаюць цяжкасці пры аднясенні назоўніка да таго ці іншага разраду. Напр.: 1) хаця ў друку сустракаецца і В. як Н., і В. як Р. скл., усё ж назвы мікраарганізмаў маюць тэндэнцыю да ўжывання ў якасці неадуш-х: В. (назіраць, вывучаць) бактэрыі, вірусы, мікробы, бацылы, інфузорыі; перавагу трэба аддаваць гэтай форме, а не бактэрый, бацыл…; 2) могуць (але не абавязкова павінны) ужывацца як адуш-я назвы некаторых танцаў: В. (станцаваў) гапака і гапак□, казачка і казачок□, крыжачка і крыжачок□.