Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Marozava_JA.N._Lekcyi_pa_marfalogii._CH._1._Ime...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
873.47 Кб
Скачать

2. Канкрэтныя I абстрактныя назоўнiкi .

К анкрэтныя назоўнікі называюць рэчы (прадметы), асоб, з’явы, якія могуць быць прадстаўлены паасобку і паддаюцца лічэнню: кніга, возера; вецер, бура, дождж, дзень, адказ, занятак, захворванне, практыкаванне, раніца, мітынг, паўстанне, рэвалюцыя яны ўсе канкрэтныя (у тым ліку і падкрэсленыя), якія хоць і не ўспры­маюцца органамі пачуццяў, але паддаюцца лічэнню.

Канкрэтныя наз-кі маюць 2 формы ліку – адз. і мн. л. Яны спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі: два (тры, чатыры) дні, вечары, адказы, паўстанні.

Канкрэтныя наз-кі па значэнні і марфал-х уласцівасцях супраць­пастаўляюцца не толькі абстрактным, але і зборным, і рэчыўным.

Абстрактныя назоўнікі называюць адцягненыя паняцці, якасць, дзеянне, стан, розныя пачуцці, псіхічныя працэсы і г. д.: павага, любоў, мысленне, смеласць, дабрата, спрыт, бег, хадзьба, касьба, рух, чырвань, бель, прожаўць… Абстрактныя назоўнікі звычайна ўжываюцца ў форме адз. ліку, формаў мн. ліку звычайна не ўтвараюць і не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі. Яны могуць спалучацца толькі з няпэўна-колькаснымі словамі (не)багата, (ня)мала, (ня)многа, (ня)шмат, кропля (у знач. мала’), крыху, крышку: столькі смеху, гэтулькі дабраты, шмат гонару…

Абстрактныя назоўнікі ў кантэксце могуць канкрэтызавацца, абазначаць адзінкавыя праявы якасцей, дзеянняў; тады яны набы­ваюць формы мн. ліку і спалучаюцца з лічэбнікамі: марскія глыбіні; першыя цяжкасці, радасці; Усе няшчасці зваліліся ў адзін дзень; Начныя страхі забыліся; Коласаўскія чытанні.

Большасць абстрактных назоўнікаў – словы вытворныя, утвора­ныя ад прыметнікаў і дзеясловаў з дапамогай спецыяльных суфіксаў:

-асць (-осць): стараннасць, маладосць, палахлівасць, свежасць;

-ств(а,-о): шэфства, першынства, хараство, прыгоства;

-ізм (-ызм): рэалізм, атлетызм, гуманізм, фашызм;

-нн(е): існаванне, чытанне, маляванне, праграмаванне;

-ацы [ j (а)]: кааперацыя, індэксацыя, прэзентацыя, інтэграцыя;

-ізацы [ j (а)]: мінералізацыя, іанізацыя, дыспансерызацыя;

-цы [ j (а)], [ j (а)], -ыцы [ j (а)], -энцы [ j (а)]: авіяцыя, інтэр­венцыя, жэстыкуляцыя, рэдукцыя, дыкцыя, апатыя, амністыя, эрудыцыя, канкурэнцыя;

(а): падвозка, падтрымка, варка, плаўка, развязка;

: замен а, выбар , вываз , адкорм .

Значна меншая колькасць абстрактных назоўнікаў невытворных (яны самыя старажытныя): бяда, гора, розум, мука, туга, страх, сум, нораў.

3. Асабовыя I неасабовыя назоўнiкi .

Асабовыя – гэта адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць назвы асоб. Усе астатнія назоўнікі неасабовыя.

Асабовыя назоўнікі абазначаюць назвы:

1) уласных імён, прозвішчаў, псеўданімаў, мянушак: Кузьма Чорны, Алесь Жук;

2) асоб па сацыяльнай, нацыянальнай, палітычнай прыналеж­насці: селянін, рабочы, піянер, скаўт, беларус, хрысціянін, камуніст;

3) асоб паводле роду заняткаў, прафесіі, пасады, звання: садавод, педагог, дацэнт, лейтэнант, маёр;

4) паводле полу, узросту: мужчына, хлопец, падлетак, юнак, дзед;

5) па адносінах паміж людзьмі: спадар, пані, калега, начальнік, сусед, брат, пляменнік;

6) па месцы жыхарства: мінчанін, віцябчанка, віцябчук, пскавіч;

7) па розных якасцях: весялун, патрыёт, штукар, гультай, герой.

У ролі асабовых пры пераносным значэнні могуць ужывацца неасабовыя назоўнікі (звычайна з ацэначнымі суфіксамі): арол, орлік, сокал, саколік, рыбка, зайчык, коцік, лапка, ягадка, зорачка і іншыя (якімі звычайна маладыя людзі называюць адно аднаго да таго, як паставяць у загсе штамп у пашпартах).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]